Літаратурная прэмія імя Янкі Юхнаўца

літаратурная прэмія

Літаратурная прэмія імя Янкі Юхнаўца — літаратурная прэмія, створаная ў сакавіку 2004 году[1]. Фундацыяй Крачэўскага на мэце ўшанаваньня памяці вядомага беларускага пісьменьніка-эмігранта Янкі Юхнаўца ды спрыяньня разьвіцьця беларускай літаратуры. Мелася прысуждацца штогадова ў дзень народзінаў пісьменьніка 3 лістапада, але прысуджалася толькі аднойчы — ў 2004 годзе. У камітэт прысуджэньня прэміі ўваходзяць Андранік Антанян, Андрусь Жвір, Марат Клакоцкі, Сяржук Сокалаў-Воюш (старшыня камітэту) ды Лявон Юрэвіч. Ляўрэатам прэміі можа стаць кожны творца, чые творы ў любой форме (друкаванай, электроннай, ці іншай) даступныя сябрам Прэміяльнага камітэту. Прэміяльны камітэт самастойна выбірае творы для разгляду, а таксама прыймае да разгляду творы, дасланыя на ягоны адрас. Адной з важкіх умоваў удзелу зьяўляецца правапіс твору. Камітэт разглядае толькі творы, напісаныя тарашкевіцай. Вынікі прэміі друкуюцца на старонках газэты «Беларус».

Крытэрыі прысуджэньня прэміі

рэдагаваць
  • твор — нацыянальная літаратурная зьява;
  • твор — моўная зьява;
  • твор — вольная зьява.

Ляўрэаты прэміі

рэдагаваць
  1. ^ Сяржук Сокалаў-Воюш. Прэмія Янкі Юхнаўца // Запісы БІНІМ. — 2005. — № 28. — С. 462-463.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць