Янка Сіпакоў
Янка Сіпакоў (15 студзеня 1936, в. Зубрэвічы, Аршанскі раён — 10 сакавіка 2011, Менск) — беларускі пісьменьнік.
Янка Сіпакоў | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 15 студзеня 1936 |
Памёр | 10 сакавіка 2011 (75 гадоў) |
Пахаваны | |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | перакладнік, пісьменьнік, паэт, літаратурны крытык, крытык |
Гады творчасьці | 1953—2011 |
Кірунак | паэзія, пераклады |
Жанр | вершы, эсэ |
Мова | беларуская мова |
Прэміі | Дзяржаўная прэмія БССР (1976) |
Узнагароды | |
Творы на сайце Knihi.com | |
Жыцьцяпіс
рэдагавацьУ час Вялікай Айчыннай вайны за сувязь з партызанамі бацькоў забілі фашысты. Вучыўся ў Зубрэвіцкай сярэдняй школе і адначасова працаваў паштальёнам. Пасьля дзесяцігодкі ў 1954—1955 працаваў літаратурным супрацоўнікам шклоўскай раённай газэты «Чырвоны барацьбіт». У 1960 скончыў аддзяленьне журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту. Працаваў у часопісе «Вожык» (1960—1973). З 1973 — загадчык аддзелу мастацтва, крытыкі і бібліяграфіі, з 1989 — адказны сакратар часопісу «Маладосць». 3 1993 загадваў рэдакцыяй літаратуры, мовы, фальклёру і этнаграфіі выдавецтва «Беларуская энцыкляпэдыя імя Петруся Броўкі». 3 1997 працаваў у часопісе «Беларусь».
Сябра Саюзу пісьменьнікаў СССР з 1961.
Пахаваны на Каладзішчанскіх могілках у Менску.
Творчасьць
рэдагавацьПершы верш надрукаваў у 1953 годзе ў аршанскай раённай газэце «Ленінскі прызыў». Аўтар паэтычных зборнікаў «Сонечны дождж», «З вясны ў лета», «У поўдзень, да вады», кніг прозы «Крыло цішыні», «Жанчына сярод мужчын», «Журба ў стылі рэтра». Перакладаў на беларускую паэзію У. Ўітмэна, Хо Шы Міна, Ф. Прэшарна, Р. Гамзатава, Д. Паўлычкі.
Бібліяграфія
рэдагаваць- 1958 — Бацькаўшчына. Кожны дзень. Весняе рэха. (Вершы) // Маладосць : часопіс. — 1958. — № 12 (70). — С. 59—61.
- 1973 — «Веча славянскіх балад». — Мн.: Мастацкая літаратура
- 1980 — «Жанчына сярод мужчын». Апавяданьні і аповесьці. — Менск: Мастацкая літаратура, 1980. — 432 с. — 20 000 ас.
- 1982 — «Спадзяваньні на радасьць». Апавяданьні. / Гал. рэд. Кастусь Кірэенка // Полымя : часопіс. — Менск: Полымя, 1982. — № 1 (633). — С. 26—113. — ISBN ISSN 0130—8086.
- 1982 — «Усе мы з хат». Аповесьці: «Крыло цішыні», «Усе мы з хат», «Пыл пад нагамі».. — Менск: Мастацкая літаратура, 1982. — 439 с.
- 1983 — Новыя апавяданьні: «Двое на вуліцы», «Нехта глядзіць у гняздо жаўранка», «Трава ў расе», «Надвечар». / Гал. рэд. Кастусь Кірэенка // Полымя : часопіс. — Менск: Полымя, 1983. — № 1 (645). — С. 102—129. — ISBN ISSN 0130—8086.
- 1983 — «Спадзяваньне на радасьць». Апавяданьні, эсэ.. — Менск: Мастацкая літаратура, 1983. — 247 с.
- 1983 — Ferdinand Neureiter Weißrussische Anthologie. Ein Lesebuch zur weißrussischen Literatur. — München: Verlag Otto Sagner, 1983. — С. 209, 210. — 230 с. — (Slavistiche Beiträge). — ISBN 3-87690-252-5 (ням.)
- 1984 — Новыя вершы: «Мятлушка-шматкалёрніца…», «Прамова ў Ляўках», «Даўно было тое, мінула…», «Я пайду ў горад…», «Адкуль я помню гэтакі малюнак…», «Каханьне», «Маці было сорак гадоў…», «Дываны выбіваюць — нібы малоцяць…», «Варта ў крылы паверыць свае…», «Конь, сівы ад гадоў…», «Дружа мой!..», «Калыханка», «Сябры», «З ранішнім ветрам». / Гал. рэд. Кастусь Кірэенка // Полымя : часопіс. — Менск: Полымя, 1984. — № 4 (650). — С. 3—8. — ISBN ISSN 0130—8086.
- 1985 — «Сад людзей». Выбраныя творы ў 2 т. / Прадмова — Серафім Андраюк. — Менск: Мастацкая літаратура, 1985. — Т. 1. Лірычная проза, аповесьці: «Крыло цішыні», «Усе мы з хат». — 510 с.
- 1985 — «Сад людзей». Выбраныя творы ў 2 т. / Прадмова — Серафім Андраюк. — Менск: Мастацкая літаратура, 1985. — Т. 2. Апавяданьні і аповесьці: «Пыл пад нагамі», «Жыві як хочацца». — 542 с.
- 1987 — «Славянскія баллады»: «Пяроспар», «Вочы», «Лапці», «Званьні». / Гал. рэд. Сяргей Законьнікаў // Полымя : часопіс. — Менск: Полымя, 1987. — № 8 (700). — С. 115—121. — ISBN ISSN 0130—8068.
- 1988 — «Веча славянскіх балад». / Мастак Міхась Басалыга. — 2. — Менск: Мастацкая літаратура, 1988. — 264 с. — 5000 ас. — ISBN 5-340-00359-0
- 1988 — «Пятніца ў суботу». Іранескі / Мастац.афармл. Д.Каладзінскага. — Мн. — (Бібліятэка"Вожыка").
- 1988 — «Тры апавяданьні». / Гал. рэд. Сяргей Законьнікаў // Полымя : часопіс. — Менск: Полымя, 1988. — № 09 (713). — ISBN ISSN 0130—8068.
- 1989 — «Узятак з маўчаньня». / Гал. рэд. Анатоль Грачанікаў // Маладосць : часопіс. — Менск: Выдавецтва ЦК КП Беларусі, 1989. — № 08 (438). — С. 119—135. — ISBN ISSN: 0131-2308.
- 1990 — «Ахвярны двор». Паэма ў прозе. / Гал. рэд. Анатоль Грачанікаў // Маладосць : часопіс. — Менск: Выдавецтва ЦК КП Беларусі, 1990. — № 10 (452). — С. 92—100. — ISBN ISSN: 0131-2308.
- 1990 — «Журба ў стылі рэтра». Кніга прозы: апавяданьні, роздумы.. — Менск: Мастацкая літаратура, 1990. — 311 с.
- 1991 — Ахвярны двор: Паэмы — Мн.: Маст.літ.
- 1992 — Прытчы і мэтафары: «Аб'ява ў гозэце», «Перад гільяцінай», «Зона», «Чужаніцы», «Нешта», «Заміра», «Усё, што па пары», «Тысячагадовы дзень», «Перавернуты», «Тыя, што ідуць». / Генрых Далідовіч // Маладосць : часопіс. — Менск: Беларускі дом друку, 1992. — № 1 (467). — С. 59—114. — ISBN ISSN: 0131-2308.
- 1993 — «Тыя, што ідуць». Кніга прытчаў.. — Менск: Мастацкая літаратура, 1993. — 175 с.
- 1995 — Выбраныя творы ў 2 т.. — Менск: Мастацкая літаратура, 1995. — Т. 1. Паэзія: вершы з кніг «Сонечны дождж», «Лірычны вырай», «Дзень», «У поўдзень, да вады», «Усміхніся мне», «Веча славянскіх балад», «Ахвярны двор». — 431 с.
- 1995 — Выбраныя творы ў 2 т.. — Менск: Мастацкая літаратура, 1995. — Т. 2. Проза: прытчы і метафары, аповесць «Кулак», апавяданні і выбраныя мініяцюры. — 415 с.
- 1996 — «Сады». Эсэ. / Гал. рэд. Генрых Далідовіч // Маладосць : часопіс. — Менск: 1996. — № 01 (515). — С. 149—170. — ISBN ISSN: 0131-2308.
- 1997 — «Дні за сьпіною». Аўтабіяграфічныя ўспаміны. / Гал. рэд. Генрых Далідовіч // Маладосць : часопіс. — Менск: 1997. — № 10 (536). — С. 136—181. — ISBN ISSN: 0131-2308.
- 1997 — «Дни за спиною». / Гал. рэд. Анатоль Кудравец . Пераклад зь беларускай — Міколы Віча // Нёман : часопіс. — Менск: 1997. — № 11. — С. 36—76.
- 1997 — «Падары нам дрэва». Аповесьць, прытчы і метафары. Для сярэд. ст. шк. узросту / Мастак Віталь Дударэнка. — Бібліятэка прыгод і фантастыкі. — Менск: Юнацтва, 1997. — 240 с. — 3000 ас. — ISBN 985-05-0046-8
- 1998 — «Купала - Левки, Зубревичи…» / Гал. рэд. Анатоль Кудравец . Пераклад зь беларускай — Міколы Віча // Нёман : часопіс. — Менск: 1998. — № 07. — С. 209—228.
- 1998 — «Веча славянскіх балад». Балады. Паэмы ў прозе. Для сярэд. і ст. шк. узросту / Янка Сіпакоў. — Мн.: Бел. навука — 302 с (Школьная бібліятэка).
- 2005 — «Нашы хаты». Эсэ. / Гал. рэд. Мікола Мятліцкі // Полымя : часопіс. — Менск: Полымя, 2005. — № 04. — С. 170—175. — ISBN ISSN 0130—8068.
- 2006 — «Зялёны лісток на планеце Зямля». — Менск: Харвест, 2006.
- 2010 — «Зубрэвіцкая сага». Раман-містыфікацыя ў апавяданьнях.. — Менск: Літаратура і Мастацтва, 2010. — 328 с. — ISBN 978-985-6941-44-6
- 2011 — «Двое на вуліцы». Выбранае. — Менск: Мастацкая літаратура, 2011. — 542 с. — ISBN 978-985-0212-76-4
Пераклады
рэдагаваць- «Лісце травы» У. Ўітмен (1978)
- «Турэмны дзённік» Хо Шы Мін (1985)
- «Санеты бяды» Ф. Прэшарн (1987)
- «Боская камедыя» Дантэ Аліг’еры
- паасобныя творы А. С. Пушкіна, А. Міцкевіча, Т. Шаўчэнкі, А. Блока, А. Туманяна, А. Цэрэтэлі, С. Квазімоды, Д. Максімовіч, І. Межэлайціса, І. Сарайліча, Р. Гамзатава, Д. Паўлычкі, А. Сійга, Ю. Марцінкявічуса, Г. Эміна, А. Малдоніса, А. Салакауры, К. Чукоўскага, урыўкі з «Калевалы» і інш.
Узнагароды
рэдагаваць- 1976 — ляўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР за кнігу паэзіі «Веча славянскіх балад».
- 1997 — Заслужаны дзяяч культуры Рэспублікі Беларусь
Літаратура
рэдагаваць- Гоўзіч І. М. Элегія ў творчасці Янкі Сіпакова / І. М. Гоўзіч // Веснік Віцебскага дзяржаўнага універсітэта. — 2002. — № 3. — С. 88—94.
- А. Ф. Лысенка; І. У. Саламевіч. Сіпакоў Янка. // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 14: Рэле — Слаявіна. — 512 с. — ISBN 985-11-0238-5 — С. 411.
- Мікола Мішчанчук. Стратэгічныя кірункі творчасці мастака слова: пра Янку Сіпакова. // Тэрмапілы : літаратурна-мастацкі і беларусазнаўчы часопіс. — 2012. — № 16. — С. 263—277.
- Сіпакоў Янка. // Беларускія пісьменнікі (1917—1990): Даведнік; Склад. А. К. Гардзіцкі. Нав. рэд. А. Л. Верабей. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1994. — 653 с.: іл. ISBN 5-340-00709-X. — С. 497.
- Сіпакоў Янка. // Беларускія пісьменнікі: Біябібліяграфічны слоўнік у 6-ці тамах / АН Беларусі, Інстытут літаратуры ім. Я. Купалы; рэд. А. І. Мальдзіса.Т. 5: Пестрак — Сяўрук. — Мн.: БелЭн, 1995. — 480 с. — ISBN 5-85700-060-2. — ISBN 5-85700-168-4. — С. 319.
- Міхась Тычына. Асьцярожна: гняздо жаўранка. / Кастусь Кірэенка // Полымя : часопіс. — Менск: Полымя, 1984. — № 4 (650). — С. 212—215. — ISBN ISSN 0130—8086.
- Яршоў І. А. Талент шчодры і шматгранны // Вёрсты пройдзенных дарог / І. А. Яршоў, В. М. Сіднякова. — Магілёў, 2003. — С. 126—135.
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- слоўнік.орг
- Сіпакоў Янка (Іван Данілавіч). Беларусь у асобах і падзеях.
- Жыцьцяпіс Янкі Сіпакова
- Кантрабанда (Беларуская балада. XVI стагоддзе)
- Янка Сипаков: Мой самый близкий друг — тишина Советская Белоруссия