Шарашоўскі раён

колішні раён Берасьцейскай вобласьці БССР

Шарашо́ўскі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў БССР у 1940—1956 гадах. Адміністрацыйны цэнтар — мястэчка Шарашоў.

Шарашоўскі раён
Агульныя зьвесткі
Краіна БССР
Вобласьць Берасьцейская
Статус раён
Адміністрацыйны цэнтар Шарашоў
Дата ўтварэньня 15 студзеня 1940
Дата скасаваньня 17 сьнежня 1956
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Мінуўшчына

рэдагаваць

Утвораны 15 студзеня 1940 году ў Берасьцейскай вобласьці. Па стане на 12 кастрычніка 1940 падзяляўся на 10 сельсаветаў: Брадоўскі, Котранскі, Крыніцкі, Мураўскі, Папялёўскі, Роўбіцкі, Старавольскі, Сухопальскі, Шчарчоўскі, Ялоўскі[1].

Па сканчэньні Другой сусьветнай вайны з 16 жніўня 1945 року паводле польска-савецкай дамовы новая граніца між дзяржавамі прайшла па тэрыторыі Шарашоўскага раёну. Улады раёну дамагаліся перадачы ў ягоны склад часткі тэрыторыі, прызнанай польскай, на той падставе, што гэта дазволіць, напрыклад, мець чыгуначнае злучэньне БерасьцеГорадня праз Гайнаўку. Аднак гэтыя просьбы не былі задаволеныя.

У 1946 року ў выніку працы савецка-польскай зьмяшанай камісіі па дэмаркацыі беларуска-польскай граніцы да Польшчы адышлі 40 населеных пунктаў Шарашоўскага і Бераставіцкага раёнаў агульнай колькасьцю 1414 двароў (798 польскіх і 616 беларускіх), дзе пражывалі 7143 асобы[2].

Раён скасаваны Загадам Прэзыдыюму Вярхоўнага Савету БССР 17 сьнежня 1956 року, ягоная тэрыторыя перададзеная ў склад Пружанскага раёну Берасьцейскай вобласьці[3].

Крыніцы і заўвагі

рэдагаваць
  1. ^ ЭГБ. — Мн.: 2003 Т. 6. Кн. 2. — С. 197
  2. ^ Анатоль Вялікі. Лінія Керзана — апошні тэрытарыяльны падзел Беларусі // На раздарожжы. Беларусы і палякі ў час перасяленьня 1944—1946. — Мн.: 2004. — С. 39—40.
  3. ^ Указ Президиума Верховного Совета БССР от 17 декабря 1956 г. «Об упразднении некоторых районов Республики Беларусь» (рас.) Правовая библиотека. Валер ЛеванеўскіПраверана 8 лістапада 2011 г.