Міраслаў (Летува)

вёска ў Аліцкім раёне Аліцкага павету Летувы

Міраслаў (лет. Miroslavas) — вёска ў Летуве, каля ракі Нёмана. Цэнтар староства Аліцкага раёну Аліцкага павету. Насельніцтва на 2011 год — 382 чалавекі. Знаходзіцца за 12 км на захад ад Аліты.

Міраслаў
лац. Mirasłaŭ
лет. Miroslavas
Касьцёл
Касьцёл
Герб Міраслава


Краіна: Летува
Павет: Аліцкі
Раён: Аліцкі
Насельніцтва: 382 чал. (2011)
Часавы пас: UTC+2
летні час: UTC+3
Геаграфічныя каардынаты: 54°23′0″ пн. ш. 23°53′0″ у. д. / 54.38333° пн. ш. 23.88333° у. д. / 54.38333; 23.88333Каардынаты: 54°23′0″ пн. ш. 23°53′0″ у. д. / 54.38333° пн. ш. 23.88333° у. д. / 54.38333; 23.88333
Міраслаў на мапе Летувы
Міраслаў
Міраслаў
Міраслаў
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Міраслаў — даўняе мястэчка гістарычнай Троччыны. Да нашага часу тут захаваўся касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы, помнік архітэктуры XIX стагодзьдзе.

Назва рэдагаваць

Ад пачатку паселішча мела рускую назву Слабада. Сваю цяперашнюю назву яно атрымала ў 1744 годзе ў гонар гаспадароў маёнтку Міраслаўскіх.

Гісторыя рэдагаваць

Вялікае Княства Літоўскае рэдагаваць

Упершыню Міраслаў упамінаецца ў XVII ст. У гэты час ён уваходзіў у склад Троцкага павету Троцкага ваяводзтва.

У XVIII ст. Міраслаў атрымаў статус мястэчка. У 1719 годзе тут збудавалі драўляны касьцёл.

Пад уладай Расейскай імпэрыі рэдагаваць

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Міраслаў апынуўся ў складзе Прусіі, у 1807 годзе згодна з Тыльзіцкай мірнай дамовай — у складзе Расейскай імпэрыі, у Сейненскім павеце Сувальскай губэрні. На 1827 год у мястэчку было 33 будынкі.

За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе Міраслаў занялі войскі Нямецкай імпэрыі

Найноўшы час рэдагаваць

Па польска-летувіскіх баях і падпісаньні пагадненьня паміж міжваеннай Польскай Рэспублікай і Летувой у 1919 годзе Міраслаў апынуўся ў складзе Летувы. За часамі Другой сусьветнай вайны з чэрвеня 1941 да 1944 году мястэчка знаходзілася пад акупацыяй Трэцяга Райху.

Насельніцтва рэдагаваць

Дэмаграфія рэдагаваць

  • XIX стагодзьдзе: 1827 год — 328 чал.[1]
  • XXI стагодзьдзе: 2011 год — 382 чал.

Турыстычная інфармацыя рэдагаваць

 
Капліца

Славутасьці рэдагаваць

  • Капліца
  • Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы (1847)

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ Chlebowski B. Mirosław // Słownik geograficzny... T. VI. — Warszawa, 1885. S. 497.