Скульптура

(Перанакіравана з «Скульптар»)

Скульпту́ра, пля́стыка (па-лацінску: sculpo — выразаю, высякаю) — від выяўленчага мастацтва, творы якога маюць аб’ёмную, трохмерную форму і выконваюцца высяканьнем, выразаньнем, лепкай, коўкай, ліцьцём ці іншым спосабам зь цьвёрдых ці плястычных матэрыялаў, як то камень, мэтал, дрэва, гліна, але, з часоў мадэрнізму, зрухі ў скульптурным працэсе прывялі да амаль поўнай свабоды ў выбары матэрыялаў і працэсу. Мастацка-выразнымі сродкамі скульптуры зьяўляюцца пабудова аб’ёмнай формы, плястычная мадэліроўка (лепка), распрацоўка ценярысу, фактуры, часам колеру[1].

Статуя Давіда працы Мікелянджэлё (15001504)

Скульптура вырабленая з каменьня мае больш працяглы пэрыяд захаваньня чым творы мастацтва з скорапсавальных матэрыялаў, такія скульптуры зьяўляюцца большасьцю з захаваўшыхся працаў, акрамя керамікі, з старажытных культураў, у той час як традыцыя скульптуры з дрэва, магчыма, зьніклі амаль цалкам. Тым ня менш, самыя старажытныя скульптуры былі яскрава афарбаваныя, але размалёўка да нашых дзён не захавалася[2].

Скульптура займала цэнтральнае месцы ў рэлігійнай сьвядомасьці шматлікіх культураў, і да апошніх стагодзьдзяў яны былі занадта дарагімі для фізычных асобаў, таму пераважна скульптуры былых часоў зьяўляюцца выразам рэлігіі або палітыцы. Тыя культуры, чые скульптуры захаваліся ў дастатковых колькасьцях ўключаюць культуры Старажытнага Міжземнамор’я, Індыі і Кітаю, а таксама шматлікая іхная колькасьць маецца ў Паўднёвай Амэрыцы і Афрыцы.

Эўрапейская традыцыя стварэньня скульптураў пачалася ў Старажытнай Грэцыі, дзе набыла шырокі характар у клясычны пэрыяд. У Сярэднявеччы, гатычная скульптура прадстаўляла герояў і сюжэты хрысьціянства. Адраджэньне клясычных твораў у эпоху Рэнэсансу прывяло да стварэньня шматлікіх знакамітых скульптураў, як то статуя Давіда працы Мікелянджэлё. Мадэрнісцкая традыцыя стварэньня скульптуры адышла ад традыцыйных працэсаў і акцэнтавала ўвагу на перадачы перш за ўсё чалавечага цела.

  1. ^ Скульптура // Культуралогія. Энцыкл. — Менск, 2003.
  2. ^ «Gods in Color: Painted Sculpture of Classical Antiquity». The Arthur M. Sackler Museum

Літаратура

рэдагаваць
  • Культуралогія: Энцыклапедычны даведнік / Уклад. Дубянецкі Э. — Менск: БелЭн, 2003. ISBN 985-11-0277-6.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  Скульптурасховішча мультымэдыйных матэрыялаў