Доктар Касьцёлу
У каталіцызме доктарам Касьцёлу (інакш настаўнікам Царквы) завецца багаслоў, які зрабіў вялікі ўнёсак у разьвіцьцё вучэньня Касьцёлу і быў афіцыйна праслаўлены Папам альбо Сусьветным Саборам за выдатнае вучэньне і вялікую сьвятасьць. Гэтае званьне надаецца рэдка, заўсёды пасьмяротна і толькі пасьля бэатыфікацыі альбо кананізацыі Дагэтуль аніводны Сабор не скарыстаўся правам абвясьціць некага доктарам Касьцёлу, і ўсе абвяшчэньні паходзілі ад Папаў.
Сьпіс дактароў КасьцёлуРэдагаваць
- Сьв. Рыгор Вялікі
- Сьв. Амброзі з Мэдыяляну
- Сьв. Аўгустын
- Сьв. Гэранім
- Сьв. Ян Залатавусны
- Сьв. Базыль Вялікі
- Сьв. Рыгор Багаслоў
- Сьв. Атанасі Александрыйскі
- Сьв. Тамаш Аквінскі
- Сьв. Банавэнтура
- Сьв. Ансэльм
- Сьв. Ісідор Сэвільскі
- Сьв. Пётр Залатаслоў
- Сьв. Леў Вялікі
- Сьв. Пётр Даміяні
- Сьв. Бэрнард Клервоскі
- Сьв. Ілары
- Сьв. Альфонс Лігуры
- Сьв. Францішак дэ Саль
- Сьв. Кірыл Александрыйскі
- Сьв. Кірыл Ерузалемскі
- Сьв. Ян Дамаскін
- Сьв. Бэда Вялебны
- Сьв. Эфрэм Сырын
- Сьв. Пётар Канізі
- Сьв. Ян ад Крыжа
- Сьв. Робэрт Бэлармін
- Сьв. Альбэрт Вялікі
- Сьв. Антоні з Падуі
- Сьв. Лаўрэнці з Брындызі
- Сьв. Тэрэза з Авілы
- Сьв. Кацярына з Сыены
- Сьв. Тэрэза зь Лізьё