Троцкі павет
Тро́цкі паве́т — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Троцкага ваяводзтва Вялікага Княства Літоўскага. Плошча 8,7 тыс. км². Сталіца — места Трокі.
Троцкі павет лац. Trocki paviet | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Краіна | Вялікае Княства Літоўскае |
Статус | павет Вялікага Княства Літоўскага[d] |
Адміністрацыйны цэнтар | Трокі |
Старосты | старосты троцкія |
Насельніцтва | гл. Дэмаграфія |
Плошча | 8,7 тыс. км² |
Час існаваньня | 1507—1795 |
Месцазнаходжаньне Троцкага павету | |
Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы |
Гісторыя
рэдагавацьУтварыўся ў 1413 годзе разам з Троцкім ваяводзтвам як рэгіён, беспасярэдне падпарадкаваны ваяводу троцкаму. У склад павету ўваходзілі Аліцкая, Алькеніцкая, Астрынская, Беліцкая, Бірштанская, Васілішкаўская, Высакадворская, Гожаўская, Дарсунішкаўская, Доўгаўская, Дубіцкая, Жалудоцкая, Жыжмарская, Зблянская, Зьдзецельская, Каняўская, Лейпунская, Мерацкая, Моўчадзкая, Навадворская, Неманойцкая, Гіяпорцкая, Перавальская, Пералайская, Пераломская, Пуньская, Радунская, Сумілішкаўская, Стаклішкаўская, Стравіньніцкая, дзьве Троцкія, Эйшышкаўская воласьці (паветы).
Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай 1565—1566 гадоў некаторыя заходнія воласьці перайшлі ў склад Ковенскага павету, паўдневыя — у склад Лідзкага і Гарадзенскага паветаў.
Захавалася меркаванае сьведчаньне азначэньня жыхароў Троцкага павету ліцьвінамі: «литвин Петрушка Янов… шляхтич… Троицкого повету» (1632 год)[1]. У матрыкуле Гайдэльбэрскага ўнівэрсытэту пад 1591 годам значацца Johannes Hlebowicz in Dambrowna, Lituanus. Nicolaus Hlebowicz in Dambrowna, palatinus Trocensis, Lituanus[2]. У 1669 годзе сярод вернікаў парафіі ў Жыжмарах ўпамінаецца старалітва[3], якую крыніцы зьвязваюць з русінамі.
У 1791 годзе з паўднёвай часткі Троцкага вылучыўся Мерацкі павет, да Троччыны далучылася Гегужынская і Чабіская парафіі з складу Віленскага павету. У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) павет спыніў сваё існаваньне, ягоная тэрыторыя апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі[4].
Дэмаграфія
рэдагавацьГеаграфія
рэдагавацьАхопліваў землі на левабярэжжы сярэдняй плыні Вяльлі, на левабярэжжы Мерачы, у сярэдняй плыні Нёмана, вярхоўя Шашупе.
У склад Троцкага павету ўваходзіла тэрыторыя Троцкага гродавага, Алькеніцкага, Жыжмарскага, Лазьдзейскага, Мерацкага і Неманойцкага старостваў (дзяржаўных воласьцяў), а таксама прылеглыя прыватнаўласьніцкія маёнткі.
На тэрыторыі павету знаходзіліся месты і мястэчкі Аліта, Араны, Высокі Двор, Ганусішкі, Доўгі, Дусьмяны, Еўе, Жосьлі, Жыжмары, Лазьдзея, Мерач, Міраслаў, Мяцелі, Неманойці, Пералая, Півашуны, Пуньск, Ротніца, Руднікі, Сімна, Сумілішкі, Сімна, Стаклішкі, Стаклішкі, Сьвятое Возера, Сярэя, Урдамін, Яшуны. Магдэбурскае права мелі Трокі (XV ст.), Аліта (15.06.1581), Алькенікі (26.06.1792), Доўгі (26.04.1792), Жосьлі (12.01.1792), Жыжмары (14.02.1792), Мерач (7.12.1569), Пуньск (1647), Сімна (1626), Стаклішкі (16.01.1792).
Ураднікі
рэдагавацьМясцовая шляхта абірала двух паслоў на Вальны сойм і двух дэпутатаў на Галоўны Трыбунал.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Акты Московского государства, изданные Императорской академией наук. Т. 1. — СПб., 1890. С. 434.
- ^ Die Matrikel der Unversität Heidelberg. Th. 2. — Heidelberg, 1886. S. 153.
- ^ Kamuntavičienė V. Jotvingiai «Senoji Lietuva» ir jų tikėjimas. XVII a. // Terra Jatwezenorum. Nr. 5, 2013. P. 68.
- ^ ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 670.
- ^ Jelski A. Powiat trocki // Słownik geograficzny... T. V. — Warszawa, 1884. S. 339
Літаратура
рэдагаваць- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — 788 с. — ISBN 985-11-0378-0