Антыкітэрскі мэханізм
Антыкітэ́рскі мэхані́зм (па-грэцку: Μηχανισμός των Αντικυθήρων) — мэханічная прылада, выяўленая ў 1902 року на затанулым старажытным судне непадалёк ад грэцкага вострава Антыкітэра (па-грэцку: Αντικύθηρα). Датаваная прыблізна 100 рокам да н. э. (магчыма, да 150 да н. э.) Захоўваецца ў Нацыянальным археалягічным музэі ў Атэнах.
Мэханізм утрымліваў вялікую колькасьць бронзавых шасьцерняў у драўляным корпусе, на якім былі разьмешчаны цыферблаты са стрэлкамі і, паводле рэканструкцыі, выкарыстоўваўся для разьліку руху нябесных целаў. Іншыя прылады падобнай складанасьці невядомыя ў эліністычнай культуры. У ім выкарыстоўваецца дыфэрэнцыяльная перадача, якая, як раней лічылася, вынайдзена не раней за XVI стагодзьдзе, а ўзровень мініятурызацыі і складанасьць супастаўныя з мэханічнымі гадзіньнікамі XVIII стагодзьдзя. Арыентыровачныя памеры мэханізму ў зборы 33×18×10 см.
Глядзіце таксама
рэдагавацьВонкавыя спасылкі
рэдагавацьАнтыкітэрскі мэханізм — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Праект па дасьледаваньні антыкітэрскага мэханізму (анг.) (фр.) (гішп.)
- The Antikythera Mechanism I, The Antikythera Mechanism II (анг.) зь Java-анімацыяй
- The Antikythera Calculator (анг.) (італ.)
- YAAS-Yet Another Antikythera Simulator. A 3D Simulator in VRML
- Бег са старажытнай скрынкі ў нашу эру скончаны машынай
- Pastore, Giovanni Antikythera E I Regoli Calcolatori, Rome, 2006, privately published
- Pastore, Giovanni The Discovery of Archimedes' Orrery
- Did gearwheels inspire epicycles?
- Professors Alan Thorndike and James Evans: The meaning of the mechanism
- Planets and Anomalies in the Antikythera Mechanism
На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпэдыі. Калі ласка, прастаўце спасылкі на яго ў іншых артыкулах. |