Фэдэрацыя прафсаюзаў Беларусі

аб’яднаньне 15 прафэсійных зьвязаў Беларусі

Каардынаты: 53°54′39″ пн. ш. 27°32′42″ у. д. / 53.91083° пн. ш. 27.545° у. д. / 53.91083; 27.545

Фэдэра́цыя прафсаю́заў Белару́сі — аб’яднаньне 15 прафэсійных зьвязаў Беларусі, заснаванае ў кастрычніку 1990 году.

Фэдэрацыя прафсаюзаў Беларусі
Абрэвіятура ФПБ
Папярэднік Беларуская рэспубліканская рада прафсаюзаў
Дата ўтварэньня 6 кастрычніка 1990 (34 гады таму)
Тып прафэсійнае
Юрыдычны статус грамадзкае аб’яднаньне
Мэта абарона зацікаўленасьцяў чальцоў прафэсійных зьвязаў
Штаб-кватэра Цэнтральны раён, прасп. Пераможцаў, д. 21[1]
Месцазнаходжаньне Менск
Дзейнічае ў рэгіёнах Беларусь
Сяброўства РКРКППГА, Сусьветная фэдэрацыя прафсаюзаў
Афіцыйныя мовы расейская
Старшыня Юры Сянько
Намесьнікі Алена Манкевіч, Мікалай Мацюкевіч
Міжнародная сакратарка Ганна Варфаламеева[2]
Кіроўны орган Рада
Зьвязаныя кампаніі «Беларустурыст», «Белпрафсаюзкурорт»
Колькасьць валянтэраў 4 мільёны (2021 год)
Сайт fpb.1prof.by

З траўня 1991 году падтрымлівае агульнае пагадненьне з урадам Беларусі, з траўня 1992 году — трохбаковае пагадненьне з урадам ды аб’яднаньнямі наймальнікаў. На 2021 год ФПБ налічвала звыш 4 млн чалавек, якія складалі 96 % задзейнічанага ў гаспадарцы насельніцтва Беларусі[3].

На 2021 год Фэдэрацыя прафсаюзаў Беларусі ўлучала 15 галіновых аб’яднаньняў працаўнікоў: 1) аграпрамысловага комплексу; 2) адукацыі і навукі; 3) аховы здароўя; 4) банкаўскіх і фінансавых працаўнікоў; 5) будаўніцтва і прамысловасьці будаўнічых матэрыялаў; 6) гандлю, спажывецкай каапэрацыі і прадпрымальніцтва; 7) галінаў прамысловасьці; 8) дзяржаўных установаў; 9) культуры, інфармацыі, спорту і турызму; 10) лесу і прыродакарыстаньня; 11) мясцовай прамысловасьці і камунальна-побытавых прадпрыемстваў; 12) сувязі; 13) транспарту і камунікацыяў; 14) хімічнай, горнай і нафтавай галінаў; 15) энэргетыкі, газавай і паліўнай прамысловасьці[4].

Уласнасьць

рэдагаваць

На 2021 год Фэдэрацыі прафсаюзаў Беларусі (ФПБ) належалі: унітарныя прадпрыемствы «Беларустурыст», «Белпрафсаюзкурорт» і «Дом прафсаюзаў», Міжнародны інстытут працоўных і сацыяльных адносін, выдавецтва «Праф-прэс» (у тым ліку тыднёвік «Беларускі час» і «Новае радыё») і Спартовы клюб ФПБ[5] (з аддзяленьнямі ў абласных цэнтрах). У вядзеньні ФПБ знаходзілася 13 здраўніцаў[6], 8 гасьцініцаў[7] і 9 базаў адпачынку[8]. Пагатоў, Спартклюб ФПБ улучаў 111 дзіцяча-юнацкіх спартовых школ (ДЮСШ), зь іх 69 алімпійскага рэзэрву (ДЮСШАР): 17 у Берасьцейскай вобласьці[9], 13 у Віцебскай[10], 14 у Гарадзенскай[11], 21 у Гомельскай[12], 13 у Магілёўскай[13], 16 у Менскай вобласьці[14] і 17 у Менску[15].

Мінуўшчына

рэдагаваць

5—6 кастрычніка 1990 году адбыўся І зьезд Фэдэрацыі прафсаюзаў Беларусі (ФПБ), які зацьвердзіў Статут. У траўня 1991 году падтрымлівае ФПБ заключыла 1-е агульнае пагадненьне з урадам Беларусі, з траўня 1992 году — трохбаковае пагадненьне з урадам ды аб’яднаньнямі наймальнікаў. У 1997—2004 гадох Фэдэрацыя прафсаюзаў Беларусі мела сваіх прадстаўнікоў ва ўрадзе ды калегіях Міністэрства працы, Міністэрства па кіраваньню дзяржаўнай маёмасьцю і прыватызацыі, Міністэрства эканомікі, Міністэрства сацыяльнай абароны, Міністэрства спорту і турызму, Міністэрства культуры і Дзяржаўнага камітэта па справах моладзі[16]. У 2002 годзе ФПБ аднавіла стасункі з Сусьветнай фэдэрацыяй прафсаюзаў (Грэцыя). У 2003 годзе ахоплівала больш за 90% працаўнікоў. Зь 2003 году ФПБ пачала ўдзельнічаць у Міжнароднай канфэрэнцыі працы, якую ладзіць Міжнародная арганізацыя працы (Швайцарыя). 1 траўня 2004 году ФПБ заснавала «Новае радыё». У лістападзе 2004 году на прапанову ФПБ урад Беларусі пагадзіўся ўсталяваць мінімальны заробак на ўзроўні пражытковага мінімуму[17].

За 2002—2006 гады ахоп працаўнікоў удзелам у ФПБ вырас з 89,8 % да 94,1 %, а студэнтаў і навучэнцаў — з 89,7 % да 90,7 %. За 2002—2007 гады лік сябраў ФПБ вырас на 150 000 чалавек і перавысіў 4 млн сябраў. Сярод іх доля працаўнікоў склала 85,8 %, студэнцтва і навучэнцаў вучэльняў — 8,8 % і непрацоўных — 5,4 %. На 2005 год каля 12 % кіраўнікоў першасных прафсуполак складала моладзь у веку да 30 гадоў. За 2005 год звыш 2,5 млн чалавек прынялі ўдзел у прафсаюзных сходах, на якіх сярэдняя яўка склала 81 %. У 2005 годзе прадстаўнікі ФПБ увайшлі ў калегіі 14 міністэрстваў і 3 дзяржаўных камітэтаў Беларусі. На прапанову ФПБ у сакавіку 2006 году пеню за пратэрміноўку аплаты камунальных паслуг панізілі з 0,5 % да 0,3 % за дзень. 29 лістапада 2005 году Савет міністраў Рэспублікі Беларусь зацьвердзіў Пастанову № 1342 «Аб унясеньні дапаўненьняў у Палажэньне аб парадку арганізацыі гастрольна-канцэртнай дзейнасьці на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь», паводле якога вызваліў установы культуры ФПБ ад патрэбы атрымліваць пасьведчаньне на такую дзейнасьць і ад выплаты ПДВ. За 2005—2006 гады 614 (48 %) з 1260 першасных суполак ФПБ стварылі на прыватных прадпрыемствах, на якіх прыпала 30 954 (41 %) з 74 591 новых сябраў. 19 сакавіка 2006 году А. Лукашэнка на прапанову ФПБ падпісаў Указ № 154 «Аб вызваленьні ад абкладаньня падаткам на дададзеную вартасьць абарачэньня па рэалізацыі на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь пуцёвак на санаторна-курортнае лячэньне і аздараўленьне насельніцтва», паводле якога ад ПДВ вызвалілі здраўніцы ФПБ. 2 чэрвеня 2006 году А. Лукашэнка на прапанову ФПБ падпісаў Указ № 369, паводле якога абавязаў наймальнікаў працягваць кантракт з бацькамі дзяцей да 3 гадоў да дасягненьня імі 5 гадоў пры выхадзе такіх бацькоў з адпачынку па доглядзе за немаўлятамі. На лістапад 2006 году Рада ФПБ налічвала 235 чалавек, а яе Прэзыдыюм — 25 сябраў. На 1 студзеня 2007 году Прававая інспэкцыя працы ФПБ налічвала 111 чалавек, у тым ліку 106 праўнікаў. На 1 сакавіка 2007 году ў 28 галіновых прафсаюзаў ФПБ уваходзіла 23 046 першасных суполак[17].

На сакавік 2011 году ФПБ налічвала 4 мільёны чалавек[18]. За 2020 год прававая інспэкцыя ФПБ звыш 400 разоў прадстаўляла зацікаленасьці працаўнікоў у судзе. У выніку каля 80 звольненых вярнулі на працу і працаўнікам выплацілі 4,8 млн рублёў (1,95 млн даляраў ЗША) затрыманай зарплаты[19]. У студзені 2021 году кіраўніцтва ФПБ зьвярнулася ў Раду па правах чалавека ААН (Швайцарыя) са скаргай на гаспадарчыя абмежаваньні з боку Эўразьвязу. 29 студзеня 2021 году старшыня ФПБ Міхаіл Орда адзначыў: «26 студзеня мы апублікавалі калектыўны адкрыты ліст аб нязгодзе працоўных Беларусі з увядзеньнем эканамічных санкцыяў. Літаральна за тры дні 1 113 000 працаўнікоў прадпрыемстваў і арганізацыяў краіны падпісалі гэты ліст. Людзі з розных галінаў па ўсёй краіне, задзейнічана больш за 21 тыс. першасных прафсаюзных арганізацыяў». Сабраныя подпісы меркавалі адправіць у Раду Эўрапейскага Зьвязу (Бэльгія)[20]. 5 жніўня 2021 году старшыня ФПБ Міхаіл Орда адзначыў: «мы за год больш як 2,9 тыс. арганізацыяў стварылі ў прыватным сэктары эканомікі»[19]. 24 лістапада 2021 году намесьнік старшыні ўраду Беларусі Юры Назараў, старшыня ФПБ Міхаіл Орда і старшыня Канфэдэрацыі прамыслоўцаў і прадпрымальнікаў Беларусі Анатоль Харлап падпісалі Генэральнае пагадненьне на 2022—2024 гады[21].

Старшыні

рэдагаваць
  1. ^ Кантакты (рас.) // Фэдэрацыя прафсаюзаў Беларусі, 2021 г. Праверана 30 студзеня 2021 г.
  2. ^ Кіраўніцтва (рас.) // Фэдэрацыя прафсаюзаў Беларусі, 2021 г. Праверана 30 студзеня 2021 г.
  3. ^ Афіцыйныя зьвесткі (рас.) // Фэдэрацыя прафсаюзаў Беларусі, 2021 г. Праверана 30 студзеня 2021 г.
  4. ^ Кантакты (рас.) // Фэдэрацыя прафсаюзаў Беларусі, 2021 г. Праверана 30 студзеня 2021 г.
  5. ^ Арганізацыі, створаныя на падставе ўласнасьці (рас.) // Фэдэрацыя прафсаюзаў Беларусі, 2021 г. Праверана 30 студзеня 2021 г.
  6. ^ Здраўніцы (рас.) // Фэдэрацыя прафсаюзаў Беларусі, 2021 г. Праверана 30 студзеня 2021 г.
  7. ^ Гасьцініцы (рас.) // Фэдэрацыя прафсаюзаў Беларусі, 2021 г. Праверана 30 студзеня 2021 г.
  8. ^ Базы адпачынку (рас.) // Фэдэрацыя прафсаюзаў Беларусі, 2021 г. Праверана 30 студзеня 2021 г.
  9. ^ Берасьцейская вобласьць (рас.) // Спартовы клюб ФПБ, 2021 г. Праверана 30 студзеня 2021 г.
  10. ^ Віцебская вобласьць (рас.) // Спартовы клюб ФПБ, 2021 г. Праверана 30 студзеня 2021 г.
  11. ^ Гарадзенская вобласьць (рас.) // Спартовы клюб ФПБ, 2021 г. Праверана 30 студзеня 2021 г.
  12. ^ Гомельская вобласьць (рас.) // Спартовы клюб ФПБ, 2021 г. Праверана 30 студзеня 2021 г.
  13. ^ Магілёўская вобласьць (рас.) // Спартовы клюб ФПБ, 2021 г. Праверана 30 студзеня 2021 г.
  14. ^ Менская вобласьць (рас.) // Спартовы клюб ФПБ, 2021 г. Праверана 30 студзеня 2021 г.
  15. ^ Менск (рас.) // Спартовы клюб ФПБ, 2021 г. Праверана 30 студзеня 2021 г.
  16. ^ Указ прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь ад 16 сьнежня 1997 г. № 639 (рас.). Бачына Валерыя Леванеўскага (5 сьнежня 2007). Праверана 16 сьнежня 2011 г.
  17. ^ а б Гісторыя (рас.) // Фэдэрацыя прафсаюзаў Беларусі, 2021 г. Праверана 30 студзеня 2021 г.
  18. ^ Юлія Ваніна (15 сакавіка 2011) Фэдэрацыя прафсаюзаў Беларусі акажа гуманітарную дапамогу грамадзянам Японіі Грамадзтва. Беларускае тэлеграфнае агенцтваПраверана 16 сьнежня 2011 г.
  19. ^ а б Кіраўнік ФПБ станоўча ацэньвае працэс стварэньня пярвічак у прыватным сэктары - плюс 2,9 тыс. за год // БелТА, 5 жніўня 2021 г. Праверана 12 жніўня 2021 г.
  20. ^ Орда: санкцыі супраць прадпрыемстваў - эканамічная вайна супраць простых беларусаў // БелТА, 29 студзеня 2021 г. Праверана 30 студзеня 2021 г.
  21. ^ Урад падпісаў генэральнае пагадненьне з аб’яднаньнямі прафсаюзаў і наймальнікаў // БелТА, 24 лістапада 2021 г. Праверана 26 лістапада 2021 г.
  22. ^ Павел Абрамович (2024-04-05) В Беларуси избран новый глава Федерации профсоюзов – что о нем известно (рас.) Точка BY(be)

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць