Сылескае ваяводзтва

Сылескае ваяводзтва (па-польску: Województwo śląskie) — адно з 16 ваяводзтваў Польшчы. У сёньняшнім кшталце ўтворана 1 студзеня 1999 на падставе ўставы ад 24 ліпеня 1998 году аб увядзеньні тэрытарыяльнага падзелу дзяржавы, з большасьці паветаў наступных ваяводзтваў папярэдняга адміністрацыйнага падзелу: Катавіцкага, Бельскага і Чэнстахоўскага. Назва ваяводзтва выклікае кантравэрсіі, таму што ў яго склад увайшлі землі зь іншых рэгіёнаў, а значная частка Верхняй Сылезіі — Апольская Сылезія — апынулася ў складзе Апольскага ваяводзтва.

Сылескае ваяводзтва
Сьцяг Сылескага ваяводзтва Герб Сылескага ваяводзтва
Сьцяг Сылескага ваяводзтва Герб Сылескага ваяводзтва
Сылескае ваяводзтва на мапе
Сядзіба ваяводы
Сядзіба сэйміка
Катавіцы
Адміністрацыя ваяводзтва Katowice, ul. Jagiellońska 25
Ваявода Ярослаў Вячорак (Jarosław Wieczorek)
Адміністрацыя маршалка Katowice, ul. Ligonia 46
Маршалак Войцех Салуга (Wojciech Saługa)
Плошча 12 334 км²
Насельніцтва 4 662 300 чалавек (на 31 кастрычніка 2007)
Шчыльнасьць насельніцтва 380 чалавек/км²
Урбанізацыя 77,24%
Нумарныя знакі S

ГеаграфіяРэдагаваць

Ваяводзтва знаходзіцца ў паўднёва-захадняй Польшчы, мяжуе з Чэхіяю і Славаччынаю і ваяводзтвамі:

ГарадыРэдагаваць

У Сылескім ваяводзтве налічваецца 71 населены пункт з гарадзкімі правамі, у тым ліку 19 гарадоў існуе на правах павету.

ПаветыРэдагаваць

Сылескае ваяводзтва складаецца з 36 паветаў — 17 земскіх і 19 гарадзкіх. Гэта адзінае ваяводзтва, дзе гарадзкіх паветаў больш за земскія.

Гміны і населеныя пунктыРэдагаваць

У склад ваяводзтва ўваходзяць 167 гмін (49 гарадзкіх, 22 сельска-гарадзкія і 96 сельскіх).

Вонкавыя спасылкіРэдагаваць

  Сылескае ваяводзтвасховішча мультымэдыйных матэрыялаў