Юры Белазор (? — 17 траўня 1665) — дзяржаўны й рымска-каталіцкі дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Біскуп смаленскі (16581661) і віленскі (ад 1661).

Юры Белазор

Герб «Вянява»
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 1622
Памёр 17 траўня 1665
Пахаваны
Род Белазоры
Бацькі Крыштап Белазор
Ядвіга з Гедройцаў
Дзейнасьць каталіцкі сьвятар, каталіцкі біскуп

Біяграфія

рэдагаваць

Прадстаўнік шляхецкага роду Белазораў гербу «Вянява», сын Крыштапа, старосты абельскага, і Ядвігі з Гедройцаў.

Скончыў Віленскую акадэмію, зрабіўся ксяндзом. Быў каралеўскім сакратаром, пісарам скарбовым літоўскім, канонікам віленскім, пробашчам капліцы Сьвятога Казімера ў Віленскай катэдры, рэгентам меншае канцылярыі ВКЛ (16501655), кусташам віленскім (ад 1652).

Вымушана падпісаў ад імя віленскае капітулы Кейданскую дамову 1655 году пра вунію ВКЛ і Швэцыі. У Верках у 1663 заклаў Віленскую Кальварыю як воту па вызваленьне бацькаўшчыны[1]. За ахвяраваньні часткі скарбу капліцы Сьв. Казімера на патрэбы разбуранае па вайне краіны атрымаў прыхільнасьць Яна Казімера Вазы. Быў ініцыятарам адбудовы віленскае катэдры.

  1. ^ Пазднякоў В. Белазоры // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 1. С. 299.

Літаратура

рэдагаваць