Калуская вобласьць

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка Расеі

Калу́ская во́бласьць (па-расейску: Калужская область) — вобласьць у эўрапейскай частцы Расеі. Адміністрацыйны цэнтар — места Калуга, якое знаходзіцца за 188 км ад Масквы. Вобласьць уваходзіць у Цэнтральную фэдэральную акругу, мяжуе з Маскоўскай, Тульскай, Бранскай, Смаленскай і Арлоўскай абласьцямі. Вобласьць утворана 5 ліпеня 1944 году.

Калуская вобласьць
Калужская область

Сьцяг
Гімн Q116621621?
Агульныя зьвесткі
Краіна Расея
Статус вобласьць
Уваходзіць у Цэнтральная фэдэральная акруга
Цэнтральны эканамічны раён
Адміністрацыйны цэнтар Калуга
Дата ўтварэньня 5 ліпеня 1944
Губэрнатар Анатоль Атрамонаў
Насельніцтва (2010)
1 011 608[1] (52-е месца)
Шчыльнасьць 34 чал./км²
Плошча 29 777 км² (64-е месца)
Месцазнаходжаньне Калускай вобласьці
Калуская вобласьць на мапе
Мэдыя-зьвесткі
Часавы пас GMT +4
Код ISO 3166-2 RU-KLU
Код аўтам. нумароў 40
Афіцыйны сайт
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Геаграфія

рэдагаваць

Вобласьць разьмешчана ў цэнтральнай частцы Ўсходне-эўрапейскай раўніны. На захадзе й паўночным захадзе вобласьці разьмешчана Смаленскае ўзвышша з вышынёй да 279 м, на ўсходзе — Сярэднярускае ўзвышша. Рэльеф вобласьці ўяўляе сабой узгорыста-ўвалістую, месцамі плоскую раўніну, густа разьдзеленая далінамі рэкаў і лагчынамі. З поўначы на ​​поўдзень вобласьць працягнулася больш за 220 км, з захаду на ўсход — на 220 км, плошча тэрыторыі складае 29,9 тысяч км².

Клімат Калускай вобласьці ўмерана-кантынэнтальны з рэзка выяўленымі сэзонамі году: умерана гарачым і вільготным летам і ўмерана халоднай зімой з устойлівым сьнежным покрывам. Сярэдняя тэмпэратура ліпеня складае +18 °C, студзеня -9 °C. Цёплы пэрыяд з станоўчай сярэднясутачнай тэмпэратурай доўжыцца 215—220 дзён.

Гідраграфія

рэдагаваць

У вобласьці працякае 2 043 ракі агульнай працягласьцю 11 670 км. Зь іх 280 рэк маюць даўжыню больш за 10 км, агульнай працягласьцю 7 455 км, а рэкаў і вельмі малых вадацёкаў даўжынёй менш за 10 км на тэрыторыі вобласьці налічваецца 1 763.

Насельніцтва

рэдагаваць

Паводле вынікаў перапісу насельніцтва 2010 году колькасць насельніцтва складае 1 011 608 чалавек.

Найбольшай нацыянальнай групай зьяўляюцца расейцы (86,8%). Другой паводле колькасьці групай ёсьць украінцы (1,7%), трэцяй — армяне (1,0%). Беларусы маюцца ў вобласьці ў колькасьці 4 557 чалавек, зьяўляючыся чацьвёртай паводле колькасьці нацыянальнай групай у рэгіёне.

Эканоміка

рэдагаваць

Структура эканомікі ў цэлым характэрная для цэнтральнага раёну. У прамысловасьці фармуецца каля 36% ВРП (2008), зь іх 32,1% у апрацоўчай вытворчасьці (перш за ўсё машынабудаваньні й харчовая прамысловасьць), 3,2% — у энэргетыцы. У аграпрамысловым комплексе ствараецца 8,2% ВРП (2008), у будаўніцтве — 10,6%.

Прамысловасьць

рэдагаваць

Вядучае месца ў структуры гаспадарчага комплексу Калускай вобласьці займае прамысловая вытворчасьць. Паводле вынікаў 2010 году рэгіён займае першае месца ў Расеі паводле індэксу прамысловай вытворчасьці, які склаў 144,7%. Калуская вобласьць зьяўляецца яскравым прыкладам прамысловага рэгіёну з дамінуючым становішчам апрацоўчай вытворчасьці. Найбольшую долю ў аб’ёме прамысловай вытворчасьці займаюць машынабудаваньне й мэталаапрацоўка (67%), харчовая прамысловасьць (14%), лесапрамысловы комплекс (4,5%), энэргетыка (4,5%).

Сельская гаспадарка

рэдагаваць

На долю аграпрамысловага комплексу прыходзіцца да 12% ВРП (2010). У сельскай і лясной гаспадарцы занята 11% працоўнага насельніцтва.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  Калуская вобласьцьсховішча мультымэдыйных матэрыялаў