Янка Юхнавец

беларускі паэт, пісьменьнік, драматург, мастак, скульптар (1921—2004)

Я́нка Юхнаве́ц (сапраўднае імя Іва́н Змі́трыкавіч Юхнаве́ц[2]; псэўданімы: Я.Юхна, К.Юхневіч; крыптонім Я. Ю.; 21 лістапада 1921 — 6 студзеня 2004) — беларускі паэт, пісьменьнік, драматург, мастак, скульптар.

Янка Юхнавец
Асабістыя зьвесткі
Імя пры нараджэньні Іван Юхнавец
Псэўданімы Янка Юхнавец, Я.Юхна, К.Юхневіч
Нарадзіўся 21 лістапада 1921(1921-11-21) або 1921[1]
в. Забродак, Бягомскі раён, Барысаўская акруга, БССР
Памёр 6 студзеня 2004(2004-01-06) або 2004[1]
Нью-Ёрк, ЗША
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці праўнік, пісьменьнік, мастак
Гады творчасьці 1947—1996
Жанр паэзія, драма, навэла
Мова беларуская мова[1]
Дэбют 1948 рок
Значныя творы аповесьць «Яно» (1952), «Чорт і Сталін»
Творы на сайце Knihi.com

Жыцьцяпіс

рэдагаваць

Нарадзіўся ў вёсцы Забродку пад Бягомлем (цяпер Докшыцкі раён Віцебскай вобласьці) у сялянскай сям’і. Да Нямецка-савецкае вайны скончыў сярэднюю школу. Бацькоў ды пяцярых малодшых братоў спалілі карнікі-летувісы ў гады вайны, сам Янка Юхнавец быў арыштаваны СД і вывезены ў Нямеччыну летам[3] 1944 году[4]. У Нямеччыне вучыўся ў Беларускай гімназіі імя Янкі Купалы. Трапіў у лягеры перамешчаных асобаў (Рэгенсбург, Міхельсдорф, Розэнгайм), у якіх знаходзіўся ў 1945—1949 роках[4]. Жыў у Баварыі, працаваў на сельскай гаспадарцы. Дэбютаваў у друку ў 1948 годзе (часопісы «Шыпшына» і «Сакавік»)[3].

У 1949 годзе скончыў Вольны ўнівэрсытэт у Мюнхэне па спэцыяльнасьці заходнеэўрапейскае права. У гэтым жа годзе зьехаў у ЗША, дзе працаваў у сфэры кампутарнага бізнэсу[4]. Большую частку жыцьця правёў у эміграцыі. У розныя часы належаў да грамадзкіх і царкоўных арганізацыяў: Беларуска-Амэрыканскага Задзіночаньня (БАЗА), Беларускай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царквы (БАПЦ), да літаратурных суполак «Шыпшына», «Сакавік» (Нямеччына), «Баявая Ўскалось» (Канада), «Конадні» (ЗША).

У сакавіку 2004 году Фундацыяй Крэчэўскага заснаваная Літаратурная прэмія імя Янкі Юхнаўца з мэтаю ўшанаваньня памяці выбітнага пісьменьніка ды спрыяньня разьвіцьцю літаратуры, яна прысуджаецца ў дзень нараджэньня пісьменьніка — штогод 3 лістапада.

Творчасьць

рэдагаваць

У эміграцыі пачаў пісаць вершы ды прозу (першыя вершы апублікаваныя ў 1947 годзе ў часопісе «Шыпшына» ды ў 1948 годзе ў часопісе «Сакавік»). Аўтар апавяданьняў, навэляў, гістарычнай аповесьці-ўспамінаў «Яно». Не зазнаў уплыву беларускай савецкай літаратурнай традыцыі.

Зборнікі паэзіі

рэдагаваць
  • «Шорах моўкнасьці» (Нью-Ёрк, 1955)
  • «Новая элегія» (Баварыя, 1964)
  • «Калюмбы» (Нью-Ёрк, 1967)
  • «Творы» (т.т. 1-3, Нью-Ёрк, 1989—1990)

Зборнікі твораў

рэдагаваць
  • «Дань майго часу» (1993)
  • «Сны на чужыне» (Менск, сэрыя «Галасы беларускага замежжа» выд. Мастацкая літаратура, 1994)
  • Урачыстасьць у садзе. Драматычныя начыркі. (Нью-Ёрк, 1996)

Творы аўтара за савецкім часам былі забароненыя.

Бібліяграфія

рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць