Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы (Шарашоў)
Славутасьць | |
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы
| |
![]() | |
Краіна | Беларусь |
Мястэчка | Шарашоў |
Каардынаты | 52°33′47″ пн. ш. 24°12′55″ у. д. / 52.56306° пн. ш. 24.21528° у. д.Каардынаты: 52°33′47″ пн. ш. 24°12′55″ у. д. / 52.56306° пн. ш. 24.21528° у. д. |
Канфэсія | каталіцтва |
Эпархія | Пінская дыяцэзія |
Тып будынка | касьцёл |
Архітэктурны стыль | клясыцыстычная архітэктура |
Дата заснаваньня | 1848 |
Статус | ахоўваецца дзяржавай |
Стан | дзейны |
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы на мапе Беларусі ![]() ![]() Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы | |
![]() |
Касьцё́л Найсьвяце́йшай Тро́йцы — каталіцкі храм у Шарашове Пінскае дыяцэзіі[1], збудаваны ў 1848 року. Помнік архітэктуры клясыцызму.
МінуўшчынаРэдагаваць
Пабудаваны ў 1848 року на сродкі вернікаў і ахвяраваньні мясцовых шляхцічаў. Паколькі дзяржава падтрымлівала пабудову толькі праваслаўных храмаў, шарашоўскі касьцёл стаў адзіным каталіцкім храмам на Пружаншчыне, пабудаваным у той час[2].
Па Другой сусьветнай вайне бальшавікі адабралі касьцёл пад склад, каштоўнасьці былі раскрадзеныя[3].
Напрыканцы XX стагодзьдзя храм вернуты каталікам, набажэнствы адноўленыя.
АрхітэктураРэдагаваць
Прастакутны ў пляне будынак з двума аднаяруснымі квадратнымі ў пляне вежамі з бакоў галоўнага фасаду. У верхняй частцы вежаў маюцца арачныя праёмы. Фасад упрыгожаны дзьвюмя драўлянымі скульптурамі апосталаў.
Інтэр’ер трохнэфавы, падзелены шасьцю калёнамі. Скляпеньні цыліндрычныя. На дзьвюх калёнах высяцца хоры. Алтар вырашаны карынцкай калянадай[2].
СьвятарыРэдагаваць
- Францішак Рамейка (1913 — 1921)
- Уладзіслаў Марковіч (1924—1934)
- Альберт Бакіноўскі (1935—1948?)[4]
Крыніцы і заўвагіРэдагаваць
- ^ Шарашова — парафія Найсьвяцейшай Тройцы Беларусь. Рыма-каталіцкі касьцёл у Беларусі. Праверана 27 лістапада 2012 г.
- ^ а б Пракаповіч Н.С. Летапіс духоўнасці: культавая архітэктура Всё о Ружанах Праверана 27 лістапада 2012 г.
- ^ Юры Жыгамонт (22 ліпеня 2011) Деревня Шерешево (Беловежская пуща): После восстания Кастуся Калиновского здесь вешали арестованных повстанцев(рас.) Новыя падарожжы дылетанта Праверана 27 лістапада 2012 г.
- ^ Леанід Маракоў Святыні Беларусі, што згадваюцца ў даведніку, і святары, якія ў іх служылі Даведнікі пісьменніка, гісторыка, энцыклапедыста Леаніда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі» Праверана 27 лістапада 2012 г.
ЛітаратураРэдагаваць
- Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Менск: Беларус. энцыкл., 1993. — 620 с.: іл. ISBN 5-85700-078-5.
Вонкавыя спасылкіРэдагаваць
Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр 112Г000657 |
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы (Шарашоў) — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў