Уладзімер Анісковіч

Уладзі́мер Ігна́тавіч Аніско́віч (псэўданімы: А. Ігнацька, А. Нісковіч, У. Нісковіч; нарадзіўся 25 кастрычніка 1932, в. Гасьцілавічы, Лагойскі раён, Менская вобласьць) — крытык, перакладчык. Піша на беларускай і расейскай мовах.

Уладзімер Ігнатавіч Анісковіч
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 20 кастрычніка 1932 (92 гады)
Гасьцілавічы, Лагойскі раён, Менская вобласьць, БССР
Памёр 6 чэрвеня 2016(2016-06-06)[1] (83 гады)
Пахаваны
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці крытык, перакладчык
Гады творчасьці з 1965
Узнагароды
Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь

Біяграфія

рэдагаваць

Нарадзіўся ў сялянскай сям’і, у якой было дванаццаць дзяцей. Бацькі — Ігнат Фёдаравіч і Адэля Іосіфаўна — патомныя сяляне, калгасьнікі, увесь час жылі ў Гасьцілавічах. У. Анісковіч, як самы старэйшы зь дзяцей у сям’і, скончыўшы ў 1948 годзе шэсьць клясаў Лагойскай сярэдняй школы, паехаў у Менск, каб стаць рабочым. Пасьля сканчэньня рамеснага вучылішча (1950) два гады працаваў на Менскім трактарным заводзе, потым служыў у Савецкай Арміі (1952—1956). Пасьля службы вярнуўся на трактарны завод токарам-наладчыкам (1956—1958). Далей працоўная дзейнасьць У. Анісковіча зьвязана з трамвайна-тралейбусным упраўленьнем г. Менска, дзе ён працаваў вадзіцелем тралейбуса (1958—1969). Узнагароджаны мэдалём «За працоўную адзнаку». У гэтыя ж гады вучыўся ў вячэрняй школе і адначасова спрабаваў свае сілы ў журналістыцы на абласным і рэспубліканскім радыё, у газэтах «Чырвоная зьмена», «Зьвязда», «Літаратура і мастацтва». У 1965 паступіў на завочнае аддзяленьне журналістыкі БДУ. 3 1969 працаваў у Галоўнай рэдакцыі вяшчаньня для дзяцей і юнацтва Беларускага радыё, дзе спэцыялізаваўся на літаратурных перадачах. Пад час вучобы ў БДУ захапіўся баўгарскай мовай і літаратурай. Пасьля сканчэньня ўнівэрсытэта (1971) працаваў у рэдакцыі часопіса «Нёман» (1971-75) літсупрацоўнікам аддзела мастацтва, крытыкі і бібліяграфіі. У 1975-1982 загадчык аддзела крытыкі і бібліяграфіі штотыднёвіка «Літаратура і мастацтва», рэдактар аддзела часопіса «Родная прырода» (1982-84). 3 1984 старшы рэдактар выдавецтва «Юнацтва». Сябра КПСС з 1965. У 1965 г. апублікаваў першы нарыс. Пераклаў з баўгарскай мовы на беларускую раманы І. Давыдкава «Белы конь за акном» (1981) і А. Гуляшкі «Вандроўнік блукае па сьвеце» (1988), аповесьці С. Страціева «Кароткае сонца» («Далягляды», 1979), Г. Мішава «Зроблена ў правінцыі» («Далягляды», 1981), П. Вежынава «Вышэй за ўсё» і «Бар'ер» (1983), П. Незнакомава «Таямнічы карабель» (зборнік «Такая любоў», 1987), паасобныя творы іншых аўтараў. Выйшлі таксама ў перакладзе з баўгарскай мовы творы для дзяцей «Жыў-быў хлопчык» А. Стаянава (1970), «Незвычайныя прыгоды Ліска» Б. Апрылава (1977), «Цмок» Н. Хайтава (1978), «Неверагодныя прыгоды Жыўкі» М. Лакатніка (1981), «Маленькі вадалаз» Д. Цончава (1982), «Мы, верабейкі» І. Радзічкава (1983), «Пан Трымай Мой Парасон» І. Мілева (1986).

Літаратурная дзейнасьць

рэдагаваць

Літаратурную дзейнасьць У. Анісковіч пачаў у 1965. 3 рэцэнзіямі ў друку выступаў з 1967. У літаратуру ён прыйшоў з рабочага асяродзьдзя. Добра ведае культурныя і эстэтычныя запатрабаваньні чытача, дакладна адчувае духоўныя інтарэсы сучаснага рабочага. Актыўна выступае ў галіне крытыкі па надзённых пытаньнях літаратуры, праблемах прозы. Як публіцыст, перакладчык узьнімае ў сваіх артыкулах пытаньні міжлітаратурных узаемасувязей, разьвіцьця сучаснай беларускай паэзіі, мастацкага перакладу. Артыкулы і рэцэнзіі У. Анісковіча вызначаюцца прынцыповасьцю ацэнак, аб'ектыўнасьцю, засяроджаны звычайна на грамадзкай праблематыцы зьместу твора. Ён піша аб спэцыфічных праблемах разьвіцьця дзіцячай літаратуры, гумару і сатыры, літаратурнага выкарыстаньня фальклёрнай спадчыны, практыкі перакладу. У сваёй творчасьці часта выкарыстоўвае форму крытычнага рэпартажу, інтэрвію. Перакладае на беларускую мову творы баўгарскіх пісьменьнікаў.

  1. ^ Памёр літаратурны крытык і перакладчык Уладзімір Анісковіч // Наша Ніва (белар.) — 2016. — ISSN 1819-1614; 1819-1630

Літаратура

рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць