Альшоўка

рака ў Беларусі

Альшо́ўка — рака ў Беларусі і Расеі, левы прыток ракі Беседзі (басэйн Дняпра). Цячэ ў Хоцімскім раёне Магілёўскай вобласьці і Смаленскай вобласьці. Даўжыня 28 км. Плошча вадазбору 164 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,1‰.

Рака
Альшоўка
Агульныя зьвесткі
Выток каля в. Падлукі
Вусьце Беседзь
Краіны басэйну Беларусь, Расея
Вобласьці Магілёўская вобласьць і Смаленская вобласьць
Даўжыня 28 км
Плошча басэйну 164 км²
Нахіл воднай паверхні 1,1 ‰

Пачынаецца і працякае Смаленскай вобласьцю Расеі (каля 14 км). Вадазбор на ўскраіне Аршанска-Магілёўскай раўніны. Пры ўтоку ў Беседзь знаходзіцца места Хоцімск[1].

  1. ^ Блакітная кніга Беларусі. Энцыкл. — Мн.: 1994. С. 37.

Літаратура

рэдагаваць
  • Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1 С. 37.