Гмі́на Шарашо́ў (па-польску: Gmina Szereszów) — вясковая гміна ў Палескім ваяводзтве Другой Рэчы Паспалітай. Сядзіба гміны — мястэчка Шарашоў (да 1934 — асобная меская гміна).

Гміна Шарашоў
Gmina Szereszów
Агульныя зьвесткі
Краіна Польшча Польшча
Ваяводзтва Палескае
Павет Пружанскі
Статус Гміна
Сядзіба Шарашоў
Дата ўтварэньня 1921
Дата скасаваньня 1939
Насельніцтва (1921) 2041[1]
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

22 студзеня 1926 року ў склад гміны ўключаная частка абшару скасаванай гміны Шані[2], 12 красавіка 1928 — частка абшару скасаванай гміны Дворцы[3], 18 красавіка 1928 — часткі гмінаў Гарадзечна і Сухопаль[4], 1 красавіка 1932 — часткі скасаваных гмінаў Котра і Лінова, а таксама частка гміны Сухопаль[5].

1 красавіка 1934 року меская гміна Шарашоў пазбаўленая мескіх правоў і ўлучаная ў склад вясковай гміны[6].

Крыніцы і заўвагі

рэдагаваць
  1. ^ Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej — Tom VIII — Województwo Poleskie, Główny Urząd Statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1924
  2. ^ Dz. U. z 1926 r. Nr 7, poz. 46
  3. ^ Dz. U. z 1928 r. Nr 45, poz. 427
  4. ^ Dz. U. z 1928 r. Nr 46, poz. 452
  5. ^ Dz. U. z 1932 r. Nr 17, poz. 109
  6. ^ Dz. U. z 1934 r. Nr 26, poz. 202