Старасе́льле[1] — вёска ў Беларусі, на рацэ Бярозаўцы. Уваходзіць у склад Александрыйскага сельсавету Шклоўскага раёну Магілёўскай вобласьці. Насельніцтва на 2010 год — 423 чалавекі. Знаходзіцца за 19 км на паўночны захад ад Шклова, за 12 км ад чыгуначнай станцыі Копысь; на аўтамабільнай дарозе Шклоў — Хацькава.

Старасельле
лац. Starasielle
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Магілёўская
Раён: Шклоўскі
Сельсавет: Александрыйскі
Насельніцтва: 423 чал. (2010)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 2239
Паштовы індэкс: 213026
Нумарны знак: 6
Геаграфічныя каардынаты: 54°19′8.93″ пн. ш. 30°6′18.52″ у. д. / 54.3191472° пн. ш. 30.1051444° у. д. / 54.3191472; 30.1051444Каардынаты: 54°19′8.93″ пн. ш. 30°6′18.52″ у. д. / 54.3191472° пн. ш. 30.1051444° у. д. / 54.3191472; 30.1051444
Старасельле на мапе Беларусі ±
Старасельле
Старасельле
Старасельле
Старасельле
Старасельле
Старасельле
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Старасельле — даўняе мястэчка гістарычнай Аршаншчыны (частка Віцебшчыны). Сярод мясцовых славутасьцяў вылучаўся касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы, помнік традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры XVIII ст., зруйнаваны савецкімі ўладамі.

Гісторыя

рэдагаваць

Вялікае Княства Літоўскае

рэдагаваць

Упершыню Старасельле ўпамінаецца ў XVI стагодзьдзі як маёнтак у Аршанскім павеце Віцебскага ваяводзтва, уладаньне Сапегаў. У 1606 годзе тут існаваў касьцёл.

З 1656 году Старасельле перайшло ў валоданьне Нарушэвічаў, потым пратэстанцкай царквы. У вайну Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай (1654—1667) мястэчка спалілі маскоўскія захопнікі.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

рэдагаваць
 
Праект царквы-мураўёўкі

У выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай (1772 год) Старасельле апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, у Аршанскім павеце Магілёўскай губэрні. Тут працавала смалакурна-шкіпінарнае прадпрыемства (з 1859 году), дзеялі Траецкая царква і расейская царкоўна-прыходзкая школа (з 1862 году).

У 1868 годзе Старасельле было ў валоданьні Л. Цітова; 2 крупадзёрныя, вінакурны і цагельны заводы, сукнавальня, 2 млыны, карчма. На 1886 год у мястэчку было 33 двары, валасная і мяшчанская ўправы, 2 царквы, касьцёл, сынагога, вадзяны млын, карчма, 11 крамаў, 2 кірмашы. На 1909 год — 88 двароў.

За часамі Першай сусьветнай вайны ў лютым 1918 году Старасельле занялі войскі Нямецкай імпэрыі[2].

Найноўшы час

рэдагаваць
 
Новы касьцёл (?), да 1941 г.

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Старасельле абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яно ўвайшло ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала мястэчка разам зь іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. У 1924 годзе Старасельле вярнулі БССР, дзе яно 20 жніўня стала цэнтрам сельсавету Копыскага, з 8 ліпеня 1931 году — Талачынскага, з 5 сьнежня 1931 году — Шклоўскага раёнаў, з 20 лютага 1938 году ў Магілёўскай вобласьці. У 1939 годзе бальшавікі зруйнавалі помнік драўлянай архітэктуры барока — касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы[3].

На 2000 год у Старасельлі быў 191 двор, на 2002 год — 192, на 2007 год — 167. 20 лістапада 2013 году вёску перадалі зь ліквідаванага Старасельскага ў склад Александрыйскага сельсавету[4].

Насельніцтва

рэдагаваць

Дэмаграфія

рэдагаваць
  • XIX стагодзьдзе: 1827 год — 242 чал.; 1880 год — 464 чал.; 1886 год — 242 чал.; 1890 год — 474 чал., зь іх 331 праваслаўны, 40 каталікоў і 103 юдэі[5]; 1897 год — 926 чал.
  • XX стагодзьдзе: 1909 год — 450 чал.; 1990 год — 443 чал.[6]; 1997 год — 501 чал.; 1999 год — 431 чал.; 2000 год — 470 чал.[7]
  • XXI стагодзьдзе: 2002 год — 478 чал.[8]; 2007 год — 371 чал.[9]; 2010 год — 423 чал.

Інфраструктура

рэдагаваць

У Старасельлі працуюць сярэдняя школа, лякарня, клюб, бібліятэка, пошта.

Турыстычная інфармацыя

рэдагаваць

Славутасьці

рэдагаваць
  • Капліца (XIX ст.)
  • Могілкі: старыя каталіцкія, юдэйскія

Страчаная спадчына

рэдагаваць
  • Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы (XVIII ст.)
  • Царква (XIX ст.)
  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2007. — 406 с. ISBN 978-985-458-159-0. (djvu). С. 336.
  2. ^ Вялікі гістарычны атлас Беларусі. У 4 т. Т. 4. — Мінск, 2018. С. 19.
  3. ^ Кулагін А. Каталіцкія храмы Беларусі. — Менск, 2008. С. 459.
  4. ^ «Об изменении административно-территориального устройства некоторых административно-территориальных единиц Могилевской области». Решение Могилевского областного Совета депутатов от 20 ноября 2013 г. № 23-1(недаступная спасылка)
  5. ^ Krzywicki J., Jelski A. Starosiele (23) // Słownik geograficzny... T. XI. — Warszawa, 1890. S. 264.
  6. ^ Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 7. Кн. 3. — Менск, 2009. С. 515.
  7. ^ Віталёва В. Стараселле // ЭГБ. — Мн.: 2001 Т. 6. Кн. 1. С. 410.
  8. ^ БЭ. — Мн.: 2002 Т. 15. С. 158.
  9. ^ Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 7. Кн. 3. — Менск, 2009. С. 514.

Літаратура

рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць