Еўе
Е́ўе (лет. Vievis) — места ў Летуве, на беразе возера Еўя. Цэнтар староства Электрэнскага самакіраваньня Віленскага павету. Насельніцтва на 2018 год — 4521 чалавек. Знаходзіцца за 14 км ад Электрэнаў, на аўтамабільнай дарозе Вільня — Коўна — Клайпеда; чыгуначная станцыя на лініі Вільня — Коўна.
Еўе | |||||
лет. Vievis | |||||
Троцкая вуліца | |||||
| |||||
Першыя згадкі: | 1539 | ||||
Горад з: | 1999 | ||||
Краіна: | Летува | ||||
Павет: | Віленскі | ||||
Раён: | Электрэнскі | ||||
Вышыня: | 128 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва: | ![]() | ||||
Часавы пас: | UTC+2 | ||||
летні час: | UTC+3 | ||||
Тэлефонны код: | 528 | ||||
Паштовы індэкс: | LT-21058 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 54°46′30″ пн. ш. 24°48′30″ у. д. / 54.775° пн. ш. 24.80833° у. д.Каардынаты: 54°46′30″ пн. ш. 24°48′30″ у. д. / 54.775° пн. ш. 24.80833° у. д. | ||||
Еўе на мапе Летувы ![]() ![]() Еўе | |||||
![]() |
Еўе — даўняе мястэчка на гістарычнай Троччыны, на беларускай этнічнай тэрыторыі. Да нашага часу тут захавалася Прачысьценская царква, помнік архітэктуры XIX ст.
НазваРэдагаваць
Тапонім Еўе, відаць, паходзіць ад назвы возера Еўя. Таксама існуе паданьне, якое зьвязвае назву места з жонкай Гедзіміна полацкай князёўнай Евай.
ГісторыяРэдагаваць
Вялікае Княства ЛітоўскаеРэдагаваць
Першы пісьмовы ўпамін пра Еўе датуецца 1522 годам, калі яно ўваходзіла ў склад Троцкага павету Троцкага ваяводзтва. У 1539 годзе ўпамінаецца як мястэчка, што знаходзілася ў валоданьні Агінскіх. Паводле паданьня, яшчэ ў XIV ст. Багдан Агінскі заснаваў у Еўі Прачысьценскі манастыр, які аднак заняпаў у 2-й палове XVI ст.
У 1610 годзе ў Еўі пачала дзейнічаць друканя Віленскага Духаўскага братэрства. Найбольш раньняя кніга, надрукаваная тут, датуецца 1611 годам. 24 ліпеня 1618 году ў друкарні выдалі першую ў сьвеце кнігу пад назвай «Буквар». Тут друкаваліся «Граматыкі славенскія правілное сінтагма» (1619 год) Мілецыя Сматрыцкага. Да 1660 году ў друкарні выдалі 25 кнігаў на старабеларускай і польскай мовах.
Пад уладай Расейскай імпэрыіРэдагаваць
У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Еўе апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, у Трооцкім павеце Віленскай губэрні. У 1806 годзе Прачысьценскі манастыр ліквідавалі. У 1843 годзе тут збудавалі новую царкву. Хуткі рост Еўя пачаўся ў другой палове ХІХ стагодзьдзя, калі ў 1862 годзе празь яго прайшла чыгунка Санкт-Пецярбург — Вільня — Варшава. На 1866 год у мястэчку было 57 будынкаў.
За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе Еўе занялі войскі Нямецкай імпэрыі
Найноўшы часРэдагаваць
25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Еўе абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Па польска-летувіскіх баях і падпісаньні пагадненьня паміж міжваеннай Польскай Рэспублікай і Летувой у 1919 годзе мястэчка апынулася ў складзе Летувы.
У 1950—1962 гадох Еўе было цэнтрам раёну. У 1979 годзе, у кансьпіратыўных мэтах, пры выданьні самавыдавецкага часопісу «Люстра дзён» Вінцук Вячорка пазначаў, што ён выдадзены ў Еўі, хаця напраўду выданьне друкавалі ў Менску[1]. У 1999 годзе Еўе атрымала статус места і ўласны герб.
НасельніцтваРэдагаваць
ДэмаграфіяРэдагаваць
- XIX стагодзьдзе: 1866 год — 346 чал., зь іх 103 каталікі, 93 праваслаўныя і 150 юдэяў; 1879 год — 535 чал. (249 муж. і 286 жан.)[2]
- XXI стагодзьдзе: 2018 год — 4521 чал.
АдукацыяРэдагаваць
У Еўі працуюць пачатковая і сярэдняя школы.
Турыстычная інфармацыяРэдагаваць
ІнфраструктураРэдагаваць
У Еўі дзейнічаюць Летувіскі геалягічны музэй і Летувіскі дарожны музэй.
СлавутасьціРэдагаваць
- Капліца Ўсіх Сьвятых (1936)
- Касьцёл Сьвятой Ганны (1931)
- Царква Прачыстай Багародзіцы (1843)
ГалерэяРэдагаваць
- Краявіды Еўя
КрыніцыРэдагаваць
- ^ Люстра Дзён, Вытокі
- ^ Wejssenhof J. Jewje // Słownik geograficzny... T. XI. — Warszawa, 1890. S. 569.
Вонкавыя спасылкіРэдагаваць
Еўе — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў