Васіль Супрун (10 сакавіка 1926, вёска Глоўсевічы на Слонімшчыне — 2 траўня 2007, Слонім) — беларускі краязнаўца, археоляг і пісьменьнік[1]. Ініцыятар заснаваньня і кіраўнік беларускага патрыятычнага моладзевага антысавецкага падпольля ў 1946—1947 гадох на тэрыторыі Заходняй Беларусі (арганізацыя «Чайка»).

Васіль Супрун

лац. Vasil Suprun
Дата нараджэньня 10 сакавіка 1926(1926-03-10)
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 2 траўня 2007(2007-05-02) (81 год)
Месца сьмерці
Месца вучобы
Занятак паэт, краязнавец, археоляг
Сябра ў Саюз пісьменьнікаў Беларусі

Біяграфія

рэдагаваць

Скончыў у Слоніме беларускую сямігодку, трохмесячныя настаўніцкія курсы, 2-і і 3-і клясы Слонімскай настаўніцкай сэмінарыі. 29 верасьня 1943 году ў «Баранавіцкай газэце» апублікаваў свой першы «Песьня на чужыне».

Па выгнаньні немцаў з Слоніма быў мабілізаваны на работу з аднаўленьня чыгункі. 20 жніўня 1944 году быў накіраваны дырэктарам Міжэвіцкай школы Слонімскага раёну. У 1946 годзе скончыў Ганцавіцкую пэдагагічную вучэльню.

Узначальваў Цэнтар Беларускага вызвольнага руху, які аб’ядноўваў слонімскія, баранавіцкія і берасьцейскія суполкі. 6 чэрвеня 1947 году быў арыштаваны і асуджаны на 25 год няволі і 5 гадоў пазбаўленьня правоў.

16 чэрвеня 1956 году, згодна з пастановай Вярхоўнага Савета СССР, быў вызвалены зь няволі і атрымаў дазвол вярнуцца на радзіму[2].

Крытыка балтыйскай гіпотэзы

рэдагаваць
Асноўныя артыкулы: Балты і Летувізацыя

З улікам таго, што гісторыя беларускай нацыі пісалася пераважна небеларусамі і пад абавязковую дыктоўку суседніх народаў (якія не былі зацікаўленымі ў аб’ектыўным яе асьвятленьні), і што ад гістарычнай памяці народа залежыць яго нацыянальная самасьвядомасьць, патрыятызм і імкненьне да волі (а гэтыя пачуцьці беларусаў былі не да спадобы тым, хто хацеў ўладарыць над імі, таму рабілася ўсё, каб укласьці ў тую памяць штосьці іншае, чым было напраўду), заклікаў да рэвізіі гістарыяграфіі Беларусі пачынаючы з найдаўнейшых часоў. Крытыкаваў гіпотэзу, паводле якой да VI—VIII стагодзьдзяў на поўнач ад Прыпяці жылі нібы плямёны балтаў — продкі сучасных летувісаў і латышоў, якія нібы засялялі Цэнтральную Эўропу ад Балтыкі і нізоўяў Віслы да басэйну верхняй Волгі. Адзначаў тэндэнцыйнасьць дасьледаваньняў летувіскага мовазнаўцы Казімера Бугі, які прыйшоў да высновы, што продкі сучасных летувісаў пачаткова жылі ў басэйнах верхняга Дняпра, Бярэзіны, Сажа і на левабярэжжы вярхоўяў Дзьвіны, адкуль нібы пад націскам славянаў паступова перамясьціліся да Балтыйскага мора. Таксама адзначаў тэндэнцыянасьць публікацыяў Алега Трубачова і яго вучня Ўладзімера Тапарова, прытым зьвяртаў увагу, што калі неаб’ектыўнасьць Бугі можна патлумачыць яго нацыянальным патрыятызмам, то тэндэнцыйнасьць Трубачова і Тапарова, якія фактычна рабілі не навуковы аналіз паходжаньня гідронімаў, а адвольнае дапасаваньне іх да балтыйскай лексыкі і тапанімікі, немагчыма патлумачыць з пункту гледжаньня лёгікі[3].

Падкрэсьліваў, што працяглае славяна-балтыйскае тэрытарыяльнае суседзтва не магло абысьціся без узаемаўплываў і запазычаньняў, сумежныя зоны паміж памянёнымі этнічнымі групамі, безумоўна, мелі мяшанае насельніцтва і даволі блізкія традыцыі, якія складваліся стагодзьдзьзямі. Прытым зьвяртаў увагу на неверагоднасьць «калянізацыі» славянамі меркавана агромністых прастораў балтаў, што дапаўнялася загадкай дзіўнага выжываньня балтаў толькі на паўднёва-ўсходнім ўзьбярэжжы Балтыйскага мора, якое больш за тысячу гадоў ня мела ніякіх перашкодаў-агароджаў ад славянаў[3].

  1. ^ Саламевіч І. Супрун Васіль Рыгоравіч // БЭ. — Мн.: 2002 Т. 15. С. 275.
  2. ^ Антысавецкія рухі ў Беларусі: 1944—1956. Мн.: Архіў найноўшае гісторыі, 1999.
  3. ^ а б Супрун В. За смугою часу: (даследаванні і меркаванні). — Менск: Полымя, 1994. С. 24—43.

Літаратура

рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць