Конар Бэдард
Конар Бэдард (па-ангельску: Connor Bedard; нар. 17 ліпеня 2005 году) — канадзкі хакеіст, цэнтральны нападнік клюбу «Чыкага Блэкгокс» з Нацыянальнай хакейнай лігі. У 2023 годзе быў абраны на драфце НХЛ клюбам «Чыкага Блэкгокс» у першым раўндзе пад агульным першым нумарам. У тым жа годзе дэбютаваў у НХЛ. Ягоны дзед Джэймз Бэдард згуляў за «Чыкага Блэкгокс» 22 гульні ў пэрыяд з 1949 па 1951 гады[2].
Конар Бэдард | ||
---|---|---|
Рост | 178 см або 177 см[1] | |
Вага | 84 кг | |
Пазыцыя | нападнік | |
Кідок/Ловы | правы[d] | |
Грамадзянства | ||
Дата нараджэньня | 17 ліпеня 2005[1] (19 гадоў) | |
Месца нараджэньня | ||
Клюб | Чыкага Блэкгокс | |
Выступаў за | ||
Драфт НХЛ | 1, 2023 Чыкага Блэкгокс | |
Гульнявая кар’ера | 2023 — цяпер |
Кар’ера
рэдагавацьУжо ў дзяцінстве лічыўся пэрспэктыўным гульцом. На драфце Заходняй хакейнай лігі 2020 году быў абраны клюбам «Рэджайна Пэтс» першым нумарам з выключным статусам гульца. Праз пандэмію каранавірусу быў вымушаны зьехаць у Швэцыю, дзе абараняў колеры клюбу ГВ71[3]. У сакавіку 2021 году вярнуўся на радзіму, дзе ў першы ж сэзон ЗХЛ здабыў Мэмарыяльны трафэй Джыма Пігата як найлепшы пачатковец лігі[4][5]. У другім сэзоне закінуў 51 шайбу ды назьбіраў 49 асысэнцкіх пунктаў, стаўшы другім паводле галам і чацьвертым паводле пунктаў хакеістам лігі. Быў лідэрам каманды і ў наступным сэзон.
Бэдард выклікаў значную цікавасьць да сваёй асобы перад чарговым драфтам НХЛ[6][7]. У чаканьні драфту 2023 году адмыслоўцы спрачаліся аб ягоных вартасьцях, параўноўваючы яго з расейскага нападнікам Мацьвеем Мічковым. З улікам таго, што расеец застаўся на радзіме, Бэдард быў абраны на драфце першым нумарам клюбам «Чыкага Блэкгокс»[8][9][10]. Нападнік склаў трохгадовы кантракт пачаткоўца з чыкагаўцамі 17 ліпеня, у дзень сваіх 18-х народзінаў[11]. Дэбютаваў у НХЛ 10 кастрычніка адразу запісаўшы на свой рахунак выніковы пункт, зрабіўшы галявую перадачу ў пераможным матчы над «Пітсбург Пінгвінз» (4:2)[12]. Бэдард закінуў сваю першую шайбу ў лізе ў стартавым перыядзе наступнай ноччу, 11 кастрычніка, у матчы супраць «Бостан Бруінз» (3:1)[13]. 9 лістапада канадзец закінуў два галы і зрабіў дзьве галявыя перадачы ў матчы супраць «Тампа-Бэй Лайтнінг» (5:3), стаўшы трэцім наймаладзейшым гульцом у гісторыі НХЛ, які зарабіў чатыры пункты, і наймаладзейшым пачаткоўцам з 1944 году[14]. Цягам сэзону быў адным зь лідэрам каманды.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б в г https://www.iihf.com/en/events/2024/wm/teams/roster/45147/canada — Міжнародная фэдэрацыя хакею на лёдзе.
- ^ «Bedard family has connection to Draft Lottery-winning Blackhawks». NHL.
- ^ «The next Connor: Hockey’s latest phenom went distance to find a game in pandemic». CBC.
- ^ «Connor Bedard Granted First-Ever WHL Exceptional Status». The Hockey Writers.
- ^ «Pats forward Bedard wins Jim Piggott Memorial Trophy as 2020-21 WHL Rookie of the Year». WHL.
- ^ «Meet the future of hockey, 13-year-old Connor Bedard». The Hockey News.
- ^ «14-year-old Bedard granted exceptional player status for WHL». NHL.
- ^ «He’s the N.H.L.'s Next Big Star. He Just Has to Wait a Year». The New York Times.
- ^ «2023 NHL Mock Draft: Connor Bedard, Adam Fantilli, Matvei Michkov lead early top-32 rankings». The Sporting News.
- ^ «Is Connor Bedard generational? Will Matvei Michkov fall? Shane Wright’s future?: Mailbag». The Athletic.
- ^ «Release: Blackhawks Sign Bedard to Entry-Level Contract». NHL.
- ^ «Bedard has assist in NHL debut, Blackhawks rally past Penguins». NHL.
- ^ «Connor Bedard scores first NHL goal in Blackhawks’ loss to Bruins». ESPN.
- ^ «Blackhawks’ Bedard youngest since 1944 with 4-point game». The Athletic.