Курорт

спэцыялізаваны населены пункт, разьмешчаны вакол мінэральнай лякарні

Куро́рт (ням. Kurort — «лячэбнае месца») — асвоеная прыродная тэрыторыя, якая выкарыстоўваецца ў лячэбных, прафілактычных і аздараўленчых мэтах. Тэрыторыя ўмяшчае добра дасьледаваныя прыродныя лячэбныя рэсурсы, неабходныя для іх эксплюатацыі будынкі і збудаваньні, аб’екты інфраструктуры; падлягае спэцыяльнай ахове; павінна адпавядаць экалягічным і санітарна-эпідэміялягічным нормам і правілам.

Адрозьніваюць курорты прыморскія, раўнінныя (у тым ліку лясныя), горныя (у тым ліку нізка-, сярэдне- і высакагорныя, адпаведна па вышыні 400—1000, 1000—2000 м і вышэй).

На Беларусі існуюць курорты рэспубліканскага і мясцовага значэньня: Белае Возера, Белы Бераг, Ждановічы, Нарач, Рагачоў, Ушачы і г. д.