Беларуская гімназія імя Янкі Купалы

беларуская школа ў Баварыі (Нямеччына) у 1945—1950 роках

Белару́ская гімна́зія імя́ Я́нкі Купа́лы — беларуская гімназія ў Нямеччыне, існавала ў 1945—1950 гг. Заснаваная ў лягеры для перамешчаных асобаў у горадзе Рэгенсбург з мэтай падрыхтоўкі беларускае моладзі для паступленьня ў ВНУ. У 1946/47—1947/48 гг. навучальных гг. працавала ў горадзе Міхэльсдорф, у 1948/49 гг. у горадзе Віндышбэргэрдорф, у 1949/50 гг. у горадзе Розэнгайм. Дзейнічала ў сыстэме нямецкае школьнае асьветы й мела аднолькавыя правы зь нямецкімі школамі падобнага тыпу. Гімназія была 8-клясная, выкладаліся агульнаадукацыйныя прадметы, рэлігія, беларуская, ангельская, нямецкая й лацінская мовы, элемэнты філязофіі. 28 чэрвеня 1947 г. гімназіі прысвоенае імя Янкі Купалы. 28 студзеня 1948 г. пэдагагічны й вучнёўскі калектыў падзеленыя на 2 школы, якія захавалі імя Я. Купалы. Пры гімназіі існавала вучнёўская бурса, дзе жылі дзеці без бацькоў, дзейнічала скаўцкая арганізацыя, працавалі літаратурны (выдаваў часапіс «У выраі»), драматычны, спартовы гурткі. Адбылося 5 выпускаў, пасьведчаньні атрымалі 44 чалавекі. У розны час гімназію ўзначальвалі Аляксандар Орса, Мечыслаў Рагажэцкі, Алесь Вініцкі.

Глядзіце таксама

рэдагаваць

Літаратура

рэдагаваць

Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 2: Аршыца — Беларусцы. — 480 с. — ISBN 985-11-0061-7 С. 408—409

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць