Бафала Сэйбрз (па-ангельску: Buffalo Sabres) — прафэсійны хакейны клюб, які гуляе ў Нацыянальнай хакейнай лізе. Клюб месьціцца ў горадзе Бафала, штат Нью-Ёрк, ЗША. Каманда была створаная ў 1970 годзе і разам з «Ванкувэр Кэнакс» далучылася да НХЛ, у выніку чаго ліга пашырылася да 14 камандаў. «Шаблі» свае хатнія матчы ладзяць у Кібанк-Сэнтар арэне з 1996 году, а раней ад моманту стварэньня клюб гуляў у Мэморыял Аўдыторыюм. Дружына двойчы прасоўвалася ў фінал Кубка Стэнлі, але двойчы трывалі паразы. Спачатку ў 1975 годзе яны прагулялі «Філадэлфіі Флаерз», а ў 1999 годзе зьведалі паразу ад «Далас Старз». «Шаблі» поруч з «Кэнакс» ёсьць найстарэйшымі дзейнымі франшызамі, якія ніколі не выйгралі Кубак Стэнлі[1].

Бафала Сэйбрз
Дывізіён Атлянтычны
Канфэрэнцыя Усходняя
Краіна ЗША
Горад Бафала, Нью-Ёрк
Заснаваны 1970
Стадыён Кібанк-Сэнтар
Колеры Цёмна-сіні, залаты, срэбны і белы
                   
Гісторыя Бафала Сэйбрз
1970 — цяпер
Афіцыйны сайт sabres.nhl.com (анг.)
sabres.com (анг.)

Гісторыя рэдагаваць

У Бафала ўжо мелася гісторыя прафесійнага хакею да стварэньня «Бафала Сэйбрз». Гэтак перад самым стварэньнем «шабляў» у горадзе базаваўся клюб «Бафала Байзанз», які спаборнічаў у Амэрыканскай хакейнай лізе. Гэты клюб існаваў з 1940 году, а ў апошні свой год каманда здабыла Кубак Колдэра[2].

Кіраўнікі каманды, не жадалі надалей выкарыстоўваць назву «бізоны», таму аб’явілі конкурс на новы назоў. Сярод іншых варыянтаў перамогу атрымала назва «Шаблі». Такі выбар быў абумоўлены тым, што кіраўнік Сэймур Нокс адчуў, што шабля ёсьць зброяй, якую нясе лідэр, і можа быць эфэктыўным як у нападзе, гэтак і абароне. Насамрэч, Ноксы двойчы спрабавалі займець каманду ў НХЛ, то бок спачатку пры пашырэньні лігі ў 1967 годзе, а потым мелі жаданьне набыць «Оклэнд Сылз», каб потым перавезьці каманду ў Бафала. Былы генэральны мэнэджэр і галоўны трэнэр «Таронта Мэйпл Ліфс» Панч Імлач быў наняты на тыя пасаду ў наваствораны клюб. Год дэбюту «шабляў» стаў важным годам для спортоавага жыцьця Бафала, бо ў дадатак да дэбюту хакейнага клюбу каманда амэрыканскага футболу «Бафала Білз» афіцыйна запачаткавалі свой удзел у розыгрышах Нацыянальнай футбольнай лігі, а «Бафала Брэйвэз» дэбютавалі ў спаборніцтвах Нацыянальнай баскетбольнай асацыяцыі.

Склад рэдагаваць

Паводле стану на 4 лютага 2024 году

Брамнікі
1   Ука-Пэка Луўканэн 09.03.1999 31   Эрык Комры 06.07.1995
Абаронцы
6   Эрык Джонсан 21.03.1988 10   Хэнры Ёкіхар’ю 17.06.1999
23   Матыяс Самуэльсан 14.03.2000 25   Оўэн Паўэр 22.11.2002
26   Расмус Далін 13.04.2000 33   Раян Джонсан 24.07.2001
75   Конар Кліфтан 28.04.1995 78   Джэйкаб Брайсан 18.11.1997
Нападнікі
9   Зак Бэнсан 12.05.2005 12   Джордан Грынўэй 16.02.1997
19   Пэйтан Крэбс 26.01.2001 21   Кайл Акпоса 16.04.1988
22   Джэк Кўін 19.09.2001 24   Дылан Казэнз 09.02.2001
28   Зэмгус Гіргенсанс 05.01.1994 37   Кейсі Мітэлстат 22.11.1998
53   Джэф Скінэр 16.05.1992 71   Віктар Уляфсан 18.07.1995
72   Тэйдж Томпсан 30.10.1997 77   Джон-Джэйсан Пэтэрка 14.01.2002
89   Алекс Так 10.05.1996   Эрык Робінсан 14.06.1995

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ Ferreras, Jesse (12.06.2019). «The Canucks are now among the NHL’s 2 oldest existing teams without a Stanley Cup». Global News.
  2. ^ «The Early Years». The 40th Anniversary site of the Buffalo Sabres.

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць