Стаклішкі

вёска ў Летуве

Стаклішкі (лет. Stakliškės) — вёска ў Летуве, каля ракі Верхняй. Цэнтар староства Прэнскага раёну Ковенскага павету. Насельніцтва на 2011 год — 747 чалавек. Знаходзяцца на ўсход ад Прэнаў, на аўтамабільнай дарозе Прэны — Трокі.

Стаклішкі
лет. Stakliškės
Касьцёл
Касьцёл
Stakliskes COA.gif
Герб Стаклішкаў


Краіна: Летува
Павет: Ковенскі
Раён: Прэнскі
Насельніцтва: 747 чал. (2011)
Часавы пас: UTC+2
летні час: UTC+3
Геаграфічныя каардынаты: 54°35′31″ пн. ш. 24°19′08″ у. д. / 54.59194° пн. ш. 24.31889° у. д. / 54.59194; 24.31889Каардынаты: 54°35′31″ пн. ш. 24°19′08″ у. д. / 54.59194° пн. ш. 24.31889° у. д. / 54.59194; 24.31889
Стаклішкі на мапе Летувы
Стаклішкі
Стаклішкі
Стаклішкі
Commons-logo.svg Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Стаклішкі — даўняе магдэбурскае мястэчка гістарычнай Троччыны. Да нашага часу тут захаваўся касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы ў стылі віленскага барока, помнік архітэктуры XVIII ст.

ГісторыяРэдагаваць

Вялікае Княства ЛітоўскаеРэдагаваць

 
Мескі герб, 1792 г.

Першы пісьмовы ўпамін пра Стаклішкі датуецца 1375 годам. У 1413 годзе яны ўвайшлі ў склад Троцкага павету Троцкага ваяводзтва.

У 1513 годзе Стаклішкі сталі мястэчкам. У 1586 годзе тут збудавалі першы касьцёл. 16 студзеня 1792 году кароль і вялікі князь Станіслаў Аўгуст Панятоўскі надаў Стаклішкам Магдэбурскае права і герб.

Пад уладай Расейскай імпэрыіРэдагаваць

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Стаклішкі апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Троцкім павеце Віленскай губэрні.

На 1866 год у Стаклішках было 272 будынкі.

Найноўшы часРэдагаваць

Па польска-летувіскіх баях і падпісаньні пагадненьня паміж міжваеннай Польскай Рэспублікай і Летувой у 1919 годзе Стаклішкі апынуліся ў складзе Летувы. За часамі Другой сусьветнай вайны з чэрвеня 1941 да 1944 году мястэчка знаходзілася пад акупацыяй Трэцяга Райху.

НасельніцтваРэдагаваць

ДэмаграфіяРэдагаваць

  • XIX стагодзьдзе: 1866 год — 1644 чал., зь іх 936 каталікоў, 41 праваслаўны, 5 эвангелістаў, 355 юдэяў і 7 мусульманаў[1]
  • XXI стагодзьдзе: 2011 год — 747 чал.

Турыстычная інфармацыяРэдагаваць

 
Капліца

СлавутасьціРэдагаваць

  • Капліца
  • Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы (1776)

КрыніцыРэдагаваць

  1. ^ Krzywicki J. Stokliszki // Słownik geograficzny... T. XI. — Warszawa, 1890. S. 359.

Вонкавыя спасылкіРэдагаваць

  Стаклішкісховішча мультымэдыйных матэрыялаў