ARCHE Пачатак
«ARCHE Пачатак» — беларускі незалежны навуковы, навукова-папулярны і літаратурна-мастацкі часопіс. Падпісны індэкс на «Белпошце» 00345.
ARCHE Пачатак | |
Тэматыка | гісторыя, грамадазнаўства, літаратура |
---|---|
Пэрыядычнасьць | Штоквартальны (з 2016) |
Краіна | Беларусь |
Адрас | Менск |
Заснавальнік | Андрэй Дынько |
Выдавец | ТАА "Гайсак" |
Галоўны рэдактар | Валер Булгакаў |
Дата заснаваньня | верасень 1998 |
Мова | беларуская |
Аб’ём | 100-1000 стар. |
Наклад | 1000 ас. (2016) |
ISSN | 1392-9682 |
Афіцыйны сайт | www.arche.by |
Пазыцыянуе сябе як незалежная трыбуна беларускіх інтэлектуалаў. У грамадзка-палітычных пытаньнях прытрымліваецца лібэральнай і празаходняй арыентацыі. Акрамя тэкстаў айчынных аўтараў друкуе шмат перакладаў замежных, пераважна заходніх, палітолягаў і гісторыкаў. У пытаньнях культуры прасоўвае тэзіс аб неабходнасьці мадэрнізацыі беларускае культуры, але сыстэмнага асьвятленьня гэтыя пытаньні ў часопісе ня маюць. Да зьяваў русіфікацыі ў Беларусі ставіцца адмоўна. У тэкстах ужываецца як клясычны, гэтак і афіцыйны правапіс.
Творы мастацкае літаратуры публікуюцца эпізадычна, вызначанай эстэтычнай канцэпцыі часопіс ня мае, і выбар твораў для публікацыі грунтуецца ў першую чаргу на крытэры прагназуемага грамадзкага рэзанансу і значнасьці твора з гледзішча ідэі мадэрнізацыі. У прыватнасьці, у часопісе надрукаваныя былі пераклады шыракавядомых твораў замежных аўтараў: Льюіса Кэрала, Ўільяма Гібсана, Любка Дэрэша і іншых. Вялікая колькасьць перакладаў зьяўляецца адметнай рысай часопіса.
У асьвятленьні беларускае гісторыі, этна- і нацыягенэзу ARCHE. Пачатак арыентуецца на сучасныя заходнія канцэпцыі і дэкляруе супрацьстаяньне савецкай спадчыне. Часопіс прасоўвае ідэю позьняга, на мяжы XIX і XX стагодзьдзя, фармаваньня беларускае нацыі і скептычна ставіцца да праяваў беларускасьці ў больш раньні пэрыяд.
Зьяўляецца адным з двух беларускіх выданьняў, запрошаных у сетку эўрапейскіх інтэлектуальных часопісаў «Eurozine».
Выдаецца з 1998 году, заснавальнік — Андрэй Дынько. Пасаду галоўнага рэдактара займае Валер Булгакаў.
У ліпені 2018 году рэдакцыя выданьня ў інтэрнэт-рассылцы паведаміла, што друк папяровай вэрсіі часопісу можа спыніцца празь недахоп сродкаў[1].
Крыніцы рэдагаваць
Вонкавыя спасылкі рэдагаваць
- RSS-паток часопіса
- Архіў нумароў за 1998-2008 гады
- Архіў нумароў на Kamunikat.org
- Тацяна Каравянкова. Пад закон аб экстрэмізме трапіў часопіс беларускіх інтэлектуалаў // БелаПАН, 2 сакавіка 2009 г. Праверана 26 сакавіка 2013 г.
- «Репортеры без границ» осудили признание номера журнала «ARCHE» экстремистским (рас.)
Гэта — накід артыкула пра пэрыядычныя выданьні. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |