Сьвятлана Навумава
Сьвятлана Андрэеўна Навумава (29 лютага 1956, Коўна — 10 сакавіка 2011, Менск[1]) — беларуская навукоўца ў галіне паліталёгіі і паліттэхналёгіяў.
Сьвятлана Навумава | |
Дата нараджэньня | 29 лютага 1956 |
---|---|
Месца нараджэньня | Коўна, Летувіская ССР |
Дата сьмерці | 10 сакавіка 2011 (55 гадоў) |
Месца сьмерці | Менск, Беларусь |
Месца вучобы | МДУ |
Занятак | акадэмік |
Навуковая сфэра | паліталёгія, тэорыя палітыкі, тэорыі дэмакратыі, публічная палітыка, сучасны палітычны працэс |
Месца працы | ЭГУ |
- Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Навумава.
Біяграфія
рэдагавацьНарадзілася ў Коўне Летувіскай ССР. У пэрыяд з 1973 па 1978 год навучалася на гістарычным факультэце Маскоўскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту. Яе аднакурсьнікам, у прыватнасьці, быў вядомы сёньня расейскі палітоляг Вячаслаў Ніканаў.
З 1982 г. вучылася ў асьпірантуры Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту ў Менску, у 1988 годзе абараніла кандыдацкую дысэртацыю па філязофіі.
З 1987 па 1994 гады выкладала ў Менскім дзяржаўным пэдагагічным інстытуце, з 1994 па 2001 гады працавала ў Рэспубліканскім інстытуце вышэйшай школы пры БДУ, прымала ўдзел у дзейнасьці Прэзыдэнцкай камісіі па адукацыі. Адначасова працавала ў Міжнародным інстытуце палітычных досьледаў у Менску.
З 2001 па 2004 год была кіраўніцай катэдры палітычных і сацыяльных навук у ЭГУ, а пасьля закрыцьця ЭГУ ў Менску брала актыўны ўдзел у барацьбе за аднаўленьне ўнівэрсытэту ў выгнаньні. У новым ЭГУ працавала прафэсаркай на факультэце філязофіі і палітычных навук з 2005 па 2009 год. Была судырэктаркай рэгіянальнага цэнтру найноўшых досьледаў і адукацыіі і сурэдактаркай навуковага часопісу «Перекрестки. Журнал исследований Восточно-европейского пограничья». За час сваёй працы ў ЭГУ падрыхтавала некалькі дзясяткаў магістраў палітычных навук, многія з кіраўнікоў беларускіх НДА атрымалі падрыхтоўку ў магістарскіх праграмах пад кіраўніцтвам С. А. Навумавай. У ЭГУ чытала курсы «Уводзіны ў палітычную навуку», «Уводзіны ў паліталёгію», «Асновы палітычнай тэорыі», «Сучасныя тэорыі грамадзянскай супольнасьці», «Беларусь як палітычны праект».
Як паліттэхноляг і палітычная кансультантка працавала ў выбарчых кампаніях на прэзыдэнцкіх выбарах 1994, 2001 і 2010 гадоў, выбарах у Вярхоўны Савет 1995 году, выбарах у Палату Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу 2000 году.
Была адным з заснавальнікаў і актыўных удзельнікаў грамадзянскай кампаніі «Гавары праўду» і працавала ў штабе кандыдата ў Прэзыдэнты Ўладзімера Някляева. Пасьля акцый пратэсту ў сувязі з вынікамі выбараў яе выклікалі ў КДБ, праводзілі вобшукі, што адмоўна адбілася на стане яе здароўя.
Сьвятлана Андрэеўна Навумава памерла 10 сакавіка 2011 году ў Менску пасьля працяглай полікістознай хваробы нырак[2].
Па ініцыятыве кампаніі "Гавары праўду" створаная прэмія імя С. Навумавай, з мэтай падтрымкі дзейнасьці незалежных журналістаў, аналітыкаў і грамадзкіх дзеячаў у Беларусі[3]. Прэмія імя Сьвятланы Навумавай уручаецца з 2012 году. Яна прызначаецца за крэатыўнасьць і глыбіню дасьледаваньня палітычнага жыцьця краіны, актыўнасьць і неабыякавасьць у грамадзкай прасторы[4]. Прэмія ўручаецца ў трох намінацыях: журналістыка (“За грамадзянскую і маральную пазіцыю”), аналітыка (“За глыбіню думкі і навуковую адказнасць”) і палітычная дзейнасць (“Надзея”, уручаецца маладым палітыкам да 35 гадоў). У 2014 дададзена намінацыя “Сацыяльная інавацыя – задума года”[4].
Навуковая дзейнасьць
рэдагавацьУ сфэры навуковых зацікаўленасьцяў Навумавай былі паліталёгія, тэорыя палітыкі, тэорыі дэмакратыі, публічная палітыка, сучасны палітычны працэс.
Займалася навуковымі досьледамі ў галіне паліталёгіі, працавала ў Рэспубліканскім інстытуце вышэйшай школы ў Міжнародным інстытуце палітычных дасьледаваньняў у Менску. Праходзіла стажыроўку ў Расеі (1991), Канадзе (1997), ЗША (1999), Нідэрляндах (2008).
Сям’я
рэдагавацьБацька — Навумаў Андрэй Рыгоравіч (1912—1982) — удзельнік Савецка-фінскай і Вялікай Айчыннай войнаў, удзельнічаў у вызваленьні Летувы ад нямецкіх захопнікаў. Быў настаўнікам расейскай мовы, а пасьля — дырэктарам сярэдняй школы.
Маці — Навумава (Ігнатовіч) Рэгіна Францаўна (1925—1980) — скончыла гістарычны факультэт МДУ у 1951 г., выкладала навуковы камунізм.
Муж — Горлаў Валеры Васільевіч (1949—1997) — кандыдат матэматычных навук, сябра «Амэрыканскай матэматычнай супольнасьці», выкладаў у БДУ, дзе фактычна стварыў кірунак — матэматычная лёгіка.
Сын — Горлаў Андрэй Валеравіч (нар. 1984 г.) — бакаляўр паліталёгіі.
Апошнімі гадамі Сьвятлана Навумава жыла разам з пляменьніцай Рамуальдай Пашлянковай[5].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Гарбацкі Уладзіслаў, Беларусь згубіла паліталягіню, ARCHE, 01-02 (100-101) 2011, с. 274—276.
- ^ Галіна Абакунчык, Вянок памяці. Сьвятлана Навумава, Радыё Свабода, 11 сакавіка 2011, https://www.svaboda.org/a/2335036.html
- ^ Прэмія імя Святланы, Беларускі Партызан, 12.03.15, https://web.archive.org/web/20210513000546/https://belaruspartisan.by/blogs/neklyaev/17085/
- ^ а б Кампанія “Гавары праўду” абвесціла пра пачатак вылучэння намінантаў на прэмію Святланы Навумавай, Новы Час, 09-03-2015, https://novychas.by/hramadstva/kampanija_havary_praudu_abvies/
- ^ Галіна Абакунчык (11 сакавіка 2011) Сьвятлана Навумава. Радыё Свабода. Праверана 8 красавіка 2011 г.
Бібліяграфія
рэдагаваць- S. Naumova. Белорусская высшая школа как закрытая система Высшее образование в Беларуси: вызовы интернационализации. — Вильнюс: ЕГУ, 2007;
- S. Naumova, Political Communication: Theoretical Models// The Methodology of Political Discourse, Vol. 2. Minsk, 2000;
- S. Naumova, Political Ideologies// Towards Democracy through Civil Society edited by P. Fenrych, U. Rouda. Szczecin, 1999, pp. 59–70;
- S. Naumova, I. Bugrova, Elections and the Election Process// Towards Democracy through Civil Society edited by P. Fenrych, U. Rouda. Szczecin, 1999, pp.135–154;
- S. Naumova, Political Communication// Towards Democracy through Civil Society edited by P. Fenrych, U. Rouda. Szczecin, 1999, pp.195–208;
- S. Naumova, Determination of Semantic Fields of Political Notions// The Methodology of Political Discourse. Minsk, 1998;
- S. Naumova, Mass-Media and Political Parties// Analytical Bulletin of the Belarusian Association of Think Tanks, #2. Minsk, 1998;
- С. Наумова, Что надо знать о политике. Москва, РОСТ, Мирос, 1997, ISBN 5-7084-0133-8, наклад 10000 ас., 304 с;
- S. Naumova, Integration as Social Utopia of Post-Soviet Political Consciousness// Vector, #1, 1997;
- S. Naumova, The Political System of Society: Theoretical Approaches. Minsk, 1997;
- S. Naumova, Sociology and Political Science in the 20th Century. A textbook for teachers. Minsk, 1995
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Наумова Светлана Андреевна, ЭГУ (рас.)