Айнтрахт Франкфурт

нямецкі футбольны клюб

«А́йнтрахт Фра́нкфурт» (па-нямецку: Eintracht Frankfurt) — нямецкі футбольны клюб з гораду Франкфурт-на-Майне. Заснаваны ў 1899 годзе. Чэмпіён Нямеччыны (1959) і пяціразовы ўладальнік Кубка Нямеччыны. Уладальнік Кубка УЭФА (1980). З 1925 году «Айнтрахт» праводзіць хатнія матчы на стадыёне «Deutsche Bank Park».

Айнтрахт Франкфурт
Поўная назва Eintracht Frankfurt e.V.
Заснаваны 1899
Горад Франкфурт-на-Майне, Нямеччына
Стадыён Deutsche Bank Park
Умяшчальнасьць: 57 706
Прэзыдэнт Пэтэр Фішэр
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Бундэсьліга
 · 2022—2023 7 месца
Хатнія колеры
Выязныя колеры
Трэція колеры
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
Афіцыйны сайт

Гісторыя Рэдагаваць

1899—1939 Рэдагаваць

8 сакавіка 1899 году ў Франкфурце-на-Майне былі заснаваныя клюбы «Frankfurter Fußball-Club Victoria von 1899» і «Frankfurter Fußball-Club Kickers von 1899». 5 красавіка 1908 году гулец «Kickers» Фрыц Бэкер забіў два галы ў таварыскім матчы супраць зборнай Швайцарыі — першай гульні нямецкай зборнай па футболе. У тым жа 1908 годзе да «Kickers» далучыўся клюб «1. Frankfurter Hockeyclub». У 1911 годзе ў выніку аб’яднаньня «Kickers» і «Victoria» зьявіўся новы футбольны клюб — «Frankfurter Fußballverein (Kickers-Victoria) von 1899». У 1914 годзе пасьля пачатку Першай сусьветнай вайны чэмпіянат краіны быў спынены, а большасьць гульцоў аб’яднанага клюбу сышлі на вайну.

Вярнуўшыся з вайны футбалісты «Kickers-Victoria» ўзнавілі клюб, а ў красавіку 1920 году яны аб’ядналіся з «Frankfurter Turngemeinde» (заснаваны ў 1861 годзе) і арганізавалі новы клюб — «Turn-und Sportgemeinde Eintracht Frankfurt von 1861». Менавіта ў гэты час у назьве клюбу ўпершыню зьявіліся словы «Айнтрахт» (ням. Eintracht — «аднадушнасьць», «згода»). У 1927 годзе з-за ціску Нямецкай гімнастычнай асацыяцыі клюб быў расфармаваны й створаны дзьве новыя каманды — «Turngemeinde Eintracht Frankfurt von 1861» і «Sportgemeinde Eintracht Frankfurt (FFV) von 1899», якія, аднак, праіснавалі нядоўга.

1945—1960 Рэдагаваць

Пасьля Другой сусьветнай вайны, новасфармаваны клюб «SG Eintracht 1946» атрымаў перамогу ў Кубку Гэсэна. У 1954 годзе гулец «Айнтрахту» Альфрэд Пфаф у складзе зборнай ФРН стаў чэмпіёнам сьвету. У 1959 годзе «Айнтрахт», перамогшы ў Бэрліне «Кікерс Офэнбах», у першы й апошні раз у сваёй гісторыі стаў чэмпіёнам Нямеччыны. У 1960 годзе «Айнтрахт 1946» стаў першым фіналістам Кубка чэмпіёнаў зь Нямеччыны. У Глазга франкфуртцы былі разгромленыя мадрыдзкім «Рэалам» зь лікам 3:7. Два мячы з трох забіў форвард Эрвін Штайн.

Дасягненьні Рэдагаваць

Склад Рэдагаваць

Актуальны на 13 верасьня 2023 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
1   Бр Кевін Трап 1990
3   Аб Вільям Пача 2001
4   Аб Робін Кох (ар. Лідс Юн.) 1996
5   Аб Хрвое Смолчыч 2000
6   ПА Крыстыян Якіч 1997
7   Нап Амар Мармуш 1999
8   Нап Фарэс Шайбі 2002
15   ПА Эльес Схіры 1995
16   ПА Уга Лярсан 2004
17   ПА Сэбастыян Родэ (капітан) 1990
18   Нап Есік Нганкам 2000
20   Аб Маката Хасэбэ 1984
21   Нап Люкас Алярыё 1992
22   Аб Тымаці Чэндлер 1990
23   Нап Енс Пэтэр Гаўге 1999
24   Аб Аўрэлію Бута 1997
26   ПА Эрык Эбімбэ 2000
27   ПА Марыё Гёцэ 1992
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
28   ПА Марсэль Вэніг 2004
29   Аб Нільс Нкунку 2000
30   ПА Пакстэн Аарансан 2003
31   Аб Філіп Макс 1993
33   Бр Енс Граль 1988
34   Аб Намдзі Колінз 2004
35   Аб Тута 1999
36   ПА Ансгар Кнаўф 2002
37   ПА Сыдні Рэбігер 2005
40   Бр Каўан Сантус 2003
41   Бр Сыман Сымоні 2004
42   Бр Люке Гаўэр 2005
43   Нап Ноэль Футкой 2002
44   Аб Давіс Баўтыста 2005
45   ПА Мэгдзі Люн 2004
46   Аб Дарыё Гебур 2003
48   Нап Нача Фэры 2004
49   ПА Гарпрээт Гготра 2003

Вонкавыя спасылкі Рэдагаваць

  1. ^ https://www.kicker.de/eintracht-frankfurt/team-trainer