Беларускі час
Беларускі час (таксама Менскі час) — часавы пас, адрозны на +3 гадзіны ад UTC (UTC+3). Гэта афіцыйны час у Беларусі.
Да восені 2011 року беларускі час быў ідэнтычны ўсходнеэўрапейскаму: (UTC+2 — узімку, UTC+3 — улетку). Аднак 27 сакавіка 2011 Беларусь апошні раз перайшла на летні час, зрабіўшы беларускі час круглагодным у UTC+3.