Сьвянцяны

(Перанакіравана з «Швянчоніс»)

Сьвянця́ны (лет. Švenčionys) — места ў Летуве, каля ракі Жаймяны. Адміністрацыйны цэнтар Сьвянцянскага раёну Віленскага павету. Насельніцтва на 2011 год — 4963 чалавекі. Знаходзяцца за 60 км на ўсход ад Вільні; аўтамабільныя дарогі зьвязваюць места зь Вільняй, Езяросамі, Лынтупамі.

Сьвянцяны
лац. Śvianciany
лет. Švenčionys
Краявід места
Краявід места
Герб Сьвянцянаў
Першыя згадкі: ХV стагодзьдзе
Магдэбурскае права: 1486
Краіна: Летува
Павет: Віленскі
Раён: Сьвянцянскі
Плошча: 6,13 км²
Вышыня: 165 м н. у. м.
Насельніцтва (2011)
колькасьць: 4963 чал.
шчыльнасьць: 809,62 чал./км²
Часавы пас: UTC+2
летні час: UTC+3
Тэлефонны код: 387
Паштовы індэкс: LT-18001
Геаграфічныя каардынаты: 55°8′0″ пн. ш. 26°9′20″ у. д. / 55.13333° пн. ш. 26.15556° у. д. / 55.13333; 26.15556Каардынаты: 55°8′0″ пн. ш. 26°9′20″ у. д. / 55.13333° пн. ш. 26.15556° у. д. / 55.13333; 26.15556
Сьвянцяны на мапе Летувы
Сьвянцяны
Сьвянцяны
Сьвянцяны
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
http://www.svencionys.lt/

Сьвянцяны — даўняе магдэбурскае мястэчка гістарычнай Ашмяншчыны (частка Віленшчыны), сэрца Нальшанскага краю[1], на этнічнай тэрыторыі беларусаў.

Паходжаньне тапоніму Сьвянцяны часам зьвязваюць зь сьвятым гаем, на месцы якога альбо побач зь якім узьнікла першае паселішча[1].

Паводле францускага лінгвіста-германіста Раймонда Шмітляйна, які на падставе шматгадовых дасьледаваньняў прыйшоў да высноваў пра германскае паходжаньне літоўскіх уласных імёнаў, назва Сьвянцяны ўтварылася ад гоцкага імя Suidun або Swindin[2] (вытворныя ад імя Сьвінт).

Варыянты назвы ў гістарычных крыніцах: Швинтяне (1516 і 1518 гады)[3]; Свинътяны (1541 год)[4]; do Szwinczan (Сьвінцяне; XVI ст.)[5]; Swinciany (1744 год)[6].

Гісторыя

рэдагаваць

Вялікае Княства Літоўскае

рэдагаваць

Упершыню Сьвянцяны ўпамінаюцца ў ХV стагодзьдзі. Яны ўваходзілі ў склад Віленскага ваяводзтва і стаялі на шляху да Полацку і Віцебску. У Сьвянцянах знаходзіўся палац вялікага князя Вітаўта, з фундацыі якога тут збудавалі першы касьцёл. Апрача таго, Вітаўт запрасіў у мястэчка татараў.

Росквіт Сьвянцянаў прыйшоўся на 2-ю палову XV — XVI стагодзьдзі. У 1486 годзе вялікі князь Аляксандар надаў мястэчку Магдэбурскае права. З 1565 году ў Сьвянцянах месьціўся земскі суд. У 1633 годзе ў ваколіцах мястэчка заснавалі францішканскі кляштар.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

рэдагаваць
 
Пажарная вежа, 1918 г.

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) Сьвянцяны апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі. У Вайну 1812 году ў месьце спыняўся Напалеон.

Сьвянцяны сталі галоўным апорным пунктам у часы вызвольнага паўстаньня (1830—1831). У 1840 годзе ўтварыўся Сьвянцянскі павет, а 22 сакавіка 1860 году зьявіўся праект мескага гербу: «у блакітным полі дзьве срэбныя рыбы з чырвонымі вачыма і плаўнікамі»[7]. У канцы XIX стагодзьдзя ў Сьвянцянах дзеялі праваслаўная і стараверская цэрквы, касьцёл, 6 сынагог і юдэйскіх малітоўных дамоў; працавалі меская, прыходзкая, 2-клясная габрэйская вучэльні і талмуд-тора. Апроч таго, у месьце была лякарня[8].

За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе Сьвянцяны занялі войскі Нямецкай імпэрыі.

Найноўшы час

рэдагаваць

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Сьвянцяны абвяшчаліся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Жыхары Войстамскай воласьці Сьвянцянскага павету атрымалі Пасьведчаньні Народнага Сакратарыяту БНР[9]. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі места ўвайшло ў склад Беларускай ССР[10]. У 1920 годзе Сьвянцяны апынуліся ў складзе Сярэдняй Літвы, у 1922 годзе — у складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі. 20 кастрычніка 1933 году да места далучылі населены пункт з аднайменнай гміны — засьценак Лігумы (мясцовая назва — Падлігумы)[11].

З пачаткам Другой сусьветнай вайны ў верасьні 1939 году Сьвянцяны занялі савецкія войскі, у лістападзе таго ж году места ўвайшло ў склад Беларускай ССР, дзе стала цэнтрам Сьвянцянскага раёну Вялейскай вобласьці. 1—2 кастрычніка 1940 году ўлады СССР перадалі Сьвянцяны Летувіскай ССР. У 1941—1944 гадох Сьвянцяны знаходзілася пад акупацыяй Трэцяга Райху. За гэты час нацысты зьнішчылі 4 тыс. жыдоў. 20 траўня 1942 году немцы забілі каля 400 жыхароў, пераважна каталікоў[12].

У 1994 годзе ў Сьвянцянах утварыліся дзьве беларускія суполкі: Беларускае таварыства Сьвянцянскага раёну (старшыня Ніна Сусьвіла) і Сьвянцянская філія ТБК, якая ў 1997 годзе аб’ядналася зь Беларускім таварыствам Сьвянцянскага раёну[13].

Насельніцтва

рэдагаваць

Дэмаграфія

рэдагаваць
  • XIX стагодзьдзе: 1867 год — 5994 чал.; 1880 год — 6795 чал., зь іх паводле веры 813 каталікоў, 613 праваслаўных, 2 эвангелісты, 880 старавераў, 4480 юдэяў; паводле стану 377 шляхты, 16 духавенства, 43 ганаровых грамадзянаў і купцоў, 5775 мяшчанаў, 75 сялянаў, 464 вайскоўцаў, 39 інш.[14]; 1900 год — 6322 чал.[8]
  • XX стагодзьдзе: 1941 год — 5,9 тыс. чал.; 1970 год — 4560 чал.; 1979 год — 5284 чал.; 1989 год — 6469 чал.; 1990 год — 6,6 тыс. чал.[15]
  • XXI стагодзьдзе: 2001 год — 5684 чал.; 2009 год — 5562 чал.

Эканоміка

рэдагаваць

Прадпрыемствы харчовай прамысловасьці, швацкая і перапрацоўкі лекавых расьлінаў фабрыкі.

Турыстычная інфармацыя

рэдагаваць

Інфраструктура

рэдагаваць

Дзее Нальшанскі музэй (колішні Сьвянцянскі краязнаўчы музэй).

Славутасьці

рэдагаваць
  • Забудова гістарычная (канец XIX — пачатак ХХ ст.; фрагмэнты)
  • Капліца прыдарожная
  • Касьцёл Усіх Сьвятых (1898)
  • Могілкі: каталіцкія, праваслаўныя, татарскія, юдэйскія
  • Царква Сьвятой Тройцы (1898)

Страчаная спадчына

рэдагаваць
  • Капліца могілкавая
  • Сынагога

Месты-сябры

рэдагаваць
Пералік местаў-сяброў Сьвянцянаў
  1. ^ а б Міхневіч У. Сьвянцяны — убачыць сьвятыя гаі на ўласныя вочы, Беларуская рэдакцыя Польскага Радыё, 28 лютага 2009 г.
  2. ^ Schmittlein R. Toponymes finnois et germaniques en Lituanie // Revue internationale d’onomastique. Nr. 2, 1948. P. 105.
  3. ^ Литовская метрика. Т. 1. — СПб., 1903.С. 1651.
  4. ^ Lietuvos Metrika. Knyga 225 (6) (1528—1547). — Vilnius, 1995. P. 200.
  5. ^ Istorijos archyvas. T. 1: XVI amžiaus Lietuvos inventoriai. — Kaunas, 1934. P. 47.
  6. ^ Diecezja Wileńska, 1744, Pawet, 20 лютага 2011 г.
  7. ^ Цітоў А. Геральдыка Беларускіх местаў. — Менск, 1998. С. 230.
  8. ^ а б Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.). СПб, 1890—1907.
  9. ^ Вялікі гістарычны атлас Беларусі. У 4 т. Т. 4. — Мінск, 2018. С. 19.
  10. ^ 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. Іван Саверчанка, Зьміцер Санько. — Вільня: Наша Будучыня, 2002. — 238 с. ISBN 9986-9229-6-1.
  11. ^ Rozporządzenie Ministra Spraw Wewnętrznych z dnia 12 października 1933 r. o zmianie granic miasta Święcian w powiecie święciańskim, województwie wileńskiem, Dz. U. Nr 81, poz. 587 (пол.)
  12. ^ Maculevičius S., Baltrušiene D. Znajomość z Litwą. Księga tysiąclecia. Tom pierwszy. Państwo. — Kaunas: Kraštotvarka, 1999. ISBN 9986-892-34-1. — S. 92.
  13. ^ Беларуская дыяспара як пасрэдніца ў дыялогу цывілізацый: Матэрыялы ІІІ Міжнар. кангрэса беларусістаў (Мінск, 21—25 мая, 4—7 снеж. 2000 г.) / Уклад. Т. Пятровіч; рэдкал.: А. Мальдзіс (гал. рэд.) і інш. — Менск: «Беларускі кнігазбор», 2001. — 312 с. — (Беларусіка = Albaruthenica; Кн. 17). ISBN 985-6638-15-1.
  14. ^ Krzywicki J. Święciany // Słownik geograficzny... T. XI. — Warszawa, 1890. S. 683.
  15. ^ Большой энциклопедический словарь / Гл. ред. В. П. Шишков. — М.: НИ «Большая Российская энциклопедия», 1998. — 640 с.: ил. ISBN 5-85270-262-5.

Літаратура

рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць