Лазьдзея

места ў Летуве

Лазьдзе́я, Ло́дзее[1] (лет. Lazdijai) — места ў Летувы, на рацэ Кірсьне. Адміністрацыйны цэнтар Лазьдзейскага раёну Аліцкім павеце. Насельніцтва на 2017 год — 3985 чалавек. Знаходзіцца за 52 км на паўднёвы захад ад Аліты, за 7 км ад граніцы з Польшчай.

Лазьдзея
лац. Łaździeja
лет. Lazdijai
Касьцёл
Касьцёл
Герб Лазьдзеі
Першыя згадкі: 1532
Магдэбурскае права: 17 траўня 1597
Краіна: Летува
Павет: Аліцкі
Плошча: 4,8 км²
Вышыня: 126 м н. у. м.
Насельніцтва (2017)
колькасьць: 3985 чал.
шчыльнасьць: 830,21 чал./км²
Часавы пас: UTC+2
летні час: UTC+3
Тэлефонны код: 318
Паштовы індэкс: LT-67001
Геаграфічныя каардынаты: 54°14′5″ пн. ш. 23°31′0″ у. д. / 54.23472° пн. ш. 23.51667° у. д. / 54.23472; 23.51667Каардынаты: 54°14′5″ пн. ш. 23°31′0″ у. д. / 54.23472° пн. ш. 23.51667° у. д. / 54.23472; 23.51667
Лазьдзея на мапе Летувы
Лазьдзея
Лазьдзея
Лазьдзея
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
Афіцыйны сайт

Лазьдзея — даўняе магдэбурскае мястэчка гістарычнай Троччына

Тапонім Лазьдзея ўтварыўся ад ракі Лязды (цяпер Райшупіс), назва якой не тлумачыцца зь летувіскай мовы[2].

Гісторыя

рэдагаваць

Вялікае Княства Літоўскае

рэдагаваць

Першы пісьмовы ўспамін пра Лазьдзею як гаспадарскі двор датуецца 1532 годам[3], калі яна была цэнтрам староства Троцкага павету. У 1560 годзе вялікі князь Жыгімонт Аўгуст заснаваў тут мястэчка. Каля 1570 году ў Лазьдзеі збудавалі драўляны касьцёл, пры якім з 1571 году дзеяла парафіяльная школа.

17 траўня 1597 году кароль і вялікі князь Жыгімонт Ваза надаў Лазьдзеі Магдэбурскае права[4] і герб з выявай лася, пад якім тры перакрыжаваныя ключы.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

рэдагаваць

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Лазьдзея апынулася ў складзе Прусіі, у 1807 годзе згодна з Тыльзіцкай мірнай дамовай — у складзе Расейскай імпэрыі, у Сейненскім павеце Сувальскае губэрні. У 1857, 1879, 1922 і 1923 гадох мястэчка цярпела ад пажараў. На 1827 год тут было 272 будынкі, на 1860 год — 225 (зь іх 3 мураваныя).

За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе Лазьдзею занялі войскі Нямецкай імпэрыі

Найноўшы час

рэдагаваць

Па польска-летувіскіх баях і падпісаньні пагадненьня паміж міжваеннай Польскай Рэспублікай і Летувой у 1919 годзе Лазьдзея апынулася ў складзе Летувы. За часамі Другой сусьветнай вайны з чэрвеня 1941 да 1944 году места знаходзілася пад акупацыяй Трэцяга Райху.

11 ліпеня 1994 году згодна з указам летувіскага прэзыдэнта мескі герб зноў атрымаў афіцыйны статус.

Насельніцтва

рэдагаваць

Дэмаграфія

рэдагаваць
  • XIX стагодзьдзе: 1827 год — 1988 чал.; 1860 год — 2394 чал.[5]
  • XX стагодзьдзе: 1970 — 3842 чал.; 1989 год — 5,6 тыс. чал.[6]
  • XXI стагодзьдзе: 2001 год — 5140 чал.; 2010 год — 4792 чал.

Турыстычная інфармацыя

рэдагаваць

Славутасьці

рэдагаваць
  • Касьцёл Сьвятога Яна Хрысьціцеля (1894—1895)
  • Могілкі: старыя каталіцкія, эвангеліцкія

Месты-сябры

рэдагаваць
Пералік местаў-сяброў Лазьдзеі
  1. ^ Міхневіч У. Шматкультурныя Сэйны, Беларуская рэдакцыя Польскага Радыё, 27 траўня 2009 г.
  2. ^ Vanagas A. Lietuvos miestų vardai (antrasis leidimas). — Vilnius: Mokslo ir enciklopedijų leidybos institutas, 2004. P. 121—123.
  3. ^ ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2010 Т. 3. С. 298.
  4. ^ Шаланда А. Радавод і герб зямян Гарадзенскага павету Пуціўлянінаў Свяцкіх у другой палове ХVІ—ХVІІІ ст. // Герольд Litherland. № 1 (1). — Горадня, 2001. [1]
  5. ^ Chlebowski B. Łoździeje // Słownik geograficzny... T. V. — Warszawa, 1884. S. 763.
  6. ^ Большой энциклопедический словарь / Гл. ред. В. П. Шишков. — М.: НИ «Большая Российская энциклопедия», 1998. — 640 с.: ил. ISBN 5-85270-262-5.

Літаратура

рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць