Літаратурная сустань «Баява́я Ўскало́сь» — літаратурнае аб’яднаньне беларусаў-эмігрантаў, створанае ў 1949 годзе ў Заходняй Нямеччыне. Зьяўляецца аднаўленьнем нелегальнага заходнебеларускага літаратурнага згуртаваньня «Малада́я Ўскало́сь».

Аднайменны ілюстраваны часопіс выдаваўся як орган літаратурнага аб’яднаньня ў ліпені 1949 — лютым 1950 у Заходняй Нямеччыне, у 1954—81 у Канадзе (Таронта) на беларускай мове.

Стварэньне

рэдагаваць

У 1937 годзе Сяргей Хмара ў Дзятлаве арганізоўвае літаратурную сустань «Маладая Ўскалось». Плянуе разам са сваімі равесьнікамі і старэйшым слонімскім паэтам Гальяшом Леўчыкам выдаваць аднайменны літаратурны часопіс. Але палякі не дазволілі[1].

Аднаўленьне

рэдагаваць

Сяргей Хмара, Васіль Вярбіна, Васіль Вір і Анатоль Кунцэвіч спрабавалі аб’яднаць беларускіх паэтаў у Нямеччыне. Яны падрыхтавалі й вясною 1945 году выдалі літаратурны альманах «Ускалось», але ангельскія самалёты зьнішчылі гэтае выданьне разам з друкарняй. Паэты ж паразьехаліся па розных краінах сьвету[2].

«Маладая Ўскалось» была адноўленая ўжо як «Баявая Ўскалось» у 1949 годзе ў Заходняй Нямеччыне. Знакам згуртаваньня стала Двупагоня, якая сымбалізавала абарону Беларусі з Захаду і з Усходу[1].

Часопіс «Баявая Ўскалось» выказваўся за адзінства беларускае культуры, незалежна ад месца пражываньня ейных творцаў, друкаваў творы беларускіх пісьменьнікаў, што жылі ў эміграцыі, у БССР і на Беласточчыне, заходнебеларускую рэвалюцыйную паэзію, хроніку, кнігапіс і інш. Абапіраўся на ідэйную традыцыю Беларускай сялянска-работніцкай грамады. Выйшла 18 нумароў. Рэдактары: Міхась Панькоў (1949—50), Сяргей Хмара (1954—81).

Літаратура

рэдагаваць