Доўгі
Доўгі[1] (лет. Daugai) — места ў Летуве, на беразе возера Доўгага. Цэнтар староства Аліцкага раёну Аліцкага павету. Насельніцтва на 2018 год — 993 чалавекі. Знаходзяцца за 22 км на ўсход ад Аліты.
Доўгі лац. Doŭgi / Doŭhi | |||||
лет. Daugai | |||||
Касьцёл | |||||
| |||||
Першыя згадкі: | XIV стагодзьдзе | ||||
Магдэбурскае права: | 1792 | ||||
Краіна: | Летува | ||||
Павет: | Аліцкі | ||||
Раён: | Аліцкі | ||||
Плошча: | 10 км² | ||||
Вышыня: | 137 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва (2018) | |||||
колькасьць: | 993 чал. | ||||
шчыльнасьць: | 99,3 чал./км² | ||||
Часавы пас: | UTC+2 | ||||
летні час: | UTC+3 | ||||
Паштовы індэкс: | LT-64009 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 54°21′40″ пн. ш. 24°20′40″ у. д. / 54.36111° пн. ш. 24.34444° у. д.Каардынаты: 54°21′40″ пн. ш. 24°20′40″ у. д. / 54.36111° пн. ш. 24.34444° у. д. | ||||
Доўгі | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
http://www.daugai.lt/ |
Доўгі — даўняе магдэбурскае мястэчка гістарычнай Троччыны.
Назва
рэдагавацьДаўга (Daugo) — імя германскага паходжаньня[2]
Варыянты назвы ў гістарычных крыніцах: Daugy (18 верасьня 1501 году, 14 жніўня 1503 году[3], 4 кастрычніка 1511 году[4]); Давкги (1553 год)[5].
Гісторыя
рэдагавацьВялікае Княства Літоўскае
рэдагавацьПершы пісьмовы ўпамін пра Доўгі (ням. Dowge) датуецца 1384 годам. У 1413 годзе ён увайшоў у склад Троцкага павету Троцкага ваяводзтва.
За часамі вялікага князя Вітаўта ў Доўгім збудавалі першы касьцёл. У 1503 годзе ён упамінаецца як мястэчка. 26 красавіка 1792 году кароль і вялікі князь Станіслаў Аўгуст Панятоўскі надаў Доўгаму Магдэбурскае права і герб.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
рэдагавацьУ выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Доўгі апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Троцкім павеце Віленскай губэрні. Жыхары мястэчка бралі актыўны ўдзел у нацыянальна-вызвольным паўстаньні 1863—1864 гадоў.
За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе Доўгі занялі войскі Нямецкай імпэрыі
Найноўшы час
рэдагавацьПа польска-летувіскіх баях і падпісаньні пагадненьня паміж міжваеннай Польскай Рэспублікай і Летувой у 1919 годзе Доўгі апынуўся ў складзе Летувы. За часамі Другой сусьветнай вайны з чэрвеня 1941 да 1944 году мястэчка знаходзілася пад акупацыяй Трэцяга Райху.
Насельніцтва
рэдагавацьДэмаграфія
рэдагаваць- XIX стагодзьдзе: ~1880 год — 833 чал.[6]
- XXI стагодзьдзе: 2018 год — 993 чал.
Турыстычная інфармацыя
рэдагавацьСлавутасьці
рэдагаваць- Касьцёл Божага Провіду (1862)
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Вялікі гістарычны атлас Беларусі. У 4 т. Т. 2. — Мінск, 2013. С. 88.
- ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 406.
- ^ Kodeks dyplomatyczny katedry i diecezji Wilenskiej. T. 1, z. 3: 1501—1507. — Kraków, 1948. S. 617, 668.
- ^ Rowell S. C. Acta primae visitationis diocesis vilnensis anno domini 1522 peractae. Vilniaus Kapitulos Archyvo Liber IIb atkūrimas. — Vilnius, 2015. P. 201.
- ^ Rowell S. C. Acta primae visitationis diocesis vilnensis anno domini 1522 peractae. Vilniaus Kapitulos Archyvo Liber IIb atkūrimas. — Vilnius, 2015. P. 165.
- ^ Wejssenhof J. Daugi // Słownik geograficzny... T. I. — Warszawa, 1880. S. 912.