23 лістапада
дата
← лістапад → | ||||||
Пн | Аў | Ср | Чц | Пт | Сб | Нд |
1 | 2 | 3 | ||||
4 | 5 | 6 | 7 | 8 | 9 | 10 |
11 | 12 | 13 | 14 | 15 | 16 | 17 |
18 | 19 | 20 | 21 | 22 | 23 | 24 |
25 | 26 | 27 | 28 | 29 | 30 | |
2024 год Усе дні |
23 лістапа́да — 328-ы дзень году (327-ы ў невысакосным годзе) паводле Грыгарыянскага календару. Да канца году застаецца 39 дзён.
Падзеі
рэдагаваць- 1793 — скончыўся Гарадзенскі сойм — апошні сойм Рэчы Паспалітай
- 1889 — у «Палаіс Раяль Салун» (Сан-Францыска) быў усталяваны першы музычны аўтамат
- 1906 — у Вільні выйшаў першы нумар газэты «Наша Ніва»
- 1910 — Ёган Альфрэд Андэр стаў апошнім чалавекам у Швэцыі, у адносінах да якога было зьдзейсьненае сьмяротнае пакараньне
- 1936 — выйшаў у сьвет першы нумар часопісу «Life»
- 1959 — прэзыдэнт Францыі Шарль дэ Голь дакляруе лёзунг «Эўропа ад Атлянтыкі да Ўралу»
- 1963 — BBC пачынае вяшчаньне першага эпізоду сэрыялу Доктар Хто, найбольш працяглага тэлевізійнага сэрыялу
- 1979 — выдадзены двайны альбом Pink Floyd «The Wall»
- 1991 — Фрэдзі Мэркуры пацьвердзіў чуткі пра сваё захворваньне СНІДам. Увечары наступнага дня ён сышоў
Нараджэньні
рэдагаваць- 1860 — Карл Яльмар Брантынг, швэдзкі палітык, першы прэм’ер-міністар Швэцыі, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі міру (1921)
- 1871 — Уладзімер Тэраўскі, беларускі дырыгент, кампазытар, фальклярыст
- 1876 — Мануэль дэ Фальля, гішпанскі кампазытар
- 1887 — Барыс Карлаф, ангельскі актор
- 1910 — Зьмітрок Астапенка, беларускі паэт і празаік
- 1922 — Мануэль Фрага, гішпанскі палітык
- 1954 — Міхаіл Русы, беларускі палітык, старшыня Аграрнай партыі
- 1966 — Міхась Скобла, беларускі паэт, літаратуразнаўца, перакладчык, эсэіст
Сьмерці
рэдагаваць- 955 — Эдрэд, кароль Ангельшчыны
- 1886 — Адам Кіркор, беларускі грамадзкі дзеяч лібэральнага кірунку, этнограф, публіцыст
- 1918 — Фрыц фон Белоў, прускі генэрал
- 1938 — Мікалай Красінскі, беларускі праваслаўны і сьвецкі культурна-грамадзкі дзяяч, пэдагог
- 2006 — Аляксандар Літвіненка, былы супрацоўнік КДБ—ФСБ