Філадэлфія Флаерз

(Перанакіравана з «Філядэльфія Флаерз»)

Філадэлфія Флаерз (па-анґельску: Philadelphia Flyers) — прафэсійны хакейны клюб, які гуляе ў Нацыянальнай хакейнай лізе. Клюб месьціцца ў горадзе Філадэлфія (Пэнсыльванія, ЗША), прадстаўляючы горад у Сталічным дывізіёне Ўсходняй канфэрэнцыі. Двухразовы ўладальнік Кубка Стэнлі ў 1974 і 1975 гадах. «Флаерз» лічыцца адным з самых пасьпяховым клюбаў, калі лічыць агульны адсотак здабытых пунктаў за ўсю гісторыі лігі. Свае хатнія матчы каманда ладзіць на Ўэлз-Фарга-Цэнтар арэне, на якой таксама гуляюць матчы клюб НБА «Філадэлфія Сэвэнці Сыксэрз» і лякросавы клюб «Філадэлфія Ўінгс».

Філадэлфія Флаерз
Дывізіён Сталічны
Канфэрэнцыя Усходняя
Краіна ЗША
Горад Філадэлфія, Пэнсыльванія
Заснаваны 1967
Стадыён Ўэлз-Фарга-Цэнтар
Колеры Аранжавы, чорны і белы
              
Гісторыя Філадэлфія Флаерз
1967 — цяпер
Галоўны трэнэр
Афіцыйны сайт nhl.com/flyers(анг.)

«Лётнікі» маюць даўняе суперніцтва зь некалькімі камандамі на працягу многіх гадоў. Гістарычна склалася так, што найбольшае дэрбі клюб мае зь «Нью-Ёрк Рэйнджарз». Акрамя таго дэрбі лічацца гульні супраць «Нью-Ёрк Айлэндэрз», «Нью-Джэрзі Дэвілз», а таксама «Пітсбург Пінгвінз». Таксама пэўны час мелася суперніцтва з «Вашынгтон Кэпіталз».

Статыстыка Рэдагаваць

Папярэднія пяць сэзонаў.

Сэзон Г В П ПОТ Пт ГЗ ГП Месца (дывізіён) Кубак Стэнлі
2008—2009 82 44 27 11 99 264 238 3-е, Атлянтычны Прайгралі ў 1/8 фіналу, 2:4 (Пінгвінз)
2009—2010 82 41 35 6 88 235 225 3-е, Атлянтычны Прайгралі ў фінале, 2:4 (Блэкгокс)
2010—2011 82 47 23 12 106 259 223 1-е, Атлянтычны Прайгралі ў чвэрцьфінале, 0:4 (Бруінз)
2011—2012 82 47 26 9 103 264 232 3-е, Атлянтычны Прайгралі ў чвэрцьфінале, 1:4 (Дэвілз)
2012—2013 48 23 22 3 49 133 141 4-е, Атлянтычны Ня трапілі ў плэй-оф

Вонкавыя спасылкі Рэдагаваць

  Філадэлфія Флаерзсховішча мультымэдыйных матэрыялаў