Алекс Так

хакеіст ЗША

Алекс Так (па-ангельску: Alex Tuch; нар. 10 траўня 1996 году) — амэрыканскі хакеіст, нападнік клюбу «Бафала Сэйбрз» з Нацыянальнай хакейнай лігі. У 2014 годзе на драфце НХЛ быў абраны клюбам «Мінэсота Ўайлд» у першым раўндзе пад агульным 18 нумарам.

Алекс Так
Рост 193 см
Вага 100 кг
Пазыцыя нападнік
Кідок/Ловы правы[d]
Грамадзянства
Дата нараджэньня 10 траўня 1996(1996-05-10) (28 гадоў)
Месца нараджэньня
Клюб Бафала Сэйбрз
Выступаў за
Гульнявая кар’ера 2012 — цяпер

Кар’ера

рэдагаваць

Так яшчэ зь дзяцінства выступаў за розныя дзіцячыя каманды. У веку 18 гадоў быў абраны на драфце НХЛ быў абраны клюбам «Мінэсота Ўайлд» у першым раўндзе пад агульным 18 нумарам. Адразу пасьля гэтага, два гады правёў у складзе каманды Бостанскага каледжу. 13 красавіка 2016 году склаў свой першы прафэсійны кантракт з клюбам зь Мінэсоты. Правёўшы з клюбам НХЛ перадсэзонны збор, далучыўся да фарм-клюбу з АХЛ «Аёва Ўайлд». Дзякуючы ўдалым выступам у канцы сэзону быў выкліканы ў галоўную каманду, зь якой дэбютаваў 4 лютага 2017 году ў матчы супраць «Ванкувэр Кэнакс»[1]. У чэрвені 2017 году праз пашырэньне лігі клюбам «Вэгас Голдэн Найтс» Так далучыўся да каманды, зь якой дайшоў да фіналу Кубка Стэнлі. 19 кастрычніка 2018 году працягнуў супрацу з клюбам, склаўшы сямігадовы кантракт на 33,25 мільёны даляраў[2]. У сэзоне 2021—2022 гадоў прапусьціў вялікую частку сэзону праз пашкоджаньне з плячом. 4 лістапада 2021 году поруч з Пэйтанам Крэбсам быў абменены ў «Бафала Сэйбрз» на Джэка Айкела. Сам гулец, як прызнаваўся, зь дзяцінства быў заўзятарам бафалаўскага клюбу, таму зацята ўзяўся за працу[3]. У дэбютным матчы супраць «Нью-Джэрзі Дэвілз» адзначыўся асыстэнцкім пунктам, але ягоная каманда атрымала паразу[4]. 1 студзеня 2022 году адначыўся голам у браму «Бостан Бруінз»[5]. У кастрычніку 2022 году зарабіў хет-трык у матчы супраць «Калгары Флэймз»[6]. Сэзон 2022—2023 гадоў выдарыўся ўдалым, бо поруч з Тэйджам Томпсанам і Джэфам Скінэрам гулец за 74 матчы здолеў пакласьці на свой рахунак 79 пунктаў, закінуўшы 36 шайбай і аддаўшы 43 галявыя перадачы[7]. Клюб ня здолеў прабіцца ў плэй-оф.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць