Стараволя

вёска ў Пружанскім раёне Берасьцейскай вобласьці Беларусі
(Перанакіравана з «Стараволя (Пружанскі раён)»)

Стараво́ля[2]вёска ў Пружанскім раёне Берасьцейскай вобласьці. Стараволя ўваходзіць у склад Велікасельскага сельсавету. Знаходзіцца за 10 км на захад ад Пружанаў, 22 км ад чыгуначнай станцыі Аранчыцы на лініі БаранавічыБерасьце.

Стараволя
трансьліт. Staravolia
Хата на месцы, дзе правёў дзяцінства Станіслаў Жукоўскі
Хата на месцы, дзе правёў дзяцінства Станіслаў Жукоўскі
Першыя згадкі: 1537
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Берасьцейская
Раён: Пружанскі
Сельсавет: Велікасельскі
Вышыня: 176 м н. у. м.
Насельніцтва: 582 чал. (2010)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1632
Паштовы індэкс: 225177[1]
СААТА: 1256860031
Нумарны знак: 1
Геаграфічныя каардынаты: 52°34′7″ пн. ш. 24°19′43″ у. д. / 52.56861° пн. ш. 24.32861° у. д. / 52.56861; 24.32861Каардынаты: 52°34′7″ пн. ш. 24°19′43″ у. д. / 52.56861° пн. ш. 24.32861° у. д. / 52.56861; 24.32861
Стараволя на мапе Беларусі ±
Стараволя
Стараволя
Стараволя
Стараволя
Стараволя
Стараволя
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Паводле мясцовай легенды, назва паселішча паходзіць ад слова «воля», якую тут атрымалі старыя вартаўнікі пушчы, што ахоўвалі Вялікі гасьцінец — гандлёвы шлях з Кракава ў Вільню[3].

Мінуўшчына

рэдагаваць

Упершыню згадваецца ў пісьмовых крыніцах пад 1537 рокам, калі каралева Бона падаравала Старую Волю Сьвята-Траецкаму касьцёлу ў Шарашове.

За расейскім часам — дзьве вёскі ў Міхайлаўскай воласьці Пружанскага павету Гарадзенскай губэрні[4][5] (Стараволя 1 і Стараволя 2[6]). У 1886 року ў абодвух вёсках разам 646 жыхароў, 64 двары. Дзейнічалі царква, вятрак, кузьня, карчма. На пачатку XX стагодзьдзя 982 жыхары.

У 1882 року ў прыватным памяшканьні была адчыненая народная вучэльня. У 1898 для яе было пабудаванае новае памяшканьне, якое захавалася да нашага часу (цяпер гэта правае крыло сучаснай школы). У Першую сусьветную вайну дзейнасьць вучэльні спынілася.

 
Сядзібны дом у Старой Волі на карціне Станіслава Жукоўскага

За польскім часам — фальварак[7] і вёска ў гміне Шані[8], а з 1926 року — у гміне Шарашоў Пружанскага павету Палескага ваяводзтва[9]. У 1921 року 947 жыхароў, 187 двароў. Дзейнічала 6-клясная школа, дырэктарам якой стаў Пердэня. У 1939 року яго замяніў Жэдзік.

Зь верасьня 1939 року ў складзе БССР, з 15 студзеня 1940 — у Шарашоўскім раёне Берасьцейскай вобласьці, з 12 кастрычніка 1940 — цэнтар сельсавету.

Падчас нямецкай акупацыі былі забітыя 62 жыхары вёскі, 55 старавольцаў загінулі або прапалі бязь вестак на франтох. Будынак школы занялі немцы. У 1944 року аднавіліся заняткі ў савецкай школе. У 1956 да будынку было прыбудаванае яшчэ адно крыло. У 1968—1988 у школе працаваў таксама Старавольскі навучальна-кансультацыйны пункт Пружанскай вячэрне-завочнай СШ.

З 17 сьнежня 1956 — вёска ў Пружанскім раёне Берасьцейскай вобласьці. Да 1 сьнежня 2009 году — цэнтар Старавольскага сельсавету. 1 сьнежня 2009 году перададзеная зь ліквідаванага Старавольскага ў склад Велікасельскага сельсавету[10].

Насельніцтва

рэдагаваць
  • XX стагодзьдзе: 1959 год — 1036 жыхароў (перапіс); 1970 год — 952 жыхары; 1999 год — 693 жыхары
  • XXI стагодзьдзе: 2003 год — 652 жыхары, 255 двароў; 2005 год — 657 жыхароў, 251 двор[6]; 2010 год — 582 жыхары

Інфраструктура

рэдагаваць

Дзейнічаюць аддзяленьне сувязі, базавая школа-сад, Дом культуры, 2 крамы.

Рамонтна-мэханічныя майстэрні, фэльчарска-акушэрскі пункт, вэтпункт, філія ААБ «Беларусбанк».

Транспарт

рэдагаваць

Вёска налічвае 7 вуліцаў: Вазьнішчыка, Піянэрская, Перамогі, Савецкая, Свабоды, Школьная і 17 верасьня з завулкам.

Аўтамабільная дарога Р81 Пружаныграніца Рэспублікі Польшча[11].

Турыстычная інфармацыя

рэдагаваць
  • Братэрская магіла 35 савецкіх жаўнераў і партызан (1941—1944).
  • Мэмарыяльная дошка на будынку сельсавету ў памяць старшыні М.В. Вазьнішчыка, забітага 27 сакавіка 1947 року.

Страчаная спадчына

рэдагаваць
  1. ^ Алфавитный список улиц по Староволя (рас.) Пружанский район. БелпоштаПраверана 28 ліпеня 2012 г.
  2. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2010. — 319 с. ISBN 978-985-458-198-9. (pdf, djvu, online) С. 252
  3. ^ Пракаповіч, Натальля. Белавежкія палацы: да 600-годдзя Белавежскай пушчы Гісторыя. «Рэха Берасьцейшчыны». Праверана 19 чэрвеня 2011 г.
  4. ^ Starowola (2) // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XI: Sochaczew — Szlubowska Wola. — Warszawa, 1890. — S. 266
  5. ^ Starowola (3) // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XI: Sochaczew — Szlubowska Wola. — Warszawa, 1890. — S. 266
  6. ^ а б Стараволя // Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 4. Кн. 2. — Менск, 2007. — С. 537
  7. ^ Starowola, фальварак. Radzima.net. Праверана 28 ліпеня 2012 г.
  8. ^ Starowola, вёска. Radzima.net. Праверана 28 ліпеня 2012 г.
  9. ^ Rozporządzenie Ministra Spraw Wewnętrznych z dnia 5 stycznia 1926 r. o niektórych zmianach terytorjalnych w powiecie prużańskim, w województwie poleskiem (пол.) Dz. U. z 1926 r. Nr 7, poz. 46. Kancelaria Sejmu RP. Праверана 28 ліпеня 2012 г.
  10. ^ «Об изменениях в административно-территориальном устройстве Пружанского района». Решение Брестского областного Совета депутатов от 1 декабря 2009 г. № 242(недаступная спасылка) (рас.)
  11. ^ Решение Брестского областного исполнительного комитета от 22 декабря 2007 г. №1094 «Об утверждении перечня местных автомобильных дорог Брестской области» (рас.) Спэцпраект «Зона». Валер ЛеванеўскіПраверана 28 ліпеня 2012 г.

Літаратура

рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  Стараволясховішча мультымэдыйных матэрыялаў