Аляксандар Карабанаў
Алякса́ндар Кіры́лавіч Караба́наў (1952, Менск, цяпер Беларусь — 2019) — беларускі геоляг.
Аляксандар Карабанаў | |
Дата нараджэньня | 25 кастрычніка 1952 |
---|---|
Месца нараджэньня | Менск, Беларуская ССР, Савецкі Саюз |
Дата сьмерці | 3 жніўня 2019 |
Месца вучобы | Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт (1974) |
Занятак | геоляг, мінэроляг |
Навуковая сфэра | геалёгія |
Месца працы | Інстытут прыродакарыстаньня НАНБ |
Навуковая ступень | доктар навук (2003) |
Узнагароды |
Прэмія Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (2008)
|
Доктар геоляга-мінэралягічных навук (2003) і прафэсар (2011). Акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (2014). Ляўрэат Прэміі НАНБ (2008) за цыкль працаў «Разломы і лінеамэнты зямной кары Беларусі: тэарэтычныя і прыкладныя аспэкты» 12-ы кіраўнік Інстытуту прыродакарыстаньня НАНБ (2008—2019)[2].
Жыцьцяпіс
рэдагавацьУ 1974 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт і працаўладкаваўся ў Інстытут геалягічных навук Акадэміі навук БССР, дзе ў 1985 годзе стаў старэйшым навуковым супрацоўнікам. У 1983 годзе атрымаў навуковую ступеню кандыдата геаграфічных навук. У 1987 годзе ў менскім выдавецтве «Навука і тэхніка» выйшла ягоная кніга «Гарадзенскае ўзвышша: будова, рэльеф і этапы фармаваньня». У 1992 годзе стаў загаднікам лябараторыі Інстытуту. Напісаў навуковыя працы ў галіне нэатэктонікі і геадынамікі, геамарфалёгіі і і чацьвярцічнай геалёгіі Беларусі і суседніх краінаў[3]. У 2004 годзе абраны сябрам-карэспандэнтам Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (НАНБ)[2].
1 жніўня 2008 году заняў пасаду кіраўніка Інстытуту прыродакарыстаньня НАНБ і атрымаў Прэмію НАНБ за цыкль працаў «Разломы і лінеамэнты зямной кары Беларусі: тэарэтычныя і прыкладныя аспэкты». Распрацаваў спосаб рэканструкцыі амплітудаў нэатэктанічных рухаў старажытнамацерыкавага абледзяненьня і канцэпцыю нэатэктанічнага разьвіцьця і найноўшай геадынамікі тэрыторыі Беларусі. Выканаў нэатэктанічнае раянаваньне Заходняй і Цэнтральнай Эўропы ў складзе міжнароднай групы праекту «Геадынаміка Балтыкі». Вылучыў галоўныя чыньнікі асадканакапленьня ў позьнім Кайназоі на землях Беларусі і сумежных краінах Усходне-Эўрапейскай плятформы. Напісаў 250 навуковых працаў, у тым ліку 13 манаграфіяў. Сярод іх былі калектыўныя манаграфіі «Геалёгія Беларусі» (2001), «Разломы зямной кары Беларусі» (2007), «Нэатэктоніка і нэагеадынаміка захаду Ўсходне-Эўропейскай плятформы» і «Культавыя і гістарычныя валуны Беларусі» (2011, па-беларуску). У 2014 годзе абраны акадэмікам НАНБ[2].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ https://nasb.gov.by/bel/members/pamyati-uchenogo/karabanov.php
- ^ а б в Карабанаў Аляксандар Кірылавіч // Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, 2022 г. Праверана 29 студзеня 2022 г.
- ^ Карабанаў Аляксандар Кірылавіч // Беларуская энцыкляпэдыя ў 18 тамах / гал.рэд. Генадзь Пашкоў. — Менск: Беларуская энцыкляпэдыя імя Петруся Броўкі, 1999. — Т. 18. Кн. 1: Дадатак: Шчытнікі — Яя. — С. 401. — 473 с. — 10 000 ас. — ISBN 985-11-0295-4
Гэта — накід артыкула пра асобу з Беларусі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |