Ап’яненьне

хвароба, выкліканая ўжываньнем этанолю
(Перанакіравана з «П’янства»)

Ап’яне́ньнехвароба, выкліканая ўжываньнем этанолю.

Ап’яненьне
Сынонімы алькагольнае атручаньне
Спэцыяльнасьць таксыкалёгія
Сымптомы пот і пачашчаны пульс
Ускладненьні дыхавіца і паралюш дыханьня
Звычайна праяўляецца пачырваненьне твару
Прычыны ужываньне этанолю
Лекі 4%-ая рашчына соды, вітаміны, мэтадаксіл і тыясульфату натру
Ап’яненьне ў Вікісховішчы

Пагражае сьмерцю ад паралюшу дыханьня[1].

Прыкметамі ап’яненьня служаць патлівасьць, пачырваненьне твару, бляск вачэй і пачашчаны пульс. Таксама адзначаецца гучнае прамаўляньне, зьніжэньне засяроджанасьці ўвагі і завышаная самаацэнка. Ваніты ўзьнікаюць у якасьці абарончага адказу арганізму на атручаньне. Абцяжарваюцца дыханьне і рух[1].

Лячэньне

рэдагаваць

Пры лячэньні ад ап’яненьня ўнутрывенна праз кропельніцу ўводзяць 4%-ую рашчыну соды, гемадэз і полііённую рашчыну для вываду атруты. Таксама прызначаюць прыём 5%-ых рашчынаў такіх вітамінаў, як тыямін (Б1) па 2 мілілітры, пірыдаксін (Б6) і аскарбінавая кісьля (Ц). Унутрыцяглічна і ўнутрывенна праз кропельніцу цягам 1,5 гадзіны ўводзяць мэтадаксіл. Пасьля спыненьня прыёму сьпіртовых напояў прызначаюць унутрывеннае ўвядзеньне тыясульфату натру і дымэркапролу для абясшкоджваньня атруты[1].

  1. ^ а б в Сьвятлана Барысенка. Небясьпека харчовага атручаньня // Зьвязда : газэта. — 30 студзеня 2014. — № 17 (27627). — С. 8. — ISSN 1990-763x.