Руднікі (Віленскі павет)
Руднікі (лет. Rūdninkai) — вёска ў Летуве, на рацэ Мерачанцы. Уваходзяць у склад Яшунскага староства Салечніцкага раёну Віленскага павету. Насельніцтва на 2001 год — 492 чалавекі.
Руднікі лац. Rudniki | |
лет. Rūdninkai | |
Касьцёл | |
Краіна: | Летува |
Павет: | Віленскі |
Раён: | Салечніцкі |
Насельніцтва: | 492 чал. (2011) |
Часавы пас: | UTC+2 |
летні час: | UTC+3 |
Геаграфічныя каардынаты: | 54°22′0″ пн. ш. 25°11′0″ у. д. / 54.36667° пн. ш. 25.18333° у. д.Каардынаты: 54°22′0″ пн. ш. 25°11′0″ у. д. / 54.36667° пн. ш. 25.18333° у. д. |
Руднікі | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Руднікі — даўняе мястэчка гістарычнай Троччыны, на этнічнай тэрыторыі беларусаў.
Назва
рэдагавацьТапонім Руднікі ўтварыўся ад слова «рудня» — 'прадпрыемства, якое вырабляе жалеза з руды'[1].
Гісторыя
рэдагавацьВялікае Княства Літоўскае
рэдагавацьУпершыню Руднікі ўпамінаюцца ў XV ст. У гэты час яны ўваходзілі ў склад Троцкага павету Троцкага ваяводзтва.
У 1511 годзе ў Рудніках збудавалі касьцёл.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
рэдагавацьУ выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Руднікі апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Троцкім павеце Віленскай губэрні. На 1866 год у мястэчку было 15 будынкаў.
За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе Руднікі занялі войскі Нямецкай імпэрыі
Найноўшы час
рэдагаваць25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Руднікі абвяшчаліся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі[2]. У 1920 годзе мястэчка апынулася ў складзе Сярэдняй Літвы, у 1922 годзе — у складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі.
З пачаткам Другой сусьветнай вайны ў верасьні 1939 году савецкія войскі занялі Руднікі, а ўлады СССР перадалі мястэчка Летуве. У чэрвені 1941 — ліпені 1944 году Руднікі знаходзіліся пад акупацыяй Трэцяга Райху.
Насельніцтва
рэдагавацьДэмаграфія
рэдагаваць- XIX стагодзьдзе: 1866 год — 160 чал., зь 150 каталікоў і 10 юдэяў; 1881 год — 210 чал.[3]
- XXI стагодзьдзе: 2001 год — 492 чал.
Турыстычная інфармацыя
рэдагавацьСлавутасьці
рэдагаваць- Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы (1884)
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Краткий топонимический словарь Белоруссии / В.А. Жучкевич. — Мн.: Изд-во БГУ, 1974. — 448 с. С. 327—328.
- ^ Вялікі гістарычны атлас Беларусі. У 4 т. Т. 4. — Мінск, 2018. С. 19.
- ^ Krzywicki J. Rudniki // Słownik geograficzny... T. IX. — Warszawa, 1888. S. 937.