Смаленскае княства
Смале́нскае кня́ства — фэадальная дзяржава Ўсходняй Эўропы ў 1127—1404 гадах з цэнтрам у Смаленску.
Смаленскае княства лац. Smalenskaje kniastva | ||||
| ||||
| ||||
Афіцыйная мова | старабеларуская | |||
Сталіца | Смаленск | |||
Форма кіраваньня Князь
|
манархія Юры Сьвятаславіч (апошні) | |||
Этнічны склад | крывічы | |||
Канфэсійны склад | хрысьціяне | |||
Пісьменнасьць | кірыліца | |||
Валюта | грыўна | |||
Незалежнасьць Заснаваньне |
1127 | |||
Цяпер зьяўляецца часткай | Расея Беларусь |
Займала землі сучаснай Смаленскай вобласьці, часткі Бранскай, Калускай, Маскоўскай і Цьвярской вобласьцяў Расеі, а таксама ўсходнія раёны Віцебскай і Магілёўскай вобласьцяў Беларусі. На землях сучаснай Беларусі месьціліся такія гарады Смаленскага княства, як Ворша, Копысь, Крэчут (Крычаў), Лучын, Амсьціслаў і Прупой (Прапошаск), а таксама воласьці Басея, Вітрына і Мірачыцы[1].
Гісторыя
рэдагавацьУ 988 годзе Смаленск стаў цэнтрам воласьці Кіеўскай Русі. У 1127 годзе Расьціслаў Мсьціславіч зрабіў Смаленскае княства самайстойным і найбольшым па памеры. У 1-й палове ХІІ — 2-й палове ХІІІ стагодзьдзя Смаленскаму княству часта падпарадкоўваліся Віцебскае і Друцкае княствы. У ХІІ стагодзьдзі вылучыліся ва ўдзельныя княствы Васілеўск, Таропец (1159), Красны (1165), Амсьціслаў (1180). У ХІІІ стагодзьдзі — Вяземскае (1239) і Мажайскае (1277) княствы. У 1274 годзе Смаленск пачаў плаціць даніну Залатой Ардзе (Сарай-Бату). У 1295 годзе Смаленскае княства падпарадкавала Бранск. У пачатку XIV стагодзьдзя ад Смаленскага княства адышлі да Вялікага Княства Літоўскага землі Падняпроўя, басэйн Проні, верхняе Паволжа. У 1313 годзе смаленскім князем стаў Іван Аляксандравіч, які заключыў саюз зь вялікім князем літоўскім Гедзімінам і перастаў плаціць даніну Залатой Ардзе. У 1320 годзе Смаленскае княства страціла Віцебск, дзе стаў княжыць Альгерд Гедзімінавіч. У 1351 годзе маскоўскім князь Сямён Горды учыніў паход на Смаленск, у выніку якога прымусіў смалянаў разарваць саюз зь Вялікім Княствам Літоўскім. У 1355 годзе Альгерд заняў смаленскі Ржэў, а ў 1356-м — Бранск. У Мсьціслаўскай бітве 1386 году загінуў смаленскі князь Сьвятаслаў Іванавіч, пасьля чаго Мсьціслаў адышоў да Вялікага Княства Літоўскага. Наступныя смаленскія князі Юры Сьвятаславіч і Глеб Сьвятаславіч захавалі ўладу са згоды вялікалітоўскага намесьніка Скіргайлы Альгердавіча. У 1396 годзе вялікі князь літоўскі Вітаўт Кейстутавіч заняў Смаленск падчас міжусобіцы між братамі Глебам і Юрыем Сьвятаславічамі. У 1401 годзе Юры Сьвятаславіч захапіў Смаленск пры дапамозе разанскага князя Алега Іванавіча. У 1403 годзе Вітаўт Кейстутавіч захапіў Мажайск пасьля сьмерці разанскага князя, у выніку чаго землі Смаленскага княства сталі анклявам унутры земляў Вялікага Княства Літоўскага. У 1404 годзе вялікі князь Вітаў Кейстутавіч вярнуў Смаленскае княства, на земляў якога стварыў Смаленскае намесьніцтва[1].
Глядзіце таксама
рэдагавацьКрыніцы
рэдагаваць- ^ а б Андрэй Мяцельскі. Смаленскае княства // Беларуская энцыкляпэдыя ў 18 тамах / гал.рэд. Генадзь Пашкоў. — Менск: Беларуская энцыкляпэдыя імя Петруся Броўкі, 2002. — Т. 15. — С. 41. — 552 с. — 10 000 ас. — ISBN 985-11-0251-2
Гэта — накід артыкула па гісторыі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |