Ньюкасл Юнайтэд

ангельскі футбольны клюб

«Ньюка́сл Юна́йтэд» (па-ангельску: Newcastle United Football Club — «Аб’яднаны футбольны клюб Ньюкаслу») — прафэсійны ангельскі футбольны клюб з гораду Ньюкасл-апон-Тайн, на паўночным усходзе Ангельшчыны. Заснаваны ў 1892 годзе. Чатырохразовы чэмпіён Ангельшчыны, шасьціразовы ўладальнік Кубка Ангельшчыны. Хатні стадыён «Юнайтэд», «Сэнт-Джэймз Парк», быў адчынены ў 1880 годзе. Ён уваходзіць у чацьвёрку найбуйнейшых футбольных стадыёнаў у Ангельшчыне й умяшчае каля 52 тысячаў балельшчыкаў.

Ньюкасл Юнайтэд
Поўная назва па-ангельску: Newcastle United Football Club
Заснаваны 9 сьнежня 1892
Горад Ньюкасл-апон-Тайн, Ангельшчына
Стадыён Сэнт-Джэймз Парк
Умяшчальнасьць: 52 409
Прэзыдэнт Ясір аль-Румаян[d]
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Прэм’ер-Ліга
 · 2023—2024 7 месца
Хатнія колеры
Выязныя колеры
Трэція колеры
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
newcastleunited.com (анг.)

Клюб мае сталага суперніка «Сандэрлэнд», дэрбі зь якім мае назоў Тайр-Ўірскае дэрбі і праводзіцца з 1898 году. Традыцыйнымі колерамі клюбу ёсьць чорна-белыя паласатыя кашулі, чорныя трусы й чорныя шкарпэткі. Іхная традыцыйная эмблема мае элемэнты гарадзкога гербу, які ўключае ў сябе дзьвюх канярыбкаў.

Сымболіка

рэдагаваць

Цяперашняя эмблема «Ньюкасл Юнайтэд» была ўпершыню выкарыстана ў сэзоне 1888—1889 гадоў[1]. Ейны дызайн заснаваны на гербе гораду, які знаходзіўся ў звароце яшчэ з XIV стагодзьдзя й быў афіцыйна прыняты ў 1954 годзе[2]. Як на гербе Ньюкаслу, гэтак і на эмблеме мясцовага клюбу намаляваныя два гіпакампусы, якія «адлюстроўваюць моцную ўзаемасувязь Тайнсайду з морам». У арыгінальным гербе гораду «мітычныя марскія канькі» таксама выступаюць як захавальнікі замка Ньюкаслу. Матыў гэтага замка знайшоў адлюстраваньне й у эмблеме «сарокаў» — у выглядзе вежы, якая сыбалізуе самы раньні пэрыяд у гісторыі гораду[1][2]. Залаты леў на вяршыні гэтай вежы таксама прысутнічае на абодвух геральдычных знаках. Але калі на гербе Ньюкаслу леў трымае вымпел з крыжам Сьвятога Георгія на традыцыйным белым фоне, то для эмблемы футбольнага клюбу гэты фон быў трансфармаваны ў блакітны. Поўнае зьмяненьне зьведаў і шчыт — цэнтральны элемэнт эмблемы, чыё першапачатковае напаўненьне замянілі чорна-белыя палосы з хатняй формы «Ньюкаслу».

У якасьці першай эмблемы, якую калі-небудзь выкарыстаў клюб, выступіў той жа герб Ньюкаслу-эпон-Тайну: ён зьявіўся на кашулях у фінале Кубка Ангельшчыны 1920 году, а таксама на некалькіх гульнях Лігі ў наступным сэзоне[3]. Працягваючы ўзьнікаць на ўсіх кубкавых фіналах, герб больш не выкарыстоўваўся ва ўнутраным першынстве да 1969 году, калі ў некалькі зьмененым выглядзе стаў неад’емным атрыбутам формы «Ньюкаслу».

Актуальны на 12 верасьня 2024 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
1   Бр Марцін Дубраўка 1989
2   Аб Кіран Трып’ер 1990
4   Аб Свэн Ботман 2000
5   Аб Фабіян Шэр 1991
6   Аб Джамаал Ласэлз (капітан) 1993
7   ПА Жоэлінтан 1996
8   ПА Сандра Таналі 2000
9   Нап Калам Ўілсан 1992
10   Нап Энтані Гордан 2001
11   Нап Гарві Барнз 1997
13   Аб Мэт Таргет 1995
14   Нап Аляксандар Ісак 1999
17   Аб Эміль Крафт 1994
18   Нап Вільям Осуля 2003
19   Бр Адысэас Бляхадымас 1994
20   Аб Льюіс Гол 2004
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
21   Аб Валентына Ліўрамэнта 2002
22   Бр Нік Поўп 1992
23   Нап Джэйкаб Мэрфі 1995
24   Нап Мігель Альмірон 1994
25   Аб Лойд Келі 1998
26   Бр Джон Радзі 1986
28   ПА Джо Ўілак 1999
29   Бр Марк Джылісьпі 1992
33   Аб Дэн Бэрн 1992
36   ПА Шон Лонгстаф 1997
37   Аб Алекс Мэрфі 2004
38   Нап Гаранг Куол 2004
39   ПА Бруну Гімарайнс 1997
67   ПА Льюіс Майлі 2006
  ПА Айзэк Гайдэн 1995
  1. ^ а б Клюбны герб. Newcastle United Football Club Official Website
  2. ^ а б Герб гораду Ньюкасл-Апон-Тайн. Newcastle City Council Official Website.
  3. ^ Гісторыя футбольнай формы. Historical Football Kits.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  Ньюкасл Юнайтэдсховішча мультымэдыйных матэрыялаў