Міхаі́л Кіко́ін (Мішэль Кікоін; па-француску: Michel Kikoïne; 31 траўня 18924 лістапада 1968, Парыж) — францускі мастак беларускага паходжаньня. Мастак Парыскай школы(ru).

Міхаіл Кікоін
Дата нараджэньня 31 траўня 1892(1892-05-31)[1][2][3][…]
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 4 лістапада 1968(1968-11-04)[5][1][3][…] (76 гадоў)
Месца сьмерці
Месца вучобы
Занятак маляр
Жанры партрэт і натурморт[d]
Плынь экспрэсіянізм і Парыжская школа[d]

Біяграфія

рэдагаваць

Нарадзіўся 31 траўня 1892 году ў Гомлі (паводле іншых зьвестак у Рэчыцы).

Вучыўся ў «Малявальнай школе мастака Кругера» ў Менску, Віленскай мастацкай школе. Зьехаў у Парыж у 1912 годзе. Удзельнічаў у выставах Парыскага салёну. Першыя пэрсанальныя выставы прайшлі ў 1920 і 1924 гадах. Творы былі прадстаўлены на выставе сучаснага францускага мастацтва ў Маскве ў 1928 годзе.

З 1928 году меў студыю на Манпарнасе.

Памёр 4 лістапада 1968 году ў Парыжы ў сваёй студыі.

Ягоны сын — мастак Якоб Кікоін, пісаў пад псэўданімам Жак Янкель(fr).

У экспазыцыі Нацыянальнага мастацкага музэя Рэспублікі Беларусь знаходзіцца адзін твор Міхаіла Кікоіна[7]. У карпаратыўнай калекцыі ААТ «Белгазпрамбанк» налічваецца шэсьць жывапісных работ мастака[8].

Па замове ААТ «Белгазпрамбанк» быў зьняты фільм «Михаил Кикоин. Поэтический мир на холсте».

Публічныя зборы

рэдагаваць

Catalogue Raisonné

рэдагаваць
  • Cassou J., Roditi E., Mann M., Yankel J. Kikoïne. Catalogue Raisonné sur l’oeuvre de Kikoïne. Paris: Piaza, 1973. 364 p. 746 рэпрадукцыяў твораў.

Літаратура

рэдагаваць
  • Kyrou A., Blatas A., Warnod J., etc. Kikoine. Les pionniers de l’École de Paris. 1992. 168 p. ISBN 2908528435.
  • Kikoine et ses amis de l’École de Paris. 1993. 44 p.