Ігар Талькоў
І́гар Уладзі́меравіч Талько́ў (па-расейску: Игорь Владимирович Тальков; 4 лістапада 1956, Герцоўка, Тульская вобласьць, СССР — 6 кастрычніка 1991, Санкт-Пецярбург, Расея) — расейскі паэт, сьпявак і кампазытар, актор.
Ігар Талькоў | |
Ігар Уладзімеравіч Талькоў | |
Дата нараджэньня | 4 лістапада 1956[1] |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Дата сьмерці | 6 кастрычніка 1991[1] (34 гады) |
Месца сьмерці | |
Прычына сьмерці | агнястрэльная рана[d] |
Месца пахаваньня | |
Грамадзянства | СССР |
Занятак | актор, сьпявак, паэт, аўтар-кампазытар, пясьняр, аўтар-выканаўца, гітарыст, кампазытар, акардэаніст, выканаўца-запісвальнік, бас-гітарыст |
Гады дзейнасьці | 1973—1991 |
Жанры | рок-музыка, аўтарская песьня[d] і новая хваля[d] |
Вакал | барытон |
Інструмэнты | гітара, бас-гітара, акардэон, раяль[d], ударная ўстаноўка, акардэон[d] і голас[d] |
Гурты | «Электроклуб», «Спасательный круг» |
Лэйблы | Мэлёдыя[d] |
Маці | Вольга Талькова[d] |
Дзеці | Ігар Талькоў[d] |
Подпіс | |
Біяграфія
рэдагавацьТалькоў нарадзіўся 4 лістапада 1956 году ў вёсцы Герцоўка Тульскай вобласьці РСФСР. Ягоныя бацькі, масквічы, рэпрэсаваныя па 58-артыкуле, пазнаёміліся ў зоне, дзе нарадзіўся і старэйшы брат Ігара Ўладзімер. Пасьля вызваленьня сям’і не далі вярнуцца ў Маскву, і яны былі вымушаныя пасяліцца ў г. Шчокіна Тульскай вобласьці.
У гэтым горадзе Талькоў скончыў сярэднюю школу. У школе ён уздельнічаў у мастацкай самадзейнасьці. Адначасова, з 1966 па 1971 год ён займаўся ігрой на баяне ў Шчокінскай музычнай школе. Самастойна наўчыўся асвоіў гітару, фартэпіяна, бас-гітару, скрыпку і іншыя інструмэнты. У 14 гадоў пачаў самастойна пісаць песьні.
Пасьля сканчэньня школы ў 1974 годзе Талькоў паехаў паступаць у Маскоўскую тэатральную вучэльню, але праваліў экзамэн па літаратуры, бо ня ведаў зьместу сацрэалістычнага рамана М. Горкага «Маці».
У 1975 годзе на плошчы ў Туле Талькоў публічна выказаў сваё стаўленьне да Брэжнева, аднак яму ўдалося пазьбегнуць праблемаў з сыстэмай, бо яго выратаваў вядомы велагоншчык Анатолій Кандрацьеў, зь якім Ігар разам граў у папулярным тульскім музычным гурце. Талькоў пазьбегнуў суда, і пасьля таго служыў у арміі, у будаўнічым батальёне ў Нахабіна Маскоўскай вобласьці. Бачачы беспарадак у войску — мадэлі дзяржавы, Талькоў канчаткова замацаваўся ў сваіх поглядах.
Пасьля войска Талькоў супрацоўнічаў з гуртамі «Апрель», «Калейдоскоп», «Вечное движение», «Электроклуб», пісаў аранжыроўкі, аднак стварыць уласны калектыў і стаць аўтарам-выканаўцам у яго не атрымоўвалася. У рэшце рэшт ён уладкаваўся ў невялікі клюб і пачаў удзельнічаць у розных праґрамах, паступова набіраючы папулярнасьць (асабліва дапамагла песьня «Чистые пруды»).
Талькоў пісаў патрыятычныя песьні, у якіх зьвяртаўся да гісторыі, асабліва да траґедыі, якая напаткала краіну пасьля прыходу бальшавікоў. Пасьля выкананьня песьні «Россия» ў праґраме «До и после полуночи» на першым канале, сьпявак набыў фантастычную папулярнасьць, яго адусюль пачалі запрашаць на гастролі.
Талькоў чытаў шмат гістарычнай літаратуры, якая дапамагала яму вобразы ў ягоных песьнях, укладаў у гэтую творчасьць усю сваю душу. Першую частку канцэртаў Талькоў прысьвячаў песьням на вострыя сацыяльныя тэмы, другую — лірыцы. Але ўсе гэтыя песьні знаходзілі рэзананс у сэрцы кожнага расейскага чалавека, хаця сыстэма і спрабавала ўвесь час яму перашкодзіць.
Талькоў пасьпеў зьняцца ў дзвух фільмах, сыграўшы цалкам супрацьлеглых пэрсанажаў — галоўную ролю ў фільме «Князь Сярэбраны» (1991, таксама вядомы як «Цар Іван Жахлівы»), дзе ён граў зь вялікім задавальненьнем, і ролю бандыта ў фільме «Паляваньне на сутэнэра» (1990), на якую доўга не хацеў пагаджацца, пакуль яго не пераканалі, што майстэрства актора праяўляецца менавіта ва ўменьні граць разнаплянавыя ролі.
Шостага кастрычніка 1991 году, на зборным канцэрце ў Палацы спорту «Юбілейны» ў Санкт-Пецярбургу Ігар Талькоў быў забіты. Паводле афіцыйнай вэрсіі, у ненаўмысным забойстве быў абвінавачаны дырэктар Талькова Валеры Шляфман, які выстрэліў зь пісталета падчас спрэчкі з адміністратарам Ігарам Малахавым. Аб’ектам спрэчкі была чарговасьць выступленьня Талькова і сьпявачкі Азізы. Сёньня Шляфман хаваецца ў Ізраілі і свае віны не прызнае. Паводле яго словаў, пэўным колам проста было вельмі выгодна ў сьмерці расейскага патрыятычнага песьняра абвінаваціць габрэя, а сам ён вельмі паважае Талькова, і трымае ў сябе ягоны партрэт.
Ігар Талькоў пахаваны на Ваганькаўскіх могілках у Маскве.
Плягіят?
рэдагавацьМузыка зь вядомай песьні Талькова «Я вернусь» зьяўляецца амаль што дакладнай копіяй галоўнай тэмы з галяндзкага фільма «Тут была Лілі» (De Kassière, 1989), напісанай Дэвідам А. Сьцюартам.
Музэй Талькова
рэдагавацьУвесну 1993 году пры Міжнародным Славянскім Культурным Цэнтры ў Маскве быў адкрыты Музэй Ігара Талькова. Музэй знаходзіцца ў палацы XVII стагодзьдзя, па адрасе г. Масква, Чарнігаўскі завулак 9/13 (каля станцыяў мэтро «Навакузьнецкая» або «Трацьцякоўская»)
Дыскаграфія
рэдагаваць- «Этот мир»
- «Ностальгия»
- «Я вернусь»
- «Моя любовь»
- «Призвание»
- «Последний концерт»
Фільмаграфія
рэдагаваць- Месячныя сабакі, 1995 — кампазытар
- Апэрацыя «Люцыфэр», 1991 — кампазытар
- Цар Іван Грозны / Князь Сарэбраны, 1991 — актор
- За апошняй рысай, 1991 — актор, кампазытар
- Паляваньне на сутэнэра, 1990 — актор, кампазытар
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б ТАЛЬКОВ Игорь Владимирович // Русская литература XX века. Прозаики, поэты, драматурги (рас.) / под ред. Н. Н. Скатов — 2005. — С. 465—467. — ISBN 5-94848-307-X
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Памяти Игоря Талькова посвящается… (рас.)
- Воскресение Талькова (рас.)