Ян Цігараў (нарадзіўся 10 сакавіка 1984 году, Усурыйск, СССР) — беларускі футбаліст, апорны паўабаронца. У 2005—2014 гадах згуляў за нацыянальную зборную Беларусі 35 матчаў і забіў 1 гол.

Ян Цігараў
Ян Цігараў
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 10 сакавіка 1984 (35 гадоў)
Усурыйск, СССР
Рост 180 см
Вага 73 кг
Пазыцыя апорны паўабаронца
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2002—2006
2007—2010
2011
2012—2015
2015—2016
Дынама Менск
Мэталюрг Запарожжа
Том
Лякаматыў Масква
Дынама Менск
117 (0)
110 (1)
12 (0)
33 (0)
3 (0)
Зборныя
2005—2014 Беларусь 35 (1)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
2 красавіка 2016.

Кар’ераРэдагаваць

«Дынама»Рэдагаваць

Цігараў пачаў займацца футболам у ДЮСШ гораду Жодзіна[1]. У 2001 годзе выступаў за менскае «Дынама-2». За асноўную каманду «Дынама» гуляў з 2002 па 2007 гады. За гэты час выйграў зь менскім клюбам залатыя мэдалі чэмпіянату Беларусі, а таксама стаў уладальнікам Кубка краіны.

«Мэталюрг» ЗапарожжаРэдагаваць

У 2007 годзе перайшоў у запароскі «Мэталюрг», за які згуляў больш за 100 матчаў. Адзіны гол за клюб забіў 2 жніўня 2009 году ў браму «Ільлічоўцу». У пачатку 2011 году ў СМІ зьявілася інфармацыя аб цікавасьці да футбалісту маскоўскага «Дынама»[2] і нямецкага «Гановэру»[3].

«Том»Рэдагаваць

2 сакавіка 2011 году футбольны клюб «Том» дасягнуў прынцыповай дамоўленасьці аб пераходзе футбаліста, і на наступны дзень Цігараў падпісаў кантракт з томскім клюбам тэрмінам на 2,5 году[4]. Сума трансфэру склала 300 тысячаў эўра. Дэбют футбаліста ў чэмпіянаце Расеі адбыўся 14 сакавіка 2011 году, калі «Том» на выезьдзе саступіла ніжагародзкай «Волзе» зь лікам 0:2[5]. На старце чэмпіянату Расеі 2011—2012 гадоў стаў найлепшым футбалістам лігі па колькасьці выйграных адзінаборстваў і ўдалых адбораў мяча[6], аднак у матчы 12 туру з маскоўскім «Лякаматывам» атрымаў сур’ёзную траўму: абсьледаваньне выявіла разрыў ўнутранага мэніска, пярэдняй крыжападобнай і бакавой зьвязкаў правага каленнага сустава. Такім чынам, футбаліст выбыў са строю як мінімум на паўгоду[7].

«Лякаматыў»Рэдагаваць

29 сьнежня 2011 году на правах вольнага агента заключыў кантракт з маскоўскім «Лякаматывам» тэрмінам на 3,5 году.

«Дынама» (Менск)Рэдагаваць

У ліпені 2015 году перайшоў у менскае «Дынама»[8]. У чэрвені 2016 году кантракт зь менскім «Дынама» быў скасаваны[9], пасьля чаго завяршыў кар’еру[10].

Міжнародная кар’ераРэдагаваць

З 2004 па 2006 гады правёў 10 матчаў за моладзевую зборную Беларусі. У галоўнай зборнай краіны дэбютаваў 12 лістапада 2005 году ў таварыскім матчы супраць зборнай Латвіі.

ДасягненьніРэдагаваць

Дынама Менск:

СтатыстыкаРэдагаваць

Клюб Сэзон Чэмпіянат
Дывізіён Матчы Галы
Дынама Менск 2015 Вышэйшая ліга 2 0
2016 Вышэйшая ліга 1 0

КрыніцыРэдагаваць

Вонкавыя спасылкіРэдагаваць

  Ян Цігараўсховішча мультымэдыйных матэрыялаў