Сымпліцыюс (папа рымскі)
Сымпліцыюс (па-лацінску: Simplicius PP.; Тывалі — 10 сакавіка 483, Рым) — папа рымскі з 3 сакавіка 468 году па 10 сакавіка 483 году. Паходзіў з гораду Тывалі.
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | каля 420 |
Памёр | 10 сакавіка 483[1] |
Пахаваны | |
Дэнамінацыя | Каталіцкая царква[2] |
Заняткі | каталіцкі сьвятар, каталіцкі біскуп |
Дзень памяці | 10 сакавіка |
Падчас панаваньня Сымпліцыюса была скасавана Заходняя Рымская імпэрыя, а Адаакр стаў кіраўніком Італіі. Разам з тым, Сымпліцыюс спрабаваў захаваць прэстыж рымскай катэдры й уступаў у дагматычныя спрэчкі з канстантынопальскім патрыярхам Акакіем і бізантыйскім імпэратарам Зэнонам.
Сымпліцыюс вёў актыўнае царкоўнае будаўніцтва. Ён упершыню пераабсталяваў паганскі храм Фаўна на Цэлыі ў хрысьціянскую царкву-базыліку, прысьвечаную першапакутніку Стэфану. Яму ж Сымпліцюс прысьвяціў яшчэ царква ў Сан-Лярэнца, а царкву на Эсквіліне апосталу Андрэю.
Паводле календаоу Рымска-каталіцкай царквы дзень памяці Сымпліцыюса сьвяткуецца 10 сакавіка[3].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Каталіцкая энцыкляпэдыя (анг.) — 1995.
- ^ Catholic-Hierarchy.org (анг.) — USA: 1990.
- ^ Martyrologium Romanum. Libreria Editrice Vaticana. 2001 ISBN 88-209-7210-7
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьСымпліцыюс (папа рымскі) — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Сымпліцыюс. Catholic Encyclopedia