Таропец
Таро́пец (па-расейску: Торопец) — места ў Расеі, адміністрацыйны цэнтар Таропецкага раёну Цьвярской вобласьці. Насельніцтва — 12 048 чалавек (2018).
Таропец | |||
| |||
Дата заснаваньня: | 1074 | ||
Краіна: | Расея | ||
Плошча: |
| ||
Вышыня: | 180 м н. у. м. | ||
Насельніцтва: | |||
Тэлефонны код: | 48268 | ||
Паштовы індэкс: | 172840 | ||
Геаграфічныя каардынаты: | 56°30′0″ пн. ш. 31°38′0″ у. д. / 56.5° пн. ш. 31.63333° у. д.Каардынаты: 56°30′0″ пн. ш. 31°38′0″ у. д. / 56.5° пн. ш. 31.63333° у. д. | ||
Таропец | |||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||
http://www.toropecadm.ru/ |
Места разьмешчанае на захадзе Валдайскага ўзвышша, за 263 км на захад ад места Цьвер, на рацэ Таропе, якая працякае ў межах гораду праз возера Саламянае і Залікоўскае. Чыгуначная станцыя на лініі Балагое — Вялікія Лукі. На поўдзень ад места праходзіць аўтамабільная дарога М9 (E22) «Балтыя», а таксама чыгунка Масква — Рыга.
Гісторыя
рэдагавацьУпершыню места згадваецца ў летапісах пад 1168 рокам як цэнтар самастойнага Тарапецкага княства. Да XII стагодзьдзя, магчыма, адносяцца старажытныя валы, якія захаваліся ў цэнтры места, насыпаныя, па ўсёй верагоднасьці, першым тарапецкім князем Мсьціславам Расьціславічам — сынам смаленскага князя Расьціслава.
Дзякуючы намаганьням вялікага князя Альгерда ў 1362 годзе Таропец уваходзіць у склад Вялікага Княства Літоўскага.
9 жніўня 1500 году ў ходзе літоўска-маскоўскай вайны 1500—1503 гадоў войскі маскоўскага палкаводца Андрэя Чалядніна захапілі Таропец. Па ўмовах замірэньня, якое было падпісанае ў сакавіку 1503 году, Таропец і шэраг памежных гарадоў адыйшлі да Масквы. У 1580 годзе ў ходзе Інфлянцкай вайны Таропец спрабаваў вярнуць кароль і вялікі князь літоўскі Стэфан Баторы, аднак не дасягнуў посьпеху, места засталося за маскавітамі.
У пачатку XVII стагодзьдзя войскі Рэчы Паспалітай вярнулі Таропец у склад Вялікага Княства Літоўскага, аднак у 1609 годзе места ізноў захапілі маскоўскія войскі. У 1617 годзе Таропец бралі ўкраінскія казакі.
У 1897 годзе ў Таропцы пражывала 7556 жыхароў (90% праваслаўных і 8% юдэяў, астатнія — каталікі, лютэране й стараверы). Паводле саслоўнага складу насельніцтва места разьмяркоўвалася наступным чынам: 64,1% складалі мяшчане і цэхавыя людзі, 21,9% прыходзіўся на сялянаў і 14% — былі аднесеныя да іншых саслоўяў. Мелася 18 цэркваў і 1527 жылых будынкаў, 28 заводаў і фабрык. Пасьля будаўніцтва ў 1905—1907 гадах Тарапецкага ўчастку чыгункі Балагое — Полацак Таропец стаў цэнтрам гандлю лесаматэрыяламі.
У час нямецка-савецкай вайны горад вызвалены ад нямецкіх захопнікаў 21 студзеня 1942 г. у выніку сумесных дзеяньняў войскаў 4-й ударнай арміі Паўночна-Заходняга фронту і партызан у ходзе Тарапецка-Холмскай апэрацыі.
Вядомыя ўраджэнцы
рэдагавацьМ. п. Мусаргскі-кампазітар
А. Ф. Мітрохін-мастак-жывапісец і рэстаўратар Эрмітажа
М. і. Ратманов-рускі адмірал і падарожнік А. Г. Лапацін-Смаленскі губернатар
Е. Л. Дзмітрыева (Томановская) - удзельніца Парыжскай камуны
П. л. Лаўроў-вядомы народніцкі дзеяч
Я. в. Пейве-аграхімік і Герой Сацыялістычнай Працы
Л. р. Шейнин-юрыст і пісьменнік
Н. п. Гладзільшчыкаў-заслужаны артыст РСФСР, дрэсіроўшчык
О. м. Кубланаў-сцэнарыст, акцёр
Д. У. Доеў-кіраўнік вышэйшага звяна, у цяперашні час узначальвае групу ВІС[2][3][4][5]
Эканоміка
рэдагавацьУ месцы дзейнічае мэблева-дрэваапрацоўчы камбінат, швейная й абутковая фабрыкі, ліцейна-мэханічны завод, прадпрыемства па выпуску аднаразовага посуду і тавараў з поліэтылену. Дзейнічае леспрамгас.
- ^ https://rosstat.gov.ru/storage/mediabank/tab-5_VPN-2020.xlsx (рас.)
- ^ https://astv.ru/news/materials/2022-09-23-doev-dmitrij-s-pomosh-yu-gchp-v-yakutii-sozdana-principial-no-novaya-baza-dlya-uchrezhdenij-obrazovaniya-i-kul-tury
- ^ https://theperson.pro/dmitrij-doev-gruppa-vis-karernyj-put-dostizhenija/
- ^ https://www.bfm.ru/person/9141
- ^ https://radiokp.ru/obschestvo/dmitriy-doev-opyt-sozdaniya-vysokotekhnologichnykh-obektov-v-sfere-mediciny-vostrebovan-i_nid647643_au8118au