Бірмінггэм Сіці
«Бірмінггэм Сіці» (па-ангельску: Birmingham City) — ангельскі футбольны клюб з гораду Бірмінггэм. Каманда была створана ў 1875 годзе й спачатку мела назоў «Смол Гіт Альянс». У 1888 годзе назва зьмяняецца на «Смол Гіт», у 1905 на «Бірмінггэм», і ў 1943 клюб канчаткова прымае назву «Бірмінггэм Сіці», якая застаецца й па наш час. Напрыканцы сэзону Чэмпіянату 2008—2009 гадоў клюб атрымоўвае квіток у найвышэйшую лігу, такім чынам шосты раз прыняўшы ўдзел у Прэм’ер-Лізе.
Бірмінггэм | |||||
Поўная назва | па-ангельску: Birmingham City Football Club | ||||
---|---|---|---|---|---|
Заснаваны | 1875 | ||||
Горад | Бірмінггэм, Ангельшчына | ||||
Стадыён |
Стадыён Сьвятога Эндруса Умяшчальнасьць: 30 009 | ||||
Галоўны трэнэр | |||||
Чэмпіянат | Першая ліга | ||||
· 2023—2024 | Футбольная ліга, 22 месца (паніжэньне) | ||||
| |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы bcfc.com (анг.) |
Найбольш пасьпяховымі для клюбу лічацца часы ў 50-х і напачатку 60-х гадох. У сэзоне 1955—1956 клюб заняў найвышэйшую сваю пазыцыю ў чэмпіянаце Ангельшчыны, падняўшыся на шостую ступеньку. У 1956 годзе каманда становіцца фіналістам Кубку Ангельшчыны, а ў 1963 заваёўвае свой адзіны значы трафэй — Кубак Лігі, перайграўшы ў вырашальным стасунку сваіх галоўных праціўнікаў «Астан Вілу». Большы час сваёй гісторыі клюб гуляў у вышэйшых дывізіёнах Ангельшчыны, але ў пэрыяд з 1986 па 2002 год клюб знаходзіўся ў ніжэйшых лігах, двойчы апускаючыся ў трэці па значнасьці дывізіён, пад час выступленьня ў якім выйграваў Трафэй Футбольнай Лігі.
З 1906 году хатняй арэнай клюбу зьяўляецца стадыён «Сьвятога Эндруса», дагэтуль хатнія гульні праводзіліся на «Мунц Стрыт». Каманда мае мянушку «сінія» з-за адпаведнага колеру футбольнай экіпіроўкі.
Тытулы
рэдагаваць- Пераможца чэмпіянату футбольнай лігі — 1893, 1921, 1948, 1955
- Пераможца Лігі Адзін — 1995
- Уладальнік Кубка лігі — 1963, 2011
- Уладальнік Трафэя Футбольнай Лігі — 1991, 1995