Леанід Пятровіч Козік (1948; Барысаў, Менская вобласьць, цяпер Беларусь) — дзяржаўны дзяяч Рэспублікі Беларусь. Заслужаны работнік прамысловасьці Беларусі (1994), кандыдат эканамічных навук (1997)[2]. Дэпутат Вярхоўнага Савету Рэспублікі Беларусь 12-га скліканьня (1990—1995) і Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 3-га скліканьня (2004—2008), 3-і старшыня Фэдэрацыі прафсаюзаў Беларусі (2002—2014)[1].

Леанід Козік
3-і старшыня Фэдэрацыі прафсаюзаў Беларусі
16 ліпеня 2002 — 25 верасьня 2014[1]
Прэзыдэнт Аляксандар Лукашэнка
Папярэднік Франц Вітко
Наступнік Міхаіл Орда
Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
кастрычнік 2004 — верасень 2008
Прэзыдэнт А.Лукашэнка
Прэм’ер-міністар Сяргей Сідорскі
Намесьнік кіраўніка Адміністрацыі прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь
12 верасьня 2001 — 16 ліпеня 2002
Прэзыдэнт А.Лукашэнка
Прэм’ер-міністар Уладзімер Ярмошын (да 1 кастрычніка 2001), Генадзь Навіцкі
Намесьнік прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь
4 лютага 1998 — 12 верасьня 2001
Прэзыдэнт А.Лукашэнка
Прэм’ер-міністар Сяргей Лінг (да 18 лютага 2000), У.Ярмошын
Дэпутат Вярхоўнага Савету Рэспублікі Беларусь
15 траўня 1990 — 14 траўня 1995
Прэзыдэнт А.Лукашэнка
Прэм’ер-міністар Вячаслаў Кебіч (да 21 ліпеня 1994), Міхаіл Чыгір
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся13 ліпеня 1948 (76 гадоў)
Барысаў, Менская вобласьць, Беларуская ССР, СССР
Памёр5 жніўня 2023(2023-08-05) (75 гадоў)
АдукацыяБеларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт (1977, юрыст), Беларускі інстытут народнай гаспадаркі (1989)
Дзеці Сын Андрэй, дачка
Бацька Пётар Козік
Узнагароды
Ордэн Працоўнага Чырвонага Сьцягу
Ордэн Працоўнага Чырвонага Сьцягу
Ордэн Пашаны (Беларусь)
Ордэн Пашаны (Беларусь)

1-я прэмія савецкіх прафсаюзаў (1985)

Скончыў сярэднюю школу № 19 Барысава. Затым служыў у савецкім войску. Пасьля працаваў токарам(en) на Барысаўскім заводзе аўтатрактарнага электраабсталяваньня(ru) (БАТЭ). У 1977 г. скончыў юрыдычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту. У 1976—1977 гг. працаваў памочнікам пракурора Барысава. У 1978—1984 гг. — старшыня прафсаюзнага камітэту БАТЭ. Скончыў асьпірантуру Вышэйшай школы прафсаюзнага руху(ru) імя Мікалая Шверніка(ru) (Масква, Расейская СФСР). У 1985—1992 гг. працаваў кіраўніком Барысаўскай швейнай фабрыкі. У 1989 г. скончыў Беларускі інстытут народнай гаспадаркі[2].

З траўня 1990 г. па травень 1995 г. — дэпутат Вярхоўнага Савету Рэспублікі Беларусь 12-га скліканьня, дзе быў старшынём Камісіі па эканамічнай рэформе. 15 красавіка — 15 траўня 1994 г. спрабаваў сабраць подпісы для вылучэньня на 1-ыя ў Беларусі прэзыдэнцкія выбары. У 1995—1998 гг. быў паўнамоцным прадстаўніком Рэспублікі Беларусь у Міжнародным эканамічным камітэце Садружнасьці незалежных дзяржаваў. У 1996—1999 гг. быў сябрам Выканаўчага камітэта Саюза Беларусі і Расеі. У 1997 г. у Маскве абараніў кандыдацкую дысэртацыю на тэму «Арганізацыйна-мэтадалягічныя асновы распрацоўкі міждзяржаўных эканамічных праграмаў: на прыкладзе праграмаў эканамічнай інтэграцыі Расейскай Фэдэрацыі і Рэспублікі Беларусь»[3]. Зь лютага 1998 г. па верасень 2001 г. — намесьнік прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь[2]. Зь верасьня 2001 г. па ліпень 2002 г. быў намесьнікам кіраўніка Адміністрацыі прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь. У 2002—2014 гг. быў старшынём Фэдэрацыі прафсаюзаў Беларусі. 10 верасьня 2004 г., за месяц да парлямэнцкіх выбараў і незаконнага рэфэрэндуму датычна абраньня прэзыдэнта, падпісаў у якасьці сябра Рэспубліканскай каардынацыйнай рады кіраўнікоў палітычных партыяў і грамадзкіх аб’яднаньняў «Зварот да грамадзянаў Беларусі» з заклікам да падтрымкі А.Лукашэнкі на рэфэрэндуме[4]. З кастрычніка 2004 г. па верасень 2008 г. — дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 3-га скліканьня ад Барысаўскай сельскай выбарчай акругі № 78[5]. У Палаце прадстаўнікоў быў сябрам Пастаяннай камісіі па бюджэце.

  1. ^ а б Тацяна Каравянкова. Леанід Козік падаў заяву аб звальненьні з пасады старшыні ФПБ // БелаПАН, 25 верасьня 2014 г. Праверана 12 лістапада 2014 г.
  2. ^ а б в Козік // Беларуская энцыкляпэдыя ў 18 тамах / гал.рэд. Генадзь Пашкоў. — Менск: Беларуская энцыкляпэдыя імя Петруся Броўкі, 1999. — Т. 8. — С. 377. — 576 с. — 10 000 ас. — ISBN 985-11-0144-3
  3. ^ Леанід Козік. Арганізацыйна-мэтадалягічныя асновы распрацоўкі міждзяржаўных эканамічных праграмаў: на прыкладзе праграмаў эканамічнай інтэграцыі Расейскай Фэдэрацыі і Рэспублікі Беларусь (рас.) // Навуковая электронная бібліятэка дысэртацыяў (Пецярбург), 2015 г. Праверана 12 лістапада 2014 г.
  4. ^ Леанід Козік, ... . Зварот членаў Рэспубліканскай каардынацыйнай рады кіраўнікоў палітычных партыяў і грамадзкіх аб’яднаньняў да грамадзянаў Беларусі // Зьвязда : газэта. — 10 верасьня 2004. — № 215-216. — ISSN 1990-763x.
  5. ^ Уладзімер Васількоў, БелТА. Супрацоўніцтва зь Беларусьсю ніколі не супярэчыла нацыянальным інтарэсам Расеі // Зьвязда : газэта. — 27 студзеня 2007. — № 18 (25883). — ISSN 1990-763x.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць