6 студзеня
дата
← студзень → | ||||||
Пн | Аў | Ср | Чц | Пт | Сб | Нд |
1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 |
8 | 9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 |
15 | 16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 |
22 | 23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 |
29 | 30 | 31 | ||||
2024 год Усе дні |
6 сту́дзеня — 6-ы дзень году паводле Грыгарыянскага календару. Да канца году застаецца 360 дзён (359 у невысакосным годзе).
Падзеі
рэдагаваць- 1579 — правінцыі Нідэрляндаў склалі Араскую унію супраць гішпанскага караля
- 1582 — Іван Жахлівы перадаў Лівонію, Полацак і Вяліж Рэчы Паспалітай і атрымаў Вялікія Лукі і Пскоўскія землі ад Стэфана Баторы. Сканчэньне ваенных дзеяньняў Лівонскай вайны
- 1838 — з дапамогаю Азбукі Морзэ адпраўлена першая амэрыканская тэлеграма
- 1896 — У Парыжы адбылася прэм’ера фільма братоў Люм’ер «Прыезд цягніка».
- 1928 — пачаў выходзіць беларускі каталіцкі часопіс Chryścijanskaja Dumka
- 1950 — пачала працу беларуская служба Радыё Ватыкана
- 1977 — разам з імёнамі 242 падпісантаў надрукаваная Хартыя 77
- 2007 — першы матч у НХЛ правёў Міхаіл Грабоўскі
- 2009 — адбылося першае ўзнагароджаньне беларускім ордэнам Воінскай Славы
Нараджэньні
рэдагаваць- 1412 — Жана Д’Арк, нацыянальная гераіня Францыі
- 1418 — Крыстофэр Баварзкі, кароль Даніі, Нарвэгіі, Швэцыі
- 1822 — Генрых Шліман, нямецкі археоляг. Гэта ён знайшоў старажытную Трою
- 1832 — Ґюстаў Дарэ, францускі гравёр, ілюстратар і скульптар
- 1848 — Хрыста Боцеў, баўгарскі грамадзкі дзяяч, паэт і публіцыст
- 1861 — Віктар Хорта, найвядомейшы бэльгійскі архітэктар, адзін з заснавальнікаў стылю мадэрн (Art Nouveau)
- 1878 — Карл Сэндбэрг, амэрыканскі паэт, гісторык, празаік і фальклярыст швэдзкага паходжаньня
- 1892 — Адам Станкевіч, беларускі рыма-каталіцкі сьвятар, грамадзка-культурны дзяяч, асьветнік, культуроляґ, выдавец, публіцыст
- 1899 — Арон Гайстэр, савецкі дзяржаўны дзяяч, эканаміст—аграрнік
- 1900 — Аляксандар Адамовіч, партыйны і дзяржаўны дзяяч БССР
- 1914 — Мікалай Чураба, беларускі мастак
- 1919 — Аўгіньня Каранеўская, дзяячка беларускага руху ў Аўстраліі
- 1946 — Сыд Барэт, заснавальнік гурта Pink Floyd, піянэр у стылі псыхадэлічнага року
- 1952 — Мікола Антаноўскі, беларускі паэт, журналіст
- Юры Пятровіч Астроўскі — 1-ы беларускі хірург, які правёў перасадку сэрца
- 1954 — Уладзімер Марук, беларускі паэт, перакладнік
Сьмерці
рэдагаваць- 1610 — Андрэй Волян, беларускі шляхціц і выдатны дзяяч эпохі Адраджэньня
- 1826 — Джон Фары, ангельскі геоляг, пісьменьнік
- 1829 — Ёзэф Добраўскі, чэскі філёляг, гісторык, пачынальнік навуковай славістыкі, адна з самых значных постацяў чэскага нацыянальнага адраджэньня
- 1943 — Антон Неманцэвіч, каталіцкі сьвятар-езуіт, беларускі рэлігійны і грамадзка-культурны дзяяч, рэдактар, публіцыст, выдавец і пэдагог, першы экзарх беларускіх грэка-католікаў
- 1945:
- Уладзімер Вярнадзкі, расейскі й савецкі геахімік, заснавальнік біягеахіміі
- Магдалена Радзівіл, беларуская мэцэнатка
- 1957 — Якаў Юдзялеўскі, расейскі рэвалюцыянэр, францускі філёзаф і гісторык жыдоўскага паходжаньня
- 1963 — Андрэй Александровіч, беларускі дзіцячы пісьменьнік, крытык
- 1975 — Юрка Віцьбіч, беларускі пісьменьнік, дзяяч эміграцыі ў Амэрыцы
- 1998 — Георгі Сьвірыдаў, расейскі кампазытар
- 2001 — Надзея Грэк, Старшыня Вярхоўнага савету БССР (1938—1947)
- 2004 — Янка Юхнавец, беларускі паэт